Пятніца, 24 Ліпень 2026
Святара родам з Лепеля асудзілі да двух гадоў «хатняй хіміі». Bерагодна, па справе «Беларускага Гаюна»
Імя праваслаўнага святара Аляксея Пыцько 24 ліпеня з'явілася ў спісе «экстрэмістаў», які складае МУС. Паводле інфармацыі на сайце ведамства, ён асуджаны Брэсцкім абласным судом і прызнаны вінаватым паводде чч. 1 і 2 арт.. 361-4 КК РБ («Садзеянне экстрэмісцкай дзейнасці») і ў яго “судзімасць не пагашана”. Аляксею Пыцько 43 гады, ен шматдзетны бацька – разам з жонкай ён выхоўвае пецярых дзяцей.
Апублікавана ў
Суд