Павел Севярынец склаў за кратамі хрысціянскую віктарыну
Вядомы палітвязень, палітык, сузаснавальнік партыі Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя, пісьменнік Павел Севярынец ужо больш як два гады знаходзіцца ў няволі. Ён быў затрыманы 7 чэрвеня 2020 г. і асуджаны паводле ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэксу (« Удзел у масавых беспарадках») да 7 гадоў пазбаўленне волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Гэтыя апошнія два гады, пакуль яго трымалі за кратамі ў Менску, Магілёве і Шклове, ён займаўся складаннем віктарыны «Дрэва жыцця».
СК масава апытвае жыхароў Віцебшчыны пра «дыверсіі» на чыгунцы
Пра выклікі да следчых паведамляюць жыхары абласнога цэнтру, а таксама Наваполацку і Воршы. Як правіла, усё гэта людзі, якія «засвяціліся» падчас мірных пратэстаў 2020-га году, і праз гэта трапілі ў міліцэйскую «базу нядобранадзейных асобаў». Падчас допытаў гучаць практычна аднолькавыя пытанні, бо следчыя ў Віцебску і іншых гарадах працуюць па замове са сталіцы, дзе распачатая крымінальная права з нагоды «дыверсій» на чыгунцы. Нумар і сутнасць крымінальнай справы не паведамляюць, а выкліканых на допыт апытваюць у якасці «сведкаў».
Георгія Станкевіча хацелі асудзіць за «пікетаванне шляхам размяшчэння артыкула на «Віцебскай Вясне»
24 чэрвеня на барда, журналіста і выдаўца Георгія Станкевіча міліцыянты склалі пратакол за правядзенне незаконнага пікету. Пікетам міліцыянты палічылі з’яўленне на сайце «Віцебскай Вясны» артыкула «Зварот Георгія Станкевіча да жыхароў Бешанковіцкага раёну», дзе апавядалася пра тое, што ва Украіне ідзе вайна, якую трэба спыніць. Артыкул выйшаў яшчэ 1 сакавіка, і суддзі Бешанковіцкага райсуду Наталлі Рэут давялося скасаваць адміністрацыйную справу.
Украінцы ўцякаюць ад вайны. У Віцебскай вобласці ўжо знайшлі прытулак 200 чалавек
На дадзены момант у Полацку, Оршы, Віцебску і іншых населеных пунктах вобласці пражывае больш за дзвесце ўкраінскіх грамадзян, якія пакінулі сваю радзіму. Сярод іх 40 непаўналетніх, самаму малодшаму з якіх адзін месяц. Большасць прыязджаюць да сваякоў і знаёмых. Мясцовыя ўлады лічаць, што плынь бежанцаў будзе толькі ўзрастаць.
Праваабаронца Павел Сапелка: "Адказнасць павінны панесці і тыя, хто катаваў, і тыя, хто аддаваў загады"
26 чэрвеня адзначаецца Міжнародны дзень у падтрымку ахвяраў катаванняў. Гэта дзень, калі ў 1987 годзе ўступіла ў сілу Канвенцыя супраць катаванняў і іншых жорсткіх, бесчалавечных ці прыніжаючых годнасць відаў абыходжання і пакарання.
Былы палітвязень распавёў пра катаванні ў Віцебскім СІЗА і Наваполацкай калоніі
Арцёму Хвашчэўскаму 31 год. Пасля затрымання на мітынгу, які адбыўся пасля прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі 19 снежня 2010 года, з'ехаў у Польшчу, дзе і размясціўся. Ва Вроцлаве Хвашчэўскі скончыў акадэмію фізвыхавання, паралельна гуляў у польскім «міноры», працаваў трэнерам. Пасля траўмы скончыў з гэтым і заняўся футбольнай аналітыкай па польскай Экстракласе ў кампаніі Instat. Артыкул публікуецца ў рамках “Тыдня супраць катаванняў-2022”.
Мікалай Статкевіч этапаваны ў Глыбокае
Вядомы беларускі палітык Мікалай Статкевіч быў асуджаны да 14-ці гадоў зняволення ў калоніі асаблівага рэжыму паводле ч. 1 арт. 293 Крымінальнага кодэксу (Арганізацыя масавых беспарадкаў). Да 23 чэрвеня Статкевіча трымалі ў Гомельскім СІЗА. Стала вядома, што яго этапавалі ў Глыбоцкую ПК №13.
Барыс Жахоўскі, які адбывае адміністратыўны арышт, 12-ы дзень трымае галадоўку
Першы суд над Барысам адбыўся 16 мая — суддзя суда Новаполацка Вольга Баліка асудзіла яго да 15 сутак арышту за «распаўсюджванне экстрэмісцкіх матэрыялаў» (арт. 19.11 КаАП). Потым мужчыну зноў арыштавалі на 15 сутак па гэтым жа артыкуле.
Палітвязень Віктар Бабарыка змешчаны на 10 сутак у штрафны ізалятар
Паводле інфармацыі сваякоў, гэта адбылося 15 чэрвеня. За парушэнне рэжыму адбыцця пакарання адміністрацыя Наваполацкай папраўчай калоніі №1 змясцілі палітыка ў штрафны ізалятар. Афіцыйная версія заключаецца ў тым, што палітвязень нібыта ўступіў у канфлікт з сукамернікам, які заключаўся ў размове на падвышаных танах.
У Віцебску склалі петыцыю супраць небяспечных для жыцця і здароўя дзіцячых пляцовак
Аўтары петыцыі спасылаюцца на публікацыі, у тым ліку і ў дзяржаўных СМІ, дзе вялося пра нездавальняючы стан дзіцячых пляцовак у віцебскіх дварах. І падкрэсліваюць, што пасля фіксавання фактаў не выйшла ніводнага артыкула пра тое, што на згаданых аб’ектах зроблены рамонт, і жыццю ды здароўю дзяцей нічога не пагражае. «Горкі», арэлі, пясочніцы ды іншы інвентар у мікрараёне Поўдзень – 4, а таксама ў раёне вуліц Фрунзэ, Берасценя і Лазо па-ранейшаму пагражаюць дзіцячым траўматызмам, прычым падобную сітуацыі можна ўбачыць і ў іншых раёнах Віцебску.