“Патрабуем адстаўкі рэктара ВДУ!” Віцябляне падпісваюцца пад пэтыцыяй да прэзыдэнта
“Мы патрабуем адстаўкі рэктара ВДУ імя Машэрава Аляксея Ягорава, са згоды якога праводзіліся імпрэзы, скіраваныя, на нашу думку, супраць сувэрэнітэту Рэспублікі Беларусь...” – гаворыцца ў пэтыцыі, апублікаванай на пляцоўцы “Зручны горад”. За дзень пад зваротам падпісаліся больш за 100 віцяблянаў.
Віцебскі аблсавет: ствараць камісію па правах чалавека – немэтазгодна
Рашэньне аб немэтазгоднасьці стварэньня пастаяннай камісіі па правах чалавека было прынятае 18 сакавіка на сумесным паседжаньні дзьвюх пастаянных камісіяў (па пытаньнях мясцовага самакіраваньня і сацабароны) Віцебскага абласнога Савету дэпутатаў. Удзел у паседжаньні ўзяў віцебскі праваабаронца Леанід Сьвецік.
Вуліцу Пскоўскую ў Віцебску адрамантуюць, але ці зьявяцца на ёй ходнікі?
З савецкіх часоў улады прызвычаіліся рамантаваць у асноўным цэнтральныя вуліцы, забыўшыся на дзясяткі іншых, якія праз рэзкае павелічэньне аўтатранспарту губляюць сваё нетрывалае пакрыцьцё. Сытуацыя на вуліцы Пскоўскай - крытычная...
“Замест тысячы слоў!” Актывісты зафарбавалі каля паўсотні наркаграфіці ў Віцебску
У нядзелю 24 сакавіка, пасьля агульнагарадзкога суботніка, арганізаванага ўладамі, віцебскія актывісты “Руху маці 328” правялі свой уласны суботнік па ачыстцы гораду ад наркарэклямы. Назвалі гэта апэрацыяй “Замест тысячы слоў!”
У Віцебску на Дзень Волі затрымалі Барыса Хамайду. За плякат з цытатай Буніна?..
Вядомага віцебскага дысыдэнта Барыса Хамайду затрымалі каля 11-й гадзіны 25 сакавіка на рагу “сіняга дому” ў Віцебску. Ён трымаў у руках сьцяг гораду і самаробны плякат з цытатай расейскага пісьменьніка Івана Буніна: “Город (Витебск) древний и нерусский”. Гэткім чынам Барыс Хамайда павіншаваў віцяблян з Днём Волі.
Дзень Волі ў Віцебску адзначылі ўскладаньнем кветак. Без затрыманьняў
Віцебскія актывісты і прадстаўнікі дэмакратычных партыяў традыцыйна адзначылі Дзень Волі ўскладаньнем кветак да помнікаў князю Альгерду і Караткевічу. Кветкі ляглі таксама да памятнай дошкі Васілю Быкава на будынку мастацкай школы №1 і да мэмарыялу, усталяванаму каля Усьпенскага сабору на месцы пахаваньня нявінна забітых грамадзянаў.
“Жыве вечна!” Палітвязень Міхаіл Жамчужны павіншаваў беларусаў з Днём Волі
“Жыве Беларусь! Жыве вечна! Жыве з Богам!” – напісаў у лісьце да віцебскіх праваабаронцаў палітвязень Міхаіл Жамчужны. Ён віншуе з Днём Волі ўсіх беларускіх патрыётаў і распавядае пра жыцьцё ў калёніі. Ліст ад палітвязьня прыйшоў напярэдадні сьвята з нагоды 101-й гадавіны БНР.
У калёніі “Віцьба-3” пратэставалі асуджаныя па арт. 328 – камэнтар праваабаронцы
На тэлеграм-канале NEXTA зьявілася інфармацыя, што на днях у папраўчай калёніі №3 пад Віцебскам асуджаныя паводле артыкулу 328 КК адмовіліся выйсьці на сьняданак у знак пратэсту, бо ім забаранілі разьлічвацца адзін з адным цыгарэтамі. 22 сакавіка маці аднаго з асуджаных і праваабаронца Андрэй Бандарэнка пабывалі ў калёніі і расказалі, што насамрэч адбылося, піша TUT.BY.
“Зусім амаральны чалавек”. Віктар Каліна ў Віцебску ня выступіць?..
“Канцэрт Віктара Каліны ў залі філярмоніі на сёлета не заплянаваны”, – такі адказ з Віцебскай абласной філярмоніі атрымала на свой электронны зварот актывістка БХД Тацяна Севярынец. Ці выступіць Каліна на якой іншай пляцоўцы ў Віцебску, пакуль невядома.
Адміністрацыя прэзыдэнта адказала віцебскім вернікам на просьбу аб вяртаньні ксяндза Паўла Кнурэка
Віцебскія вернікі-каталікі атрымалі адказ з Адміністрацыі прэзыдэнта на просьбу дазволіць пробашчу катэдральнага касьцёлу ў Віцебску ксяндзу Паўлу Кнурэку служыць у Беларусі. Адміністрацыя выказала меркаваньне, што Ўпаўнаважаны па справах рэлігіяў і нацыянальнасьцяў, які не працягнуў ксяндзу дазвол на служэньне, беларускага заканадаўства не парушаў.