Вярхоўны суд прызнаў незаконнай канфіскацыю нацыянальнага сьцяга
Зьвярнуўшыся ў Вярхоўны суд, віцябчук Андрусь Кешанюк дамогся вяртаньня яму бел-чырвона-белага сьцяга, канфіскаванага згодна з пастановай па распачатай супраць яго адміністрацыйнай справе. Астатняя частка пастановы старшынём Вярхоўнага суду пакінутая бязь зьменаў.
Белыя і чырвоныя кветкі да помніка Ўладзімеру Караткевічу
26 лістапада Ўладзімеру Караткевічу споўнілася б восемдзесят восем. Напярэдадні, у нядзелю, да помніка клясыку ў Віцебску месьцічы прынесьлі белыя і чырвоныя кветкі. Прадстаўнікі грамадзянскай супольнасьці гораду аддалі даніну павагі пісьменьніку, які апладніў сваімі геніяльнымі творамі амаль зьнішчаны імпэрскімі імбэцыламі беларускі нацыянальны ляндшафт.
Аддзелы адукацыі Віцебску кінуліся закупляць лыжы ды канькі – пасьля праверкі пракуратуры
Пракуратура гораду Віцебску правяла ў верасьні праверку і прыйшла да высновы, што большасьць гарадзкіх школ не забясьпечаныя лыжамі і адпаведнай экіпіроўкай. Аддзелы адукацыі кінуліся выпраўляць недахопы. У школы Першамайскага раёну Віцебску набываюць лыжаў ды канькоў на 270 тыс. рублёў.
“Ды ня здохнеш ты!..” У пастарунку яго падвесілі на крук і білі нагамі па твары – відэа
Вечар у кампаніі сяброў скончыўся для жыхара Менску Зьмітра Качановіча зьбіцьцём у аддзеле міліцыі. Яшчэ адна жахлівая гісторыя, якая распавядаецца ў межах праекту Праваабарончага цэнтру “Вясна” #БезПраваНаРасправу.
У Віцебску зноў галадае прадпрымальнік Анар Іваноў – патрабуе адмены дзяржрэгістрацыі памяшканьня
Віцебскі прадпрымальнік і ўладальнік цырульні “Ірыс” Анар Іваноў апавясьціў 19 лістапада гарадзкія ўлады аб пачатку галадоўкі. Ён хоча дамагчыся адмены дзяржрэгістрацыі памяшканьня, якое арандуе для свайго бізнэсу цягам апошніх 20 гадоў. Іваноў мяркуе, што рэгістрацыя, якая адбылася ў 2011 годзе, была незаконнай і прайшла з выкарыстаньнем карупцыйных схем.
Абласны суд пакінуў у сіле штраф актывісту свабоднага прафсаюзу
Віцебскі абласны суд 21 лістапада прызнаў прафсаюзнага актывіста з Полацку Віктара Стукава вінаватым у перашкодзе дзейнасьці вэтэранскай арганізацыі ААТ «Полацак-Шкловалакно». Судзьдзя Ірына Смалякова, аднаасобна разгледзеўшы скаргу актывіста, вырашыла пакінуць ранейшую пастанову Полацкага суду ў сіле. Прафсаюзьнік павінен выплаціць штраф у 7 базавых на працягу месяца.
#БезПраваНаРасправу: Скавалі кайданкамі ў ланцуг і павялі ў суд – як сэрыйных маньякаў
Ноў-хаў менскай міліцыі: пры канваяваньні затрыманых актывістаў кайданкамі змацавалі паміж сабой у ланцужок і ў такім выглядзе выводзілі з машыны ў будынак суду. Яшчэ адна жахлівая гісторыя, якая распавядаецца ў межах праекту Праваабарончага цэнтру “Вясна” #БезПраваНаРасправу.
Бацькі віцебскіх фігурыстаў паскардзіліся прэзыдэнту: няма лёду і збораў – усё аддалі расейскаму трэнэру
У Віцебску ёсьць свой ЦАР (цэнтар алімпійскага рэзэрву) зімовых відаў спорту і свой лядовы палац. Ёсьць свой хакей і свой шорт-трэк. А ёсьць фігурнае катаньне, якое юныя фігурысты хацелі б таксама называць “сваім”. Але зь нядаўніх часоў “сваё” і “наша” раптам сталася для іх чужым. У фігурным катаньні насьпявае бунт бацькоў…
За публікацыю ва «УКантакце» – 2 гады абмежаваньня волі
Суд Полацкага раёну 19 лістапада вынес рашэньне абмежаваць свабоду Зьмітра Русака на 2 гады. Да хатняй хіміі жыхар гарадзкога пасёлку Ветрына прысуджаны за заведама фальшывае паведамленьне ў інтэрнэце пра бомбу, нібыта закладзеную ў гандлёвым цэнтры ў Полацку, і абразу прэзыдэнта.
Прадпрыемствы Віцебшчыны выключаныя з “чорнага сьпісу” Расеі
У Расеі з „чорнага сьпісу” выключылі прадпрыемствы зь Віцебскай вобласьці. Гэта ААТ “Малако” (Віцебск) і ТАА “Славінпрадукт” (Пастаўскі раён).