У Віцебску зьявіцца цэнтар утрыманьня незаконных мігрантаў
Віцебскі цэнтар будзе адной з трох установаў такога кшталту, якія будуць створаныя ў краіне. У цэнтры будуць знаходзіцца іншаземныя грамадзяне, якіх чакае дэпартацыя з тэрыторыі Беларусі.
Віцебск: Штрафы за «Марш недармаедаў»
21 сакавіка ў судзе Кастрычніцкага раёну разглядаліся адміністрацыйныя справы ў дачыненьні да дваіх удзельнікаў акцыі пратэсту, якая адбылася ў Віцебску 26 лютага. Вынік разгляду: 50 базавых велічынь (1150 рублёў) штрафу Тацяне Севярынец, і 30 базавых (690 рублёў) – Кірылу Татарэвічу.
Пададзеная яшчэ адна заяўка на мітынг у Дзень Волі
Заяўку на акцыю, якая мусіць адбыцца 25 сакавіка, падалі ў адміністрацыю Чыгуначнага раёну Віцебску трое сябраў Кансэрватыўна-хрысьціянскай партыі БНФ. Ян і Аляксандар Дзяржаўцавы ды Пятро Сарапеня пазначылі ў сваёй заяўцы меркаваную колькасьць удзельнікаў імпрэзы 50 чалавек. Мэта акцыі – адзначыць 99-ю гадавіну ўтварэньня Беларускай Народнай Рэспублікі.
Міхаіл Жамчужны: У мяне ўсё выдатна!
Такімі словамі пачынае свой чарговы ліст віцебскім праваабаронцам палітвязень, які адбывае пакараньне ў папраўчай калёніі №14. Далей Міхаіл Жамчужны раскрывае, у чым гэтае «выдатна» палягае.
Мінпрацы ўзяло пад кантроль працэдуру калектыўных перамоваў у ААТ «Полацак-Шкловалакно»
Пра гэта заявіў намесьнік міністра працы і сацыяльнай абароны Ігар Старавойтаў 28 лютага на паседжаньні Рады ўдасканаленьня працоўнага заканадаўства. Нагодай для кантролю стала парушэньне Белхімпрафсаюзам Генэральнага пагадненьня. На заводзе пяршоўка Белхімпрафсаюзу (БХП) адмаўляецца выконваць Генэральнае пагадненьне і ствараць адзінае прадстаўніцтва работнікаў разам са Свабодным прафсаюзам Беларускім (СПБ).
За аршанскі «Марш недармаедаў» асуджаны яшчэ адзін удзельнік
12-цю суткамі адміністрацыйнага арышту пакараны Аляксандар Булаўка. 12 сакавіка, падчас мітынгу на цэнтральнай плошчы Воршы, ён падняў сьцяг прафсаюзу РЭП, а потым на чале калёны прайшоў з гэтым сьцягам да райвыканкаму.
Былыя кандыдаты ў дэпутаты зьвярнуліся ў Камітэт па правох чалавека ААН
Алена Шабуня, Тацяна Севярынец і Георгі Станкевіч накіравалі зварот у КПЧ. Яны просяць камітэт ААН прызнаць Рэспубліку Беларусь парушальніцай артыкулаў 19 і 21 Міжнароднага пакту аб грамадзянскіх і палітычных правох.
Касацыйная скарга Міхаіла Жамчужнага на вынесенае спагнаньне не задаволеная
16 сакавіка Менскі абласны суд прыняў рашэньне адмовіць у задавальненьні касацыйнай скаргі палітвязьня Міхаіла Жамчужнага на вынесенае спагнаньне. Рашэньне прыняла судовая калегія ў складзе судзьдзяў Казлова, Фраленкавай пад старшынствам судзьдзі Караткевіч.
Супраць Ігара Грышанава распачатая крымінальная справа
Аршанскага актывіста кампаніі «Гавары праўду» Ігара Грышанава 15 сакавіка вызвалілі з ізалятара часовага ўтрыманьня, у якім ён знаходзіўся трое сутак.
Міліцыя Віцебшчыны «адзначыла» Дзень Канстытуцыі затрыманьнямі актывістаў
Акцыя «недармаедаў», якую мясцовыя лідэры апазыцыі намерваліся правесьці ў Віцебску 15 сакавіка, у Дзень Канстытуцыі, не адбылася, затое некалькі актывістаў былі часова затрыманыя.