У Віцебску прайшоў трэнінг «Тэорыя і практыка напісаньня праектных заявак»
Трэнінг, які праходзіў ў Рэгіянальным рэсурсным цэнтры па разьвіцьці дадатковай адукацыі дарослых, арганізавала грамадзкая арганізацыя «Хрысьціянская садружнасьць дарослых і маладых». Вядоўцам сэмінару выступіла Вольга Лукіна, праектны мэнэджэр YMCA Беларусі і рэгіянальны каардынатар па ўмацаваньні рухаў і праектным мэнэджмэнце YMCA Эўропы.
Былыя начальнік і галоўны інжынэр Віцебскага аддзяленьня БЧ абвінавачваюцца ў карупцыі
Крымінальныя справы распачатыя ў дачыненьні да былых начальніка і галоўнага інжынэра УП «Віцебскае аддзяленьне Беларускай чыгункі», якія абвінавачваюцца ва ўчыненьні шэрагу карупцыйных злачынстваў.
Вырак суду Полацку лекару: 2 гады абмежаваньня волі
Лекар-хірург, празь нядбайства якога пацярпела дзіця, 6 студзеня прысудам суду Полацку і Полацкага раёну асуджаны на 2 гады абмежаваньня волі за неналежнае выкананьне прафэсійных абавязкаў.
У Наваполацку гарэў «Нафтан»
Уначы 11 студзеня на ААТ «Нафтан» у Наваполацку адбылося ўзгараньне. Пра гэта паведамляе прэс-служба Віцебскага абласнога ўпраўленьня МНС.
Прызначаная дата разгляду касацыйнай скаргі палітвязьня Жамчужнага
На 10:00 раніцы 12 студзеня прызначаны разгляд скаргі Міхаіла Жамчужнага ў касацыйным парадку ў Менскім абласным судзе паводле вынесенага спагнаньня за нібыта самавольнае перамяшчэньне па тэрыторыі калёніі. Пра гэта паведаміў сам палітвязень у лісьце да праваабаронцы Тацяны Равяка.
Журналісты Віцебскай вобласьці адзначаныя за актыўнасьць
Падчас падвядзеньня вынікаў 2016 году Беларуская асацыяцыя журналістаў адзначыла добрую арганізацыю працы філіяў БАЖ у Віцебскай вобласьці. Дыплёмамі БАЖ былі ўганараваныя актывісты трох раённых арганізацыяў Віцебшчыны: Глыбоцкай, Полацкай і Віцебскай. Прычым Віцебскае аддзяленьне БАЖ ужо другі год запар становіцца пераможцам сярод усіх суполак Беларускай асацыяцыі журналістаў.
Чырвоны Крыж разгарнуў у Віцебску мабільныя пункты абагрэву
З 6 па 8 студзеня ў Віцебску Чырвоны Крыж арганізаваў працу пунктаў абагрэву для маючых патрэбу асобаў, жыхароў і гасцей гораду.
Дачны пасёлак пад Воршай застаўся адрэзаным ад цывілізацыі
Дачны пасёлак Усход пад Воршай мясцовыя жыхары перайменавалі ў «Далёкі Ўсход». А ўсё таму, што дабрацца да сваіх участкаў уладальнікам досыць складана. Адзіны праезд – праз поле, і той праз масавую забудову прыгараду рызыкуе зьнікнуць. Многія дачнікі – пэнсіянэры – жывуць у загарадных дамох круглы год. Аднак калі што здарыцца – ані хуткая, ані пажарная прыехаць да іх ня могуць.
Гурту Dzieciuki выдалі гастрольнае пасьведчаньне на канцэрт у Віцебску
«Атрымаў гастрольнае пасьведчаньне на канцэрт «Dzieciuki» ў Віцебску! Падрабязнасьці пра выступ пазьней. Сочым за разьвіцьцём падзеяў», – паведаміў у сваім фэйсбуку мясцовы арганізатар канцэртаў Уладзімер Булаўскі.
Найвядомейшы старэйшына вёскі ў Аршанскім раёне сыходзіць са сваёй пасады
Пра тое, што Ігар Грышанаў адмовіўся працягваць свае функцыі старэйшыны, жыхары вёскі Стаўры даведаліся з адмысловага навагодняга звароту, які быў распаўсюджаны ў вёсцы. У звароце Грышанаў дзякуе ўсім, хто дапамагаў яму ў працы, удзельнічаў у імпрэзах, віншуе з Калядамі і Новым годам, падсумоўвае некаторыя вынікі апошніх гадоў для Стаўроў.