Міфічная арганізацыя «Молодежь Витебска» зладзіла несанкцыянаваны пікет каля консульства Латвіі
16 траўня ў Віцебску некалькі чалавек ва ўзросце 30-35 гадоў замацавалі на плоце латышскага консульства банэр з выявай помніка савецкім салдатам, які плануюць знесці ў Рызе. Пасля запалілі знічкі на ходніках, расклалі кветкі, а таксама пачалі раздаваць кветкі мінакам, каб тыя дзейнічалі па іхным прыкладзе.
Вольга БРЫЦІКАВА: «Я выступала супраць вайны, што ў гэтым дрэннага?!»
Вольгу Брыцікаву затрымалі 27 лютага на ўчастку для галасавання падчас рэферэндуму. Яе абвінавацілі ў тым, што яна фатаграфавала бюлетэнь. Суд прысудзіў ёй 15 сутак арышту. Аднак ужо праз некалькі дзён яе асудзілі паўторна – за надпісы «Не вайне» на куртцы, зробленыя на трох мовах: беларускай, рускай і англійскай. Піша “Народная Воля+”
За «пахаванне Лукашэнкі» і іншыя перформансы пракурор запрасіў для падсудных ад 2,5 да 6 гадоў калоніі
У судзе Віцебскага раёну аднавіўся судовы працэс над палітвязнямі Ірынай Пярцовай, Арцёмам Латышавым, Кацярынай Макарэвіч і Юліяй Лабуновай. Іх судзяць за шэраг палітычных перформансаў, знятых на відэа і распаўсюджаных у закрытых Тэлеграм-каналах.
Жыхару Полаччыны пагражае тры гады «хіміі» за абразы на адрас Лукашэнкі і Качанавай
У судзе Полацку і Полацкага раёну праходзіць суд над Андрэем Патрэбкам, жыхаром пасёлка Фарынава. Па версіі следства, толькі Аляксандра Лукашэнку ён абразіў больш як два дзясяткі разоў, прычым «у абразлівай і цынічнай манеры». Распачатую супраць яго крымінальную справу паводле ч.1 арт. 368 разбірае суддзя Віктар Баліка.
Лідар аршанскай суполкі прафсаюзу РЭП Васіль Бераснеў прызнаны палітвязнем
13 траўня беларуская праваабарончая супольнасць выступіла з заявай аб прызнанні палітычнымі зняволенымі 10-ці актывістаў незалежнага прафсаюзнага руху. Сярод іх – Васіль Бераснеў, кіраўнік аршанскай суполкі прафсаюзу РЭП, затрыманы 19 красавіка 2022 году ў шэрагу іншых прадстаўнікоў незалежных прафсаюзаў. Яго ўтрымліваюць у менскім СІЗА-1.
На чарговай канферэнцыі грамадскай арганізацыі "Белая Русь" дэлегаты падвялі вынікі і абралі кіраўніцтва
14 мая ў актавай зале ВДУ імя П. М. Машэрава прайшла IV справаздачна-выбарная канферэнцыя Віцебскай абласной арганізацыі Рэспубліканскага грамадскага аб'яднання "Белая Русь". 300 дэлегатаў ад 26 арганізацыйных структур падвялі вынікі зробленага за 2017-2022 гады, падзяліліся вопытам і звярсталі планы на будучыню. Наступныя 5 гадоў кіраваць гэтай дзяржаўнай грамадскай арганізацыяй працягне старшыня Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў Уладзімір Цярэнцьеў.
Прайшлі ператрусы ў віцебскіх валанцёраў штабу Віктара Бабарыкі
Вядома прынамсі пра тры выпадкі, калі ранкам 14 траўня супрацоўнікі МУС шукалі ў жыхароў Віцебску «экстрэмісцкія матэрыялы». Праваабаронцы паведамляюць, што ператрусы праходзілі і ў менскіх валанцёраў, якія збіралі подпісы за вылучэнне Віктара Бабарыкі ў кандыдаты на ўдзел у мінулых прэзідэнцкіх выбарах.
Былога ксяндза з Паставаў аштрафавалі на 960 рублёў
Пастаўскі раённы суд прызнаў ксяндза Анджэя Бульчака вінаватым у распаўсюдзе экстрэмісцкіх матэрыялаў. Суд прайшоў без падсуднага: Андрэй Бульчак пакінуў Беларусь 29 сакавіка, даведаўшыся, што супраць яго распачалі адміністрацыйную справу. Ксёндз заявіў, што не лічыць сябе вінаватым, і не будзе падтрымліваць рэжым штрафамі ў дзяржаўны бюджэт.
У Віцебску казакі разам с праўладнымі актывістамі незаконна пікетавалі консульства Латвіі
Група жыхароў абласнога цэнтру, а таксама прадстаўнікі некалькіх грамадскіх аб'яднанняў пікетавалі консульства Латвіі, патрабуючы вярнуць латышам святкаванне Дня Перамогі. Арганізатарам, ідэйным натхняльнікам і актыўным удзельнікам мерапрыемства быў першы сакратар Віцебскага абкама БРСМ Уладзімір Бабічаў. Не дазволенае ўладамі масавае мерапрыемства прайшло без здарэнняў і затрыманняў.
Караліна Цярэнцьева актыўна валанцёрыць на ўкраінска-польскай мяжы
Грамадскія актывісты Віцебска працягваюць актыўна валанцёрыць на ўкраінска-польскай мяжы. Караліна Цярэнцьева – тыповы таму прыклад. Цяпер Караліна працуе з жыхарамі Украіны, якія хаваюцца ад вайны на тэрыторыі Польшчы, у горадзе Пшымыслі, які месціцца побач мяжой.