Наталля Кукішава - былая палітзняволеная. У 2021 годзе яна  працавала фельчарам у стаматалагічным аддзяленні Аршанскай паліклінікі №2, і яе затрымалі па падазрэнні ў абразе дзяржаўнага служачага ў каментарах, пакінутых у сацсетках. Крымінальны пераслед тычыўся “справы Зельцэра” – інцыдэнта, калі ў верасні 2021 года ў кватэру ІТ-спецыяліста Андрэя Зельцэра ламіліся сілавікі, і падчас перастрэлкі загінуў гаспадар і адзін з супрацоўнікаў КДБ.  Але пасля некалькіх месяцаў знаходжання ў СІЗА абвінавачанне Наталлі Кукішавай змянілі.

Апублікавана ў Палітвязьні
Панядзелак, 27 Кастрычнік 2025

У прапагандыстаў - кадравы правал

З канца верасня  для працы ў абласной газеце «Витебские вести»  шукаюць чалавека на пасаду галоўнага рэдактара ( заробак 2 396 – 2 667 руб.). Таксама вольныя пасады карэспандэнта ( заробак 750 – 970 руб.), вядучага карэспандэнта (заробак 1 425 – 1 660 руб.), аператара электроннага набора і версткі (заробак 1 145 – 1 200 руб.).  

Апублікавана ў Рознае

Трохпакаёвая кватэра агульнай плошчай  72,9 м² прадаецца разам з усёй мэбляй і тэхнікай, якая там знаходзіцца. У пералік маёмасці, выстаўленай на аўкцыён на сайце “Берюробеспечение» трапілі нават свяцільнікі, дываны  і шторы на вокнах. Абвешчаны пачатковы кошт - 141 710 рублёў.

Апублікавана ў Рознае