У гэтыя выходныя ПЦ "Вясна" адзначыць 30-гадовы юбілей
Гісторыя "Вясны" пачалася 26 красавіка 1996 года. З таго часу дзейнасць па абароне правоў чалавека не спынялася ні на хвіліну, не зважаючы на рэпрэсіі, арышты, зняволенне ключавых асобаў праваабарончага цэнтра.
30-гадовы юбілей - гэта не проста "круглая" дата - гэта адзнака адданай працы, мужнасці і самаадданасці. Павіншаваць з гэтым "Вясну" і вясноўцаў можна ТУТ
“Экстрэмісцкай” інфармацыйнай прадукцыяй прызналі старонку ў Instagram з віцебскімі навінамі
У Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў уключылі Instagram-старонку "Второй регион Беларуси". Яе прызнаў “экстрэмісцкай інфармацыйнай прадукцыяй” суд Бярэзінскага раёна Мінскай вобласці, рашэнне было прынята 16 красавіка.
Суд Чыгуначнага раёна Віцебска прызнаў "экстрэмісцкімі" лагатып Радыё Свабода і сацсеткі мясцовых актывістаў
Усе гэтыя інтэрнэт-рэсурсы былі прызнаныя "экстрэмісцкай інфармацыйнай прадукцыяй" у адзін дзень, 15 красавіка. 24 красавіка іх уключылі ў Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў на сайце Міністрэрства інфармацыі.