У пералік асобаў, “датычных да экстрэмісцкай дзейнасці”, уключылі навапалачанку-валанцёрку Інну Коласаву
Паводле сайта МУС, жанчыну 1976 года нараджэння судзілі ў Віцебскім абласным судзе. Яе прызналі вінаватай па чч.1 і 2 арт. 361-4 КК РБ (Cадзеянне экстрэмісцкай дзейнасці) – верагодна, па справе “Беларускага “Гаюна”. Згодна з інфармацыяй з “эстрэмісцкага” спіса ў Інны Коласавай “судзімасць не пагашана”, і гэта найхутчэй за ўсё азначае, што навапалачанку асудзілі да “хатняй хіміі”. У 2020-м годзе Інна Коласава была заснавальніцай і каардынатаркай валанцёрскай ініцыятывы «Помоги врачам Полоцк-Новополоцк».
Вядомага валейбаліста з Глыбокага прызналі часткай «экстрэмісцкага фармавання»
У абноўлены спіс пераліку арганізацый, фармаванняў, індывідуальных прадпрымальнікаў, якія маюць дачыненне да “экстрэмісцкай дзейнасці” на сайце МУС 16 красавіка ўключылі прозвішча вядомага глыбоцкага валейбаліста Артура Удрыса. Яго імя згадалі ў ліку сямі чалавек, звязаных з ініцыятывай "Вольныя". Гэтая ініцыятыва дапамагае ў рэабілітацыі вызваленых палітвязняў.
Чыноўнікі паабяцалі, што фестываль "Браслаўскія зарніцы" сёлета ўсё-ткі адбудзецца
Учора па незалежных СМІ шырока разышлася інфармацыя пра тое, што Браслаўскі райвыканкам адмяніў сваё ж рашэнне наконт арганізацыі і правядзення фестываля традыцыйнай культуры "Браслаўскія зарніцы". Цяпер мясцовыя чыноўнікі апраўдваюцца: маўляў, сам фестываль не адмянялі, проста ён будзе арганізаваны крыху па-іншаму. І гэта наглядны прыклад адарванасці дзейнасці ўладаў ад інтарэсаў простых людзей: у райвыканкаме нешта вырашаюць, але не лічаць патрэбным нешта тлумачыць землякам.
“Даніна памяці” або “надмагільны помнік, якому не месца ў парку”
Аршанцы горача абмяркоўваюць знешні выгляд помніка ліквідатарам аварыі на ЧАЭС, які ўжо ўсталявалі і ўрачыста адкрыюць праз некалькі дзён. Нагадаем, гэта адзіны на Віцебшчыне помнік тым, хто пацярпеў і загінуў у выніку Чарнобыльскай трагедыі. А спрэчкі выклікла найперш тое, што з гараджанамі ніхто не абмяркоўваў, як ён павінны выглядаць і дзе стаяць: улады ўсё вырашылі самі і цяпер вымушаны чытаць негатыўныя каментары. Іх аршанцы не бянтэжацца пакідаць нават у Instagram дзяржаўнай газеты.