У спіс экстрэмістаў дадалі Святлану Лупач – асуджаную дачку незалежнага журналіста Змітра Лупача
19 верасня «Пералік грамадзян Рэспублікі Беларусь, замежных грамадзян і асобаў без грамадзянства, датычных да экстрэмісцкай дзейнасці» папоўніўся яшчэ 37-мю імёнамі і прозвішчамі. Сярод іх згадана Святлана Лупач, асуджаная да пазбаўлення волі паводле ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса. Дзяўчыне 29 гадоў. Летась у жніўні праваабарончая супольнасць прызнала яе палітычнай зняволенай.
Другі Дзень народзінаў палітвязень Васіль Бераснеў “святкуе” за кратамі
У панядзелак, 22 студзеня, свой 74-ты Дзень народзінаў і другі год за кратамі будзе адзначаць палітзняволены лідар аршанскага незалежнага прафсаюзу РЭП Васіль Бераснеў – адзін з самых старэйшых палітвязняў Беларусі. Цяпер ён адбывае дзевяцігадовы тэрмін за прафсаюзную дзейнасць у папраўчай калоніі № 15 у Вейне.
За «экстрэмізм» у сацыяльнай сетцы суд аштрафаваў беспрацоўнага жыхара Чашнікаў
Суддзя суда Чашніцкага раёна Ірына Кручыніна 28 снежня за “экстрэмізм” у сацыяльнай сетцы пакарала адміністрацыйным штрафам у памеры 740 рублёў беспрацоўнага бацьку двух малалетніх дзяцей Аляксандра Шнітко.