У Віктара Бабарыкі пагоршалі ўмовы працы ў наваполацкай калоніі
Экс-банкіру і палітвязню Віктару Бабарыку прызначылі новую працу ў ПК-1. Цяпер ён выпальвае драўняны вугаль, паведамляе Telegram-канал «Виктор Бабарико». Гэта значыць, што палітзняволены вымушаны ў халодную пару году працаваць на вуліцы цягам 9 гадзінаў штодня за адзіным выходным на тыдні. Варта заўважыць, што ягоная мінулая праца была ўнутры памяшкання без вентыляцыі пры тэмпературы +30 градусаў – у такіх умовах ён працаваў укладчыкам хлебабулачных вырабаў у пякарні.
Цэнзар у віцебскім СІЗА -2 не ведае беларускай мовы, а просіць не карыстацца ёй у лістах
Пра такі выпадак стала вядома ў дачыненні да палітвязня Анатоля Латушкі, якому «настойліва раяць» не пісаць лісты па-беларуску, бо цэнзар не вывучала беларускую мову і зусім яе не разумее. Праз гэта лісты на дзяржаўнай мове не даходзяць да палітзняволенага, але ён прынцыпова працягвае ліставанне па-беларуску.
Турэмныя ўлады засакрэцілі інфармацыю пра стан здароўя Мікалая Статкевіча
Жонцы палітвязня да гэтага часу не ўдалося атрымаць інфармацыю аб стане здароўя палітвязня Мікалая Статкевіча, які ў калоніі пасля трох перанесеных кавідаў захварэў на пнеўманію. Яго маглі пакінуць без неабходных лекаў, паведаміла Марына Адамовіч.
З Мёраў паведамляюць пра чарговы «хапун»
Праваабаронцам стала вядома, што на Мёрскім металапракатным заводзе адбыўся масавы «хапун» – затрымана як мінімум пяць чалавек. Паводле папярэдняй інфармацыі, затрымліваюць тых, хто быў актыўным пасля прэзідэнцкіх выбараў затрыманым інкрымінуюць «злівы» у ЧКБ і абразы ў каментарах. Дома ў затрыманых праводзяць ператрусы.
У Віцебскім рэгіёне зафіксаваны рост захворвання і смяротнасці ад ВІЧ і СНІДу
1 снежня 2022 года ў свеце адзначаецца Дзень барацьбы з ВІЧ (віруса імунадэфіцыту чалавека)/СНІДам (сіндромам набытага імуннага дэфіцыту). Не абыйшло гэтае захворванне і жыхароў Віцебскай вобласці. І с кожным годам колькасць пацярпелых ад гэтай хваробы расце.
Следчыя шукаюць доказы па крымінальнай справе ў сваякоў новаполацкай актывісткі “Руха за свабоду”
У вечары, 28 лістапада, адбыўся ператрус па месцы прапіскі грамадскай і палітычнай дзяячкі з Наваполацка Вольгі Дамаскінай. Вольга ўжо больш за год знаходзіцца разам з мужам за межамі Беларусі і не займаецца публічнай палітыкай.
Пачалі судзіць кіраўніка аршанскага незалежнага прафсаюза
У Менскім гарадскім судзе 25 лістапада паччаўся судовы працэс над актывістам беларускіх незалежных прафсаюзаў, палітвязнем Васілём Берасневым. Яго Іх абвінавачваюць ў закліках да мер абмежавальнага характару, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь (ч. 3 арт. 361 КК), распальванні іншай сацыяльнай варожасці (ч. 3 арт. 130 КК), стварэнні экстрэмісцкага фарміравання альбо ўдзеле ў ім (ч.1 і ч. 3 арт. 361-1 КК). Справу разглядае сумна вядомая сваімі прысудамі суддзя Анастасія Папко.
Хутка пачнецца суд па справе праваабаронцаў “Вясны"
Генеральная пракуратура накіравала ў суд крымінальную справу супраць старшыні Праваабарончага цэнтра "Вясна" і Нобелеўскага лаўрэата Алеся Бяляцкага, яго намесніка Валянціна Стэфановіча і каардынатара кампаніі "Праваабаронцы за свабодныя выбары" Уладзіміра Лабковіча, якія ўтрымліваюцца пад вартай з 14 ліпеня 2021 года. Па гэтай жа справе будуць судзіць у парадку спецыяльнай вытворчасці і Зміцера Салаўёва, які вымушаны быў пакінуць Беларусь.
Улады правялі форум мілітарысцкіх моладзевых арганізацый
Апошнім часам віцебскімі ўладамі вядзецца мэтанакіраваная праца па стварэнні моладзевых ваенізаваных структур афіляваных з дзейным палітычным рэжымам. Часткай гэтага працэсу трэба лічыць праведзены 26 лістапада злёт мілітарыстаў Віцебшчыны "Хто, калі не мы!".
Валянціна Болбат, актывістка з Верхнядзвінску, пад арыштам
Праваабаронцам стала вядома, што Валянціну Болбат асудзілі да арышту на 10 сутак. Але няма звестак пра тое, у чым канкрэтна абвінавацілі актывістку, і не зразумела, калі над ёй адбыўся суд. Паводле звестак, якімі падзяліліся сябры спадарыні Валянціны, 22 лістапада ў яе адбыўся ператрус, а потым некалькі гадзін актывістку апытвалі пра кіраўніцтва руху «За свабоду», у прыватнасці, пра Юрыя Губарэвіча. У праваабаронцаў ёсць падставы меркаваць, што асудзіць актывістку маглі паводле арт. 19.11 КаАП. Але высветліць гэта дакладна можна будзе хіба толькі тады, калі Валянціна Болбат выйдзе на волю.