Суд Лёзненскага раёна запрасіў віцебскую актывістку на працэс па прызнанні яе старонак у сацсетках “экстрэмісцкімі”
Запрашэнне Караліна Цярэнцьева атрымала праз Instagram - дзяўчына яшчэ некалькі год таму была вымушана з’ехаць з Беларусі праз палітычны пераслед. Паводле тэкста, дасланага актывістцы, можна прасачыць усю “кухню” падрыхтоўкі падобных судовых працэсаў.
Беларуская праваабарончая супольнасць прызнала экс-палітвязняволенай аршанку Наталлю Говараву
Суд Оршы і Аршанскага раёна прызнаў Наталлю Говорава вінаватай у абразе прэзідэнта (ч.2 арт. 369 КК РБ) і абразе прадстаўніка ўлады (арт.368 КК РБ). Суддзя Юлія Вяршыніна пастанавіла пакараць Наталлю чатырма гадамі "хіміі", але жанчына з трыма дзецьмі змагла выехаць за мяжу.
Старонкa ў Facebook віцебскай блогеркі Алены Янушкоўскай прызнаная “экстрэмісцкай”
Рашэнне пра гэта прыняў 28 ліпеня суд Кастрычніцкага раёна Віцебска. 30 ліпеня інфармацыя з’явілася ў Рэспубліканскім спісе экстрэмісцкіх матэрыялаў. У пачатку гэтага месяца ў “экстрэмісцкі” спіс на сайце ведамства дадалі YouTube-канал «Настоящая Беларусь», аўтаркай і стваральніцай якога з’яўляецца Алена Янушкоўская.
Віцебскі абласны суд разгледзеў апеляцыйную скаргу ксяндза Анджэя Юхневіча. Падобна, яе не задаволілі
Апеляцыйную скаргу каталіцкага святара, былога пробашча санктуарыя ў Шуміліне айца Анджэя Юхневіча, асуджанага да 13-ці год зняволення, Віцебскі абласны суд разглядаў 29 ліпеня. Паводле звестак вернікаў, суд у Віцебску «прайшоў гэтак жа, як у Шуміліне: усе аргументы неабгрунтавана адхілялі і проста пацвердзілі ўсе рашэнні раённага суду».
Аршанскую міліцыю накіравалі інспектаваць хаду ўборачнай кампаніі
Менавіта так сцвярджае мясцовая “раёнка”. І толькі з тэкста артыкула становіцца зразумела, што ў міліцыянтаў ёсць канкрэтная зона адказнасці - сачыць, каб не было крадзяжоў на аб’ектах АПК. А таксама чамусьці менавіта міліцыянаў абавязалі павяраць, ці маюць сельскагаспадарчыя машыны агнетушыльнікі, ці спраўнымі яна выходзяць на палі і ці не п’яныя на іх кіроўцы.
Мікіта Лосік: У кожнай камеры віцебскага СІЗА ёсць 1-2 чалавекі па справе “Беларускага Гаюна”
Мікіту Лосіка, малодшага брата палітвязня журналіста Ігара Лосіка, асудзілі за фота ваеннай тэхнікі, адпраўленае ў канал «Беларускі Гаюн». Віцебскі абласны суд прыгаварыў яго да 3-х гадоў абмежавання волі (“хіміі”), але Мікіта змог пакінуць Беларусь. З красавіка да пачатку ліпеня хлопца ўтрымлівалі ў віцебскім СІЗА-2, і ён дакладна ведае, што па справе “Беларускага Гаюна” ен там быў далека не адзіны.
Тэрміны будаўніцтва аквапарка ў Віцебску адсоўваюцца ўсё далей
Яшчэ нядаўна старшыня гарвыканкама Аляксей Героеў абяцаў , што новы аб'ект мае быць збудаваным за пару гадоў, потым загаварылі пра перспектывы на 3-4 гады. Цяпер, калі высветлілася, што праект патрабуе дапрацоўкі, стала вядома, што толькі на этап праектавання спатрэбіцца паўтара гады, такім чынам, будаўніцтва распачнецца не раней як у 2027 годзе.
Флагшток у Оршы ўжо ўсталявалі
Працы на будучай ”Плошчы дзяржаўных сімвалаў” абяцаюць завяршыць да канца лета. Да якой даты будзе прымеркавана адкрыццё, пакуль не кажуць. Сакрэтам для гараджан застаецца і кошт новага аб’екта інфраструктуры для раённага бюджэту.
У Віцебску таксама адкрылі краму прадукцыі, якую вырабляюць зняволеныя
Крама сеткі "еДИН" (ДИН па-руску - Департамент исполнения наказаний) у Віцебску стала ўжо 17-й у Беларусі. Новы гандлёвы аб'ект знаходзіцца па адрасе вул.Ленінградская, 17А, раней на гэтым месцы была мэблевая крама. Цяпер тут прадстаўлена прадукцыя, якую вырабляюць зняволеныя беларускіх калоній. Гэта зноў-такі мэбля, у тым ліку садовая, мангалы, будаўнічыя і гаспадарчыя тавары, сувеніры, адзенне.
Суд Чыгуначнага раёна Віцебска прызнаў “экстрэмісцкімі” яшчэ 6 інтэрнэт-рэсурсаў
Усяго суды Віцебска менш чым за тыдзень пастанавілі лічыць “экстрэмісцкай інфармацыйнай прадукцыяй” 8 інтэрнэт-рэсурсаў. Прычым ніводзін з іх не мае дачынення ні да абласнога цэнтра, ні да ўсёй Віцебскай вобласці.