Прапагандыст Мукавозчык накінуўся на вушацкіх настаўнікаў, зневажаючы іх прафесійную і чалавечую годнасць
У газеце «Белорусь сегодня» выйшаў артыкул Андрэя Мукавозчыка «Как выглядит еще одна подрывная сеть, ячейки которой нащупали родители в разных уголках Беларуси». Хто і што «намацаў», у тэксце не канкрэтызуецца. Але аўтар не пашкадаваў абразаў на адрас настаўнікаў, якія нібыта стварылі «падрыўную сетку», бо праводзілі мерапрыемствы з мэтай падвысіць узровень прафесійнага майстэрства.
Пракуроры Віцебшчыны не задаволены станам грамадзянскага і патрыятычнага выхавання школьнікаў
Яны лічаць, што настаўнікі і арганізатары пазакласнай работы недапрацоўваюць, бо нягледзячы на іхныя намаганні, расце «узровень крыміналізацыі у моладзевым асяроддзі». Падобна, што органы пракуратуры на поўным сур'ёзе мяркуюць, што казённыя мерапрыемствы могуць істотна паўплываць на свядомасць маладых людзей і завабіць іх са «склізкай сцежкі» у шэрагі БРСМ або ў вайскова-патрыятычны клуб...
У Віцебскім абласным судзе распачаўся працэс над Сяргеем Навумавым, якога вінавацяць у распальванні варожасці і абразах Лукашэнкі
55-гадовага ўраджэнца вёскі Падсвілле Глыбоцкага раёна затрымалі, меркавана, у траўні: 24 траўня на Telegram-канале, блізкім да віцебскіх сілавікоў, паказалі фрагменты «пакаяльнага відэа», запісанага з мужчынам. Там ён кажа, што быў затрыманы супрацоўнікамі ГУБАЗіК за абразы на адрас Лукашэнкі ў сацыяльных сетках. А таксама за тое, што «сваімі допісамі заклікаў да гвалту». Цяпер Сяргея Навумава ўтрымліваюць у віцебскім СІЗА.
Суддзя Юрый Урбан, які выносіў прысуды па палітычных справах, пайшоў на падвышэнне – у Віцебскі абласны суд
Паводле загада Аляксандра Лукашэнкі, 23 ліпеня Юрый Урбан быў прызначаны суддзём Віцебскага абласнога суду. І ўжо 31 ліпеня яго прадставілі новаму калектыву. У судовых структурах Урбан працуе з 2000 г. Пачынаў сваю кар'еру з пасады стажора суддзі .
Жыхара Глыбоччыны асудзілі да двух гадоў «хіміі» за абразу Лукашэнкі
31 жніўня суд Глыбоцкага раёна разбіраў справу мясцовага жыхара Дзмітрыя Васюковіча, абвінавачанага паводле ч.1 арт. 368 Крымінальнага Кодэкса. Суддзя Андрэй Тарачевіч прыгаварыў земляка да пакарання ў выглядзе двух гадоў абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу. Таксама суд пастанавіў канфіскаваць тэлефон асуджанага як сродак здзяйснення злачынства.
4 жніўня - Міжнародны дзень салідарнасці з грамадзянскай супольнасцю Беларусі
Менавіта 4 жніўня ў 2011 годзе ў Мінску быў арыштаваны кіраўнік і заснавальнік Праваабарончага цэнтра «Вясна» Алесь Бяляцкі. Тады яго асудзілі да чатырох з паловай гадоў калоніі за «ўтойванне прыбыткаў у асабліва буйным памеры». Сваёй віны праваабаронца не прызнаў, заявіўшы, што ўсе грошы з рахункаў ішлі на праваабарончую дзейнасць.
У «спіс экстрэмістаў» уключылі палачаніна Аляксея Палюховіча
У абноўленым 2 жніўня спісе асобаў, "схільных да экстрэмісцкай дзейнасці", з'явілася імя і прозвішча 67-гадовага Аляксея Палюховіча. Мужчына быў асуджаны паводле часткі 1 артыкула 342 Крымінальнага Кодэкса (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, або ўдзел у іх) да 2 з паловай гадоў «хатняй хіміі».
Беларуская праваабарончая супольнасць прызнала палітычнай зняволенай Нэлі Алфёраву
Полацкую мастачку і рамесніцу затрымалі за абразу прадстаўніка ўлады (артыкул 369 Крымінальнага Кодэкса) і накіравалі на прымусовае лячэнне ў псіхіятрычным стацыянары. Пад увагу сілавікоў яна трапіла пасля таго, як вярнулася з Польшчы ў 2023 годзе. За мяжой яна запісвала відэаролікі пра цяжкасці эмігранцкага жыцця, якія выкарстала ў прапагандысцкіх мэтах беларускае тэлебачанне.
«Экстрэмісцкай» прызнана група «Новости Полотчины (Полоцк, Новополоцк)» у сацсетцы «ВКонтакте»
26 ліпеня адпаведнае рашэнне прыняў суд Полацка і Полацкага рёна. У «экстрэмісцкім» спісе Міністэрства інфармацыі звесткі пра гэта з'явіліся 31 ліпеня. Група мае 9 357 падпісчыкаў. Кантэнт не абнаўляўся амаль 4 гады. І менавіта з-за матэрыялаў 4-гадовай даўніны пракуратура вынесла прапанову, каб суд прызнаў групу «па-за законам».
Сацсеткі «Аршанскай газеты» лепяць «антыгероя» з журналіста і праваабаронцы Ігара Казмерчака
На старонках раённай газеты у «Одноклассниках» і «ВКонтакте» учора выйшлі аднолькавыя тэксты пра тое, што Казмярчак атрымаў 5 тысяч еўра ад «польскіх гаспадароў», што ён «падстаўляе» сваіх землякоў, прапануючы ім перадаваць інфармацыю для сайта orsha.eu за грошы, і што сам ён уцёк за мяжу, «пазычыўшы грошы ў родных і блізкіх». Рэдактар незалежнага аршанскага партала мяркуе, што гэтыя допісы былі апублікаваныя для дыскрэдытацыі яго асабіста і застарашвання інтэрнэт-карыстальнікаў.