Левінаў паскардзіўся ў міліцыю на самога сябе – як на парушальніка «Закону аб СМІ»
Віцебскі праваабаронца Павал Левінаў накіраваў начальніку УУС Віцебскага аблвыканкаму Міхаілу Грыбу заяву з просьбай распачаць супраць яго, Левінава, адміністрацыйную справу. Прызнаецца, што незаконна вырабляе і распаўсюджвае прадукцыю сродкаў масавай інфармацыі і робіць гэта рэгулярна…
Чарговыя штрафы за пікет на плошчы Перамогі: Трошчанка – 24 базавыя, Мазкоў – 22
Суд Чыгуначнага раёну Віцебску пакараў 16 студзеня яшчэ двух удзельнікаў пікету, які адбыўся ў Віцебску 29 сьнежня 2019 году. Натальля Трошчанка аштрафаваная на 24 базавыя велічыні, Юры Мазкоў – на 22 базавыя. Нагадаем, днём раней суд аштрафаваў на 25 базавых велічынь Алега Паўлава.
Суды за сьнежаньскі пікет у Віцебску: Паўлаву – 25 базавых, Прохараў – «на дапрацоўцы»
У Віцебску пачаліся суды над удзельнікамі сьнежаньскага пікету на плошчы Перамогі ў Віцебску. Справы пікетоўцаў, якія выказаліся ў падтрымку незалежнасьці краіны, разглядаюцца ў судзе Чыгуначнага раёну Віцебску. 15 студзеня штрафам пакаралі віцябляніна Алега Паўлава, справу яшчэ аднаго ўдзельніка акцыі – Аляксея Прохарава, накіравалі на дапрацоўку.
«Хутка не чакайце!..» Блогеру «Шэраму Кату» дадалі яшчэ 15 сутак
Блогера Дзьмітрыя Казлова (Шэры Кот) 13 студзеня зноў асудзілі на 15 сутак. На суд у Воршы яго прывозілі зь мясцовага ізалятара часовага ўтрыманьня (ІЧУ), дзе ён адбывае папярэднія пакараньні, паведамляе Беларускае Радыё РАЦЫЯ.
Блогеру Дуброўскіх прысудзілі 810 рублёў штрафу за ўдзел у менскіх акцыях
Суд Кастрычніцкага раёну Віцебску аштрафаваў віцябляніна Аляксандра Дуброўскіх на 30 базавых велічынь за ўдзел у акцыі супраць інтэграцыі з Расеяй, якая праходзіла ў Менску 20 сьнежня 2019 году. У якасьці адзінага доказу вінаватасьці віцябляніна міліцыянты прад’явілі ролік са стрыму «Радыё Свабода».
Яшчэ адзін суд за публікацыю ў Facebook адбудзецца ў Віцебску
На віцяблянку Натальлю Сьпірыдонаву склалі адміністрацыйны пратакол за публікацыю ў Фэйсбуку анонса акцыі ў падтрымку незалежнасьці, якая адбылася ў Віцебску 29 сьнежня. Міліцыянты палічылі гэта заклікам да правядзеньня несанкцыянаванага масавага мерапрыемства (ч.1 арт. 23.34 КаАП).
Бясплатна на Віцебшчыне вучацца толькі 42,6% студэнтаў – Белстат
У пяці ВНУ Віцебскай вобласьці на пачатак 2019/2020 навучальнага году вышэйшую адукацыю атрымліваюць 26 тысяч студэнтаў. За кошт бюджэтных сродкаў навучаецца 42,6% усіх студэнтаў, паведамляе галоўнае статыстычнае ўпраўленьне Віцебскай вобласьці.
Міхаіл Жамчужны: Лісты з волі цяпер – на вагу золата
У апошнім па часе лісьце да віцебскіх праваабаронцаў палітвязень Міхаіл Жамчужны выказвае меркаваньне, што грамадзтва губляе цікавасьць да яго. Моцная плынь карэспандэнцыі, якую атрымліваў годам раней, ператварылася ў рэдкія лісты. Жамчужны зьвязвае гэта з электаральнай кампаніяй, якая праходзіла ў Беларусі.
У Дуброўне пакаралі штрафам Натальлю Стрэльчанку – на 25 базавых
Судзьдзя Дубровенскага райсуду Марыя Цыклінская аштрафавала 10 студзеня мясцовую актывістку партыі «Народная Грамада» Натальлю Стрэльчанку на 25 базавых велічынь (675 рублёў) – за ўдзел у менскіх акцыях за незалежнасьць. Яна прызнаная вінаватай у правапарушэньні паводле ч.1 арт.23.34 КаАП.
Чарговая хваля: будуць судзіць удзельнікаў віцебскага пікету за незалежнасьць
Акцыя ў падтрымку незалежнасьці Беларусі адбылася ў Віцебску 29 сьнежня 2019 году. Цяпер на ўдзельнікаў пікету складаюць адміністрацыйныя пратаколы паводле арт. 23.34 (парушэньне парадку арганізацыі альбо правядзеньня масавых мерапрыемстваў). Даты некалькіх судоў ужо вядомыя.