У Віцебску расьсьледуецца крымінальная справа супраць актывіста Пятра Іванова
Віцебскі гарадзкі аддзел Сьледчага камітэту цягам ужо больш двух месяцаў расьсьледуе крымінальную справу, распачатую ў дачыненьні да грамадзянскага актывіста Пятра Іванова паводле арт. 366 КК РБ (гвалт альбо пагроза ў дачыненьні да службовай асобы, якая выконвае службовыя абавязкі). У выпадку ўстанаўленьня віны актывісту пагражае да 5 гадоў пазбаўленьня волі.
Пад Віцебскам ствараецца народны мэмарыял «Хайсы» ў памяць ахвяраў палітычных рэпрэсіяў
Пакуль улады Віцебскага раёну адмаўляюцца прызнаваць урочышча Хайсы месцам масавых расстрэлаў 1930-х гадоў, грамадзкія актывісты ўшаноўваюць памяць забітых памагатымі сталінскага рэжыму. На цяперашні момант у лесе ўсталяваныя 33 крыжы памяці.
Лідэры правай кааліцыі сустрэліся з партыйным актывам Віцебску
На сустрэчы намесьнік старшыні АГП Леў Марголін прэзэнтаваў альтэрнатыву дэкрэту №3, а актывістка БХД Вольга Кавалькова заахвоціла паплечнікаў па кааліцыі да супольнай працы на месцах і заклікала наладжваць камунікацыі зь мясцовай ўладай.
Віцябляне зьбіраюць подпісы, каб акультурыць Парк культуры чыгуначнікаў
Вычысьціць ад сьмецьця сажалку, пачысьціць прыбіральню, адрамантаваць ходнікі, давесьці да ладу сцэнічныя пляцоўкі і зрабіць атракцыёны для дзяцей – гэта тое, што трэба зрабіць, каб у Парку культуры і адпачынку чыгуначнікаў можна было адпачываць сапраўды культурна. Пэтыцыя з просьбай добраўпарадкаваць парк зьявілася нядаўна на інтэрнэт-пляцоўцы “Зручны горад”.
Аршанцы здолелі вырашыць праблему сваёй вуліцы праз флэш-моб
У Воршы дагрукацца да чыноўнікаў з інфармацыяй пра кепскую дарогу ўдалося толькі праз флэш-моб. Звычайныя звароты не далі плёну, і тады мясцовыя грамадзкія актывісты сталі з плякатамі каля самай глыбокай і вялікай лужыны на праблемнай вуліцы Гомельскай. У выніку празь некалькі дзён дарогу прывялі да ладу.
На Шаркоўшчыне за курэньне звальняюць з працы
Трое жыхароў Шаркоўшчыны пазбавіліся працы за паленьне – не падчас працы і не на працоўным месцы. Мужчынаў фактычна вымусілі падпісаць заявы на звальненьне паводле ўласнага жаданьня.
У Віцебску жанчына падарыла крэдытору кватэру, пакінуўшы без жытла дзьвюх дачок
Жанчына пакінула без жытла дзьвюх дачок-падлеткаў, каб расплаціцца з пазыкамі. Яна заклала трохпакаёвую добраўпарадкаваную кватэру, аформіўшы на крэдытора фіктыўную дамову дарэньня. Дзьве яе дачкі, адной зь якіх 16, а другой 17 гадоў, у гэты час жылі ў сваякоў.
Суд забараніў страйк на «Полацак-Шкловалакне»
26 кастрычніка Віцебскі абласны суд разгледзеў пазоў ААТ «Полацак-Шкловалакно» да першаснай прафсаюзнай арганізацыі Свабоднага прафсаюзу беларускага аб прызнаньні яе рашэньня правесьці страйк незаконным.
Віцебскі абласны суд адхіліў касацыйную скаргу журналіста з Глыбокага
На паседжаньні суду ў Віцебску 25 кастрычніка скаргу незалежнага журналіста адхіліла судзьдзя Сьвятлана Іванова. Зьміцер Лупач быў нязгодны з прысудам, які вынес яму судзьдзя Глыбоцкага райсуду Андрэй Тарасевіч 6 кастрычніка.
У аптэках Віцебску лекі на 30% даражэйшыя, ніж у расейскім Смаленску
Параўнальны аналіз цэнаў на лекі ў Віцебску і Смаленску, а таксама ў раёнах Віцебскай вобласьці правёў Камітэт дзяржкантролю. Параўнаўшы кошты прэпаратаў 30 найменьняў, праверка высьветліла, што ў палове выпадкаў лекі ў віцебскіх аптэках на траціну даражэйшыя, чымся ў суседнім Смаленску. Цэны на другую палову адрозьніваюцца мала.