31 ліпеня беларуская праваабарончая супольнасць прызнала палізычнымі зняволенымі 13 чалавек. З іх 8 трапілі за краты ў сувязі з узаемадзеяннем з “экстрэмісцкімі фармаваннямі” і ажыццяўленнем свабоды выказвання меркаванняў, у іх ліку і Андрэй Печань.

Апублікавана ў Палітвязьні

Міліцэйскія структуры назвалі гэта "аперацыяй па дакументаванні і спыненні супрацьпраўных дзеянняў". У заўтрашнім разгоне намётавага гарадка на беразе возера Белае былі задзейнічаны 133 супрацоўнікі органаў унутраных спраў, уключаючы 89 байцоў АМАП УУС, нарады ППСМ, ДАІ і следча-аператыўную групу.

Апублікавана ў Рознае

Дзяржаўныя медыі і блізкія да іх Тэлеграм-каналы працягваюць тыражаваць "скандальныя навіны"  затрыманне больш як 300 чалавек на возеры Белае, дадаючы да іх усё новыя падрабязнасці. Іх дадаюць відавчна для стварэння "карцінкі", сэнс якой - прадставіць дзеянні сілавікоў гераічнымі, а ўдзельнікаў сустрэчы "беларуская вясёлка" - маргіналамі.

Пасля таго, як незалежныя медыі ўчора распаўсюдзілі інфармацыю аб інцыдэнце, Тэлеграм-канал "МВД Беларуси" размясціў паведамленне з падрабязнасцямі пра затрыманні вялікай групы людзей на беразе возера Белае. Паводле гэтага інфармацыйнага рэсурсу, міліцыя спрацавала, атрымаўшы званок на 102. Выехаўшы на месца, супрацоўнікі МУС убачылі намётавы гарадок, у якім былі дарослыя і дзеці.