На дадзены момант у Полацку, Оршы, Віцебску і іншых населеных пунктах вобласці пражывае больш за дзвесце ўкраінскіх грамадзян, якія пакінулі сваю радзіму. Сярод іх 40 непаўналетніх, самаму малодшаму з якіх адзін месяц. Большасць прыязджаюць да сваякоў і знаёмых. Мясцовыя ўлады лічаць, што плынь бежанцаў будзе толькі ўзрастаць.

Апублікавана ў Мігранты

26 чэрвеня адзначаецца Міжнародны дзень у падтрымку ахвяраў катаванняў. Гэта дзень, калі ў 1987 годзе ўступіла ў сілу Канвенцыя супраць катаванняў і іншых жорсткіх, бесчалавечных ці прыніжаючых годнасць відаў абыходжання і пакарання.

Апублікавана ў Праваабаронцы

Арцёму Хвашчэўскаму 31 год. Пасля затрымання на мітынгу, які адбыўся пасля прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі 19 снежня 2010 года, з'ехаў у Польшчу, дзе і размясціўся. Ва Вроцлаве Хвашчэўскі скончыў акадэмію фізвыхавання, паралельна гуляў у польскім «міноры», працаваў трэнерам. Пасля траўмы скончыў з гэтым і заняўся футбольнай аналітыкай па польскай Экстракласе ў кампаніі Instat. Артыкул публікуецца ў рамках “Тыдня супраць катаванняў-2022”.

Апублікавана ў Пэнітэнцыярная сыстэма

Вядомы беларускі палітык Мікалай Статкевіч быў асуджаны да 14-ці гадоў зняволення ў калоніі асаблівага рэжыму паводле ч. 1 арт. 293 Крымінальнага кодэксу  (Арганізацыя масавых беспарадкаў). Да 23 чэрвеня Статкевіча трымалі ў Гомельскім СІЗА. Стала вядома, што яго этапавалі ў Глыбоцкую ПК №13.

Апублікавана ў Пэнітэнцыярная сыстэма

Першы суд над Барысам адбыўся 16 мая — суддзя суда Новаполацка Вольга Баліка асудзіла яго да 15 сутак арышту за «распаўсюджванне экстрэмісцкіх матэрыялаў» (арт. 19.11 КаАП). Потым мужчыну зноў арыштавалі на 15 сутак па гэтым жа артыкуле.

Апублікавана ў Палітвязьні

Паводле інфармацыі сваякоў, гэта адбылося 15 чэрвеня. За парушэнне рэжыму адбыцця пакарання адміністрацыя Наваполацкай папраўчай калоніі №1 змясцілі палітыка ў штрафны ізалятар. Афіцыйная версія заключаецца ў тым, што палітвязень нібыта ўступіў у канфлікт з сукамернікам, які заключаўся ў размове на падвышаных танах.

Апублікавана ў Палітвязьні

Аўтары петыцыі спасылаюцца на публікацыі, у тым ліку і ў дзяржаўных СМІ, дзе вялося пра нездавальняючы стан дзіцячых пляцовак у віцебскіх дварах. І падкрэсліваюць, што пасля фіксавання фактаў не выйшла ніводнага артыкула пра тое, што на згаданых аб’ектах зроблены рамонт, і жыццю ды здароўю дзяцей нічога не пагражае. «Горкі», арэлі, пясочніцы ды іншы інвентар у мікрараёне Поўдзень – 4, а таксама ў раёне вуліц Фрунзэ, Берасценя і Лазо па-ранейшаму пагражаюць дзіцячым траўматызмам, прычым падобную сітуацыі можна ўбачыць і ў іншых раёнах Віцебску.

 У рэспубліканскі Спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў трапілі Тэлеграм-каналы «Лепельский Рай» і «Лепель для жизни». Рашэнне пра гэта 10 чэрвеня вынес суд Лепельскага раёну. Грамадзянам, якія зробяць рэпосты са згаданых Тэлеграм-каналаў, пагражае судовы пераслед за распаўсюд інфармацыйнай прадукцыі і пакаранне паводле адміністрацыйнага артыкула 19.11. Як правіла, апошнім часам гэта арышт на 15 сутак.

Апублікавана ў Суд

Гарвыканкам абвясціў конкурс ідэй для добраўпарадкавання гарадскіх аб’ектаў у Віцебску. Спачатку абласная газета «Витебские вести» надрукавала заклік падзяліцца меркаваннямі пра магчымасць рэканструкцыі дваравых тэрыторый, Парку імя Савецкай Арміі і Плошчы Перамогі – той самай плошчы, на якой 14 год таму знішчылі сквер, заклаўшы ўсю прастору брукаванкай. Падобна, што пажаданні гараджанаў вярнуць усё, як было раней, спалохалі імітатараў дэмакратычнага працэсу вывучэння грамадскай думкі. І гарвыканкам перафарматаваў ініцыятыву, абмежаваўшы ўдзельнікаў строгімі правіламі.

Такія віды дзейнасці анансаваныя ў праграме 14-га вайскова-патрыятычнага і спартовага злёту праваслаўнай моладзі, які распачаўся ў Полацкім памежным атрадзе. У ім возьмуць удзел 12 каманд, у складзе якіх па 10 хлопцаў ва ўзросце ад 10 да 16 гадоў, у тым ліку выхаванцаў кадэцкіх вучэльняў.