Ксяндза Аляксандра Барана з Лынтупаў датэрмінова выпусцілі з-пад арышту
4 красавіка суд Пастаўскага раёну прысудзіў пробашчу парафіі Святога апостала Андрэя 10 сутак арышту. Ксяндза прызналі вінаватым паводле двух адміністрацыйных артыкулаў – арт. 24.23 (несанкцыянаванае пікетаванне) – за бел-чырвона-белы сцяг на аватарцы ў сацыяльных сетках, і арт. 19.11 (распаўсюд «экстрэмісцкіх матэрыялаў) – за «лайкі» і каментары на інтэрнэт-рэсурсах, абвешчаных «экстрэмісцкімі». Адпаведна судовай пастанове, Аляксандр Баран меўся выйсці на волю 8 красавіка – з улікам тэрміну, праведзенага пад вартай яшчэ да суду. Але ўвечары 6-га красавіка ён апынуўся на волі.
Святлану Фірсаву вінавацяць у абразе Лукашэнкі, яна ў віцебскім СІЗА
Крымінальную справу супраць яе паводле ч.1, арт.368 Крымінальнага кодэксу распачалі 15 сакавіка, і ўжо 16 сакавіка дзяўчыну затрымалі проста на працы – 28-гадовая жыхарка гарадскога пасёлку Ветрына працуе ў Полацку ў стаматалагічнай клініцы. Некалькі дзён пасля затрымання яна знаходзілася ў Полацкім ІЧУ, а потым яе перавялі ў Віцебскі СІЗА. Родныя чакаюць лістоў ад зняволенай, але іх пакуль няма.
Блогер Віталь Усціновіч: Пакуль больш не буду закранаць сітуацыю ў краіне
Віцебскі відэаблогер – падазраваны ў крымінальнай справе, распачатай паводле артыкула 391 «Абраза суддзі або народнага засядацеля». З гэтай нагоды ён быў затрыманы на трое сутак, а ў яго дома правялі ператрус. У выніку ягоны смартфон быў канфіскаваны, і яго змест вывучаюць міліцыянты. А сам Віталь Усціновіч прыняў рашэнне больш не закранаць палітычныя пытанні. Пра гэта ён спавясціў падпісчыкаў у апошнім выпуску свайго відэаблогу.
У Воршы збіраюцца паставіць дублікат помніка, але аршанцам пра гэта не кажуць
«Аршанская газета» паведаміла, што на вуліцы Савецкай будзе ўсталявана скульптурная кампазіцыя «Семья – залог мира». Яна мае з’явіцца на беразе Дняпра дзякуючы фонду «Созидающий мир» і асабіста ягонаму заснавальніку Вячаславу Заранкову. Замоўчваецца, што такі самы помнік летась быў усталяваны на Кіпры, у курортным горадзе Ай-Напа…
Палітзняволены Уладзіслаў Макавецкі мае праблемы з ліставаннем
Жыхар Віцебску, мастак і разьбяр па дрэве Уладзіслаў Макавецкі адбывае пакаранне ў Івацэвіцкай калоніі №22, вядомай як «Воўчыя норы». У гэтай калоніі ён знаходзіцца ўжо год, але апошнім часам да яго даходзяць не ўсе лісты з волі, а таксама і ягоныя допісы практычна не трапляюць да блізкіх. Маці Уладзіслава Макавецкага, спадарыня Наталля, просіць усіх неабыякавых людзей падтрымаць сына – з надзеяй, што хоць колькі лістоў, але трапіць да яго ў рукі.
Жыхарку Полацкага раёна за абразу прэзідэнта пакаралі 4 гадамі "хатняй хіміі"
У судзе Полацка и Полацкага раёна 4 красавіка вынесены прысуд жыхарцы вёскі Дуброўны Любові Цвярдовай. 60-ці гадовую жанчыну абвінавацілі ў абразе прэзідэнта Беларусі па ч. 1 арт. 368 Крымінальнага кодэкса. Справу разглядаў суддзя Віктар Баліка і пакараў Цвярдову 4 гадамі абмежавання волі без накіравання ва ўстанову адкрытага тыпу і вялікім штрафам.
«Павярнуўся спінай да суддзі». Барыс Хамайда адбыў 20 сутак арышту за пікет, якога не было
4 красавіка вядомы віцебскі дысідэнт Барыс Хамайда выйшаў з ІЧУ пасля арышту, прысуджанага яму нібыта за несанкцыянаванае пікетаванне. Пакуль ён быў у зняволенні, міліцыянты паспелі ад ягонага імя зарэгістравацца ў Telegram і прадаць канфіскаваны ў Хамайды стары, яшчэ «кнопачны» тэлефонны апарат...
Святара асудзілі на 10 сутак арышту по абвінавачванні ў “пікетаванні” і “экстрэмізме”
Пробашча рыма-каталіцкай парафіі святога Апостала Андрэя ў Лынтупах ксяндза Аляксандра Барана 4 красавіка асудзілі на 10 сутак адміністрацыйнага арышту. Нагадаем, 6 сутак святар ужо правёў за кратамі, таму засталося адбыць яшчэ 4 сутак. На свабоду ён павінен выйсці 8 красавіка, напярэдадні Пальмовай нядзелі, якую католікі адзначаць 10 красавіка.
У СІЗА Сант-Пецярбурга палітвязнь Яна Пінчук выйшла замуж
У восень мінулага года ў Віцебску супрацоўнікамі Следчага камітэту супраць Яны Пінчук была распачатая крымінальная справа паводле ч. 3 арт. 130 КК РБ («Распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай або іншай сацыяльнай варожасці») і ч. 1 арт. 361-1 («Стварэнне экстрэмісцкага фармавання»).
Затрыманая па адміністрацыйнай справе юрысконсульт ВА "Нафтан" Вераніка Бахмутава
1 красавіка дзяўчыну затрымалі на наўпрост працоўным месцы, дэманстратыўна надзелі кайданкі і павезлі на допыты. Сёння, 4 красавіка, у судзе Наваполацка чакаецца разгляд адміністратыўнай справы, заведзенай у дачыненні да Бахмутавай. Яе падазраюць у распаўсюджванні, вырабе, захоўванні, перавозцы інфармацыйнай прадукцыі, якая змяшчае заклікі да экстрэмісцкай дзейнасці або прапагандуючую такую дзейнасць.