Да 2021 года ў віцяблянкі Таццяны Куксы была невялікая крама жаночага адзення. Яна выйшла на пенсію, але займалася бізнесам. У лютым яе затрымалі на працы за каментарый, дома правялі ператрус. Пасля гэтага жанчыну адпусцілі, і сябры параілі Таццяне з’ехаць. Так яна апынулася ў Кіеве, а пасля пачатку вайны ва Украіне пераехала ў Польшчу, дзе атрымала міжнародную абарону.

У паведамленні прэсавай службы абласной пракуратуры асобна згадваецца старонка ў Instagram  Уладзіміра Булаўскага – былога палітвязня, вядомага віцебскага  менеджэра культурніцкіх мерапрыемстваў Уладзіміра Булаўскага, прызнаная “экстрэмісцкай” судом Чыгуначнага раёна Віцебска.

Міліцэйскія структуры назвалі гэта "аперацыяй па дакументаванні і спыненні супрацьпраўных дзеянняў". У заўтрашнім разгоне намётавага гарадка на беразе возера Белае былі задзейнічаны 133 супрацоўнікі органаў унутраных спраў, уключаючы 89 байцоў АМАП УУС, нарады ППСМ, ДАІ і следча-аператыўную групу.

Тэлеграм-канал “Милиция Беларуси. Мы – НА СТРАЖЕ” паведаміў пра адкрыццё ў Віцебску памятнага знака ў гонар АМАПу. “Символично, что памятный знак увенчан фигурой орла — олицетворением мужества, отваги и зоркости”, - заявіў  кіраўнік абласнога ўпраўлення МУС Віцебскага аблвыканкама. Аднак у Віцебску ўжо ёсць адзін памятны знак, прысвечаны АМАПу. Праўда, з іншай птушкай.

На сайце газеты “Веснік Гарадоччыны” выйшаў чарговы матэрыял прапагандысцкага праекта «Анализируя факты: авторский взгляд». Аднак факты аўтарка Любоў Шляйко прыводзіць вельмі выбарачна. І зусім не імкнецца параўнаць прыведзеныя лічбы  з  заробкамі ва ўласным рэгіёне.