На аршанскім заводзе інваліды па зроку не пасьпяваюць выконваць новыя нормы
Рабочыя ПУП «Элект» ў Воршы, якое належыць Беларускаму таварыству інвалідаў па зроку, зьвярнуліся зь лістом у сродкі масавай інфармацыі. Паводле ліста, на заводзе ўстаноўленыя новыя дзённыя нормы, якія немагчыма выканаць. Заробак пры гэтым застаўся ранейшым.
«Хімік» Аляксей Жалноў спрабуе адстаяць свае працоўныя правы ў судзе
Грамадзкія актывісты Полацкага рэгіёну сабраліся 16 сакавіка ў судзе гораду Наваполацку, каб падтрымаць сябра БСДП Аляксея Жалнова (Мілюкова). Аляксей падаў пазоў у суд супраць свайго працадаўцы, Наваполацкага ЛПП №8, для выпатрабаваньня ня выплачанай заработнай платы. У працоўнай дамове Аляксея пазначаная мінімальная заработная плата, аднак яму выплачваюць толькі палову – крыху больш за мільён рублёў.
Наваполацкі нафтаперапрацоўчы завод «Нафтан» знаходзіцца на мяжы банкруцтва?
Работнікі ААТ «Нафтан» зьвярнуліся з адкрытым лістом да ўладаў з просьбай разгледзець сытуацыю, якая склалася на прадпрыемстве.
У Віцебску камунальнікаў чакаюць масавыя звальненьні
З 1 красавіка ў Віцебску мусіць застацца адзіны ЖРЭТ, які будзе функцыянаваць на базе Першамайскага ЖРЭТ і стане агульнагарадзкім. У сувязі з гэтым многія жыхары гораду страцяць працу.
За забруджваньне ракі ў Сеньненскім раёне калгас можа заплаціць 10 мільёнаў штрафу
Адміністрацыйны працэс распачаты ў дачыненьні да мясцовага сельгаспрадпрыемства за забруджваньне адходамі з фэрмы прытоку Лучосы ракі Серакаратнянки ў Сеньненскім раёне.
У калёніі палітвязень Міхаіл Жамчужны слухае афіцыйныя навіны і рыхтуе наглядную скаргу ў суд
Пасьля месячнага маўчаньня палітзэк Жамчужны даслаў праваабаронцу Леаніду Сьвеціку чарговы ліст. У ім ён паведаміў, чаму вярнуў адпраўлены яму віцебскімі актывістамі прымач, па якім можна было слухаць Радыё Свабоду, як арганізоўваў ў калёніі сустрэчы вязьняў з адміністрацыяй, і пра тое, што ня змог сустрэцца з дырэктарам установы «Рэгіён 119» Аленай Красоўскай-Касьпяровіч.
Народныя забавы ў Віцебску скончыліся спальваньнем саламянага пудзіла Масьленіцы
Пасьля дажджлівай суботы нядзельны дзень масьленічнага тыдня пацешыў месьцічаў добрым надвор’ем і дазволіў адчуць сапраўдную асалоду ад усёй чароўнасьці народных гуляньняў. Старажытная паганская забава, атмасфэру якой пастараліся ўзнавіць арганізатары ў межах «Залатога кальца гораду Віцебску “Дзьвіна”», завяршылася кульмінацыйным спаленьнем саламянага пудзіла Масьленіцы.
Віцебскім актывістам пагражае крымінальны перасьлед за дзейнасьць ад імя незарэгістраванай грамадзкай арганізацыі
Праверку дзейнасьці т.зв. Генэральнага савету па стварэньні грамадзкага аб'яднаньня «За сумленную ўладу» на прадмет парушэньня яго лідэрамі артыкулу 193-1 Крымінальнага кодэксу ладзіць Кастрычніцкі РАУС Віцебску. Калі ў выніку будзе выяўлена, што прыхільнікі «Сумленнай улады» зьдзейсьнілі злачынства, прадугледжанае згаданым артыкулам КК, ім пагражае пакараньне штрафам, арыштам ці пазбаўленьнем волі на тэрмін да 2-х гадоў.
Гісторыя адной сірaты: ад дзяржавы жытла не атрымала і неўзабаве стане бамжом
Аксана Юр'ева засталася зусім адна, без бацькоўскай апекі, вельмі рана, калі ёй быў усяго адзін год (тады яе мама была пазбаўленая бацькоўскіх правоў). Па спаўненьні 23-гадовага ўзросту, у адпаведнасьці з заканадаўствам, статус сіраты зь яе быў зьняты. Цяпер Аксане – 29, але ейнае жыцьцё па-ранейшаму не наладжанае: блізкімі людзьмі і сям'ёй абзавесьціся не атрымалася, а жытло, якое гарантуе сіротам дзяржава, ёй не далі.
Віцебскія прадпрымальнікі: Дастаткова некалькіх канфіскацыяў – і сытуацыя выбухне
Індывідуальныя прадпрымальнікі Віцебску гатовыя падтрымаць масавую акцыю пратэсту, якую рэспубліканская грамадзкая арганізацыя «Пэрспэктыва» зьбіраецца правесьці 14 сакавіка ў Менску каля будынку Міністэрства па падатках і зборах. Нягледзячы на прэсінг з боку ўлады, барацьба за скасаваньне ўказу №222 будзе працягнутая.