За абразу пяць дзяржслужачых мужчыну асудзілі на год і два месяцы калоніі
У судзе Першамайскага раёна Віцебска 19 студзеня асудзілі 47-гадовага Васіля Троцкага паводле арт. 391 (Абраза суддзі ці народнага засядацеля), арт. 369 (Абраза прадстаўніка ўлады) Крымінальнага кодэкса. Суддзя Андрэй Андрушэнка прызначыў Васілю адзін год і два месяцы пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму і штраф 1110 рублёў.
Як дзяржСМІ «маскіруюць» правальную дзейнасць Лепельскага райвыканкама
Днямі Віцебскі аблвыканкам прааналізаваў дзейнасць уладаў Лепельскага раёну, на пасяджэнне былі запрошаны і журналісты дзяржаўных СМІ. Застаецца толькі дзівіцца, як супрацоўнікі газет «Витьбичи» і «Витебские вести» маніпулююць лічбамі і фактамі, пазбягаючы аб’ектыўных ацэнак, каб толькі не прызнаць хібаў у дзейнасці ўладаў рэгіёну.
Арыштаваная на 15 сутак зааабаронца Алена Мірашнічэнка
Менскі СІЗА перапоўнены, таму палітвязня Васіля Бераснева перавялі ў Магілёў
Васіль Бераснеў, праваабаронца і лідар аршанскай філіі незалежнага прафсаюзу радыёэлектроннай прамысловасці (РЭП), выканаўца абавязкаў старшыні прафсаюзу РЭП, асуджаны да да 9 гадоў пазбаўлення волі ва ўмовах узмоцненага рэжыму, нечакана знік з Менскага СІЗА. У гэтай установе ён мусіў знаходзіцца пасля суду, пакуль ідзе час абскарджання прысуду і пакуль не будзе прынята рашэнне наконт месца адбыцця пакарання. Праз колькі дзён праваабаронцы высветлілі, што 73-гадовага палітвязня перавялі ў Магілёў.
На Віцебшчыне прыцягнуты да адказнасці 34 работнікі за неналежнае выкананне патрабаванняў заканадаўства пры рабоце з грамадзянамі
Як паведамляе Камітэт дзяржкантролю Віцебскай вобласці, у 2022 годзе паступіла 534 звароты грамадзян і юрыдычных асоб. Праведзена 38 прамых тэлефонных ліній і 20 выязных прыёмаў. Па выніках кантролю за выкананнем патрабаванняў заканадаўства пры рабоце з грамадзянамі прыцягнуты да адказнасці 34 работнікі.
У судзе па справе "Вясны" скончылі вывучаць усе 284 тамы справы і допыталі абвінавачаных. Хутка спрэчкі бакоў
У судзе Ленінскага раёна Мінска ўжо месяц адбываецца разгляд крымінальнай справы супраць старшыні "Вясны" і Нобелеўскага лаўрэата Алеся Бяляцкага, ягонага намесніка і віцэ-прэзідэнта FIDH Валянціна Стэфановіча, каардынатара кампаніі "Праваабаронцы за свабодныя выбары" Уладзіміра Лабковіча і праваабаронцы Дзмітрыя Салаўёва (завочна). Стадыя абвяшчэння пісьмовых матэрыялаў па справе "Вясны" скончылася — агучаны ўсе 284 тамы. Хутка будуць: спрэчкі бакоў, апошнее слова абвінавачаных і агучаны прысуд.
Тэхніка не ачышчаная ад бруду, а каровы могуць захварэць з-за адсутнасці посцілкі ды дрэннага корму
Кантралёры ад дзяржавы па Віцебскай вобласці, у снежні 2022 года выявілі парушэнні пры пастаноўцы тэхнікі на захоўванне ў гаспадарках Мёрскага, Лепельскага, Сенненскага, Чашніцкага і Шумілінскага раёнаў.
Палітвязень Віктар Бабарыка знаходзіцца ў ізаляцыі
Блогер Аляксандар Кабанаў распавёў, як адбывае пакаранне Віктар Бабарыка пакаранне ў наваполацкай папраўчай калоніі №1. Пра гэта піша “Радыё Свабода”.
Улады імкнуцца стварыць ілюзію ўплыву простых віцяблян на жыццё гораду
Днямі жыхарам Віцебску прапанавалі ўзяць удзел у конкурсе на стварэнне талісмана гораду. Пазнавальныя персанажы-талісманы, або маскоты, звычайна выкарыстоўваюцца для вулічнай рэкламы, і ў некаторых еўрапейскіх гарадах такія скульптурныя фігуркі прывабліваюць гасцей-турыстаў. Што да Віцебску, то ва ўмовах конкурсу на стварэнне гарадскога талісмана няма абмежаванняў па ўзросце, узроўні мастацкай падрыхтоўкі, і нават рэгіён пражывання не мае значэння. Праўда, і годных узнагародаў пераможцам, чые працы будуць усталяваны на віцебскіх вуліцах або стануць узорамі для стварэння сувенірнай прадукцыі, ніхто не абяцае – ім уручаць толькі памятныя дыпломы.
Паспяховы інфармацыйны праект у Youtube» пад назвай "Вейшнорыя" працягвае набіраць абароты
Нягледзячы на намаганні міліцыі і спецслужбаў зачысціць інфармацыйную прастору, незалежныя СМІ выжылі і працягваюць працу па зборы і распаўсюджванні незалежнай інфармацыі для жыхароў Беларусі. Пачынаючы са жніўня 2020 года ўлады закрылі доступ для грамадзян да дзясяткаў інфармацыйных рэсурсаў, якія суды прылічылі да «экстрэмісцкіх матэрыялаў».