Барыса Хамайду аштрафавалі на 25,50 рублёў – загрувашчваў вуліцу
Пастанову пра штраф вынесла адміністрацыйная камісія Чыгуначнага райвыканкаму паводле пратаколу, складзенага на распаўсюдніка незалежнай прэсы 30-га красавіка, паведамляе Беларускае Радыё Рацыя.
Віцебскія “Маці 328” дамагліся правядзеньня круглага стала з уладамі
Бацькі асуджаных на падставе “антынаркатычнага” артыкулу 328 КК дамагаліся зладзіць круглы стол з гарадзкімі ўладамі пачынаючы ад сакавіка 2018 году. Нарэшце – адбылося. Арганізацыю круглага стала па ўдасканаленьні прафіляктыкі сярод моладзі ўзяло на сябе галоўнае ўпраўленьне па адукацыі Віцебскага аблвыканкаму.
Пачаўся суд над падазраваным у забойстве жанчын у Прысушыне – яму пагражае расстрэл
У Віцебскім абласным судзе 24 чэрвеня пачалося слуханьне крымінальнай справы, распачатай у дачыненьні да жыхара Віцебскага раёну Віктара Паўлава. Яго падазраюць у забойстве дзьвюх пэнсіянэрак у вёсцы Прысушына Віцебскага раёну. Мужчыне пагражае сьмяротнае пакараньне.
У Бычках на Вушаччыне адбылося сьвята ў гонар Васіля Быкава
У роднай вёсцы Васіля Быкава 22 чэрвеня адзначылі 95-ю гадавіну з дня народзінаў народнага пісьменьніка Беларусі. Месцам сёлетняй сьвяточнай імпрэзы, якую арганізаваў рух “За Свабоду”, стала пляцоўка перад будынкам былой школы, якую ў свой час скончыў клясык беларускай літаратуры.
Суд аштрафаваў віцебчука на 765 рублёў “за арганізацыю выставы невядомага мастака”
Віцяблянін Дзяніс (прозьвішча папрасіў не называць) правёў 6 траўня ў прыватным памяшканьні мастацкую выставу. А празь месяц суд Першамайскага раёну Віцебску аштрафаваў яго як арганізатара несанкцыянаванага масавага мерапрыемства (ч.2 арт. 23.34) на 30 базавых велічынь.
Мікалай Статкевіч і Яўген Афнагель сустрэліся з жыхарамі Наваполацку
Імпрэза адбылася 20 чэрвеня ў наваполацкім гатэлі “Дружба”. Каб паслухаць лідэраў Беларускага Нацыянальнага Кангрэсу (БНК), прыйшло больш за 60 чалавек. Па словах арганізатараў, яны самі не чакалі, што зьбярэцца столькі народу.
Накіраваны яшчэ адзін зварот супраць пабудовы катла для спальваньня коксу ў Наваполацку
“Патрабуем спыніць працэс праектаваньня і пабудовы катла для спальваньня нафтавага коксу на Наваполацкай ЦЭЦ”, – заклікаюць гараджане ў пэтыцыі на пляцоўцы “Зручны горад”. Аўтары звароту мяркуюць, што пабудова катла “значна павялічыць выкіды шкодных рэчываў у атмасфэрнае паветра”.
“Несьці імя Быкава як сьцяг”. У Віцебску адзначылі 95-годзьдзе народнага пісьменьніка
Вечарына “Я перад вамі з памяцьцю сваёй...” прайшла ў Віцебскай абласной бібліятэцы ў дзень народзінаў Васіля Быкава. Сёлета 19 чэрвеня народнаму пісьменьніку Беларусі споўнілася б 95 гадоў.
“Адзін туалет на ўсіх”. Ці навядуць парадак на возеры ў Сакольніках?..
Вадаём у Сакольніках пад Віцебскам – адно з афіцыйна дазволеных для купаньня і адпачынку месцаў. Але як тут купацца, калі людзі сікаюць проста ў ваду? Бо адзіны на “возеры” біятуалет знаходзіцца каля аўтастаянкі – за 300 мэтраў ад галоўнага пляжу, і туды ніхто ня ходзіць…
Ізноў пра пацукоў: што зьмянілася на Маскоўскім, 41 пасьля нашай публікацыі
Анічога не зьмянілася. Прынамсі – да лепшага. Жыхары сьцьвярджаюць, што пацукоў стала яшчэ больш. А ў сьпёку дадаліся і блохі. Падвал заліты вадой, а лямпачкі як перагаралі праз дзень пасьля замены, так і перагараюць. Цемра, смурод і – абыякавасьць камунальнікаў. Як тут жыць?..