Віцебская епархія ня можа пацьвердзіць наяўнасьці сродкаў на Сафійскі сабор
Менавіта таму будаўніцтва копіі полацкага храму ўзору ХХІ стагодзьдзя спыненае, паведаміў галоўны архітэктар Віцебску Андрэй Макееў.
Пікеты ў Віцебску зноў забароненыя
Намесьнік кіраўніка Адміністрацыі Чыгуначнага раёну Віцебску Натальля Ляпёшкіна забараніла праваабаронцу Паўлу Левінаву правядзеньне двух пікетаў.
Віцебскія праваабаронцы занепакоеныя ўмовамі ўтрыманьня ў СІЗА № 2 брытанца
Жыхар Лёндану Алан Сьміт знаходзіцца ў сьледчым ізалятары Віцебску ўжо два месяцы. Хоць мясцовыя праваабаронцы даведаліся пра крымінальную справу, распачатую ў дачыненьні да грамадзяніна Вялікай Брытаніі, зусім нядаўна, у іх ёсьць усе падставы падазраваць, што яго правы ўсяляк парушаюцца.
Віцебчукі адзначылі дзень народзінаў Уладзімера Караткевіча
Жыхары Віцебску ўсклалі кветкі да помніку Караткевічу. 86-я гадавіна з дня нараджэньня пісьменьніка – дата, вядома, не юбілейная, але ад таго ня менш значная, як і асоба творцы. Мерапрыемства было амаль спантанным. Каля надзвычай ўдалага помніку скульптара Івана Казака сабралася толькі крыху больш за 20 чалавек, якія не забыліся на дзень народзінаў знакамітага земляка.
Першая ў Віцебскай вобласьці катэдра праваслаўнай літаратуры адкрылася ў Лёзьне
На Віцебшчыне з ініцыятывы кіраўніка Смаленскай епархіяльнай камісіі па праваслаўных бібліятэках і катэдрах праваслаўнай літаратуры протаіярэя Міхаіла Гаравога зьявілася першая ў вобласьці катэдра праваслаўнай літаратуры. Адкрылі яе ў Лёзьне.
Шаркоўшчынскі раён падпісаў «Пагадненьне мэраў»
Шаркоўшчына падпісала «Пагадненьне мэраў». Цырымонія адбылася ў межах міжнароднай канфэрэнцыі, прысьвечанай спрыяньню стабільнаму разьвіцьцю дзяржаў Усходняга партнэрства, якая адбылася ў кастрычніку ў Ерэване.
Віцебскі абласны суд пакінуў у сіле пакараньне за сьпевы
Судзьдзя Віцебскага абласнога суду Сьвятлана Іванова палічыла цалкам абгрунтаваным рашэньне свайго калегі, прынятае раней адносна супольных сьпеваў пад гітару гімну «Магутны Божа» былымі кандыдатамі ў дэпутаты, і пададзеную імі касацыйную скаргу не задаволіла.
Са студзеня па верасень у Гарадоцкім раёне было зарэгістравана 375 беспрацоўных
За 9 месяцаў бягучага году ў Гарадоцкім раёне было афіцыйна зарэгістравана 375 беспрацоўных (за такі самы леташні пэрыяд – 388). На працягу гэтага часу працу знайшлі 273 жыхары раёну. Такія дадзеныя падае служба занятасьці рэгіёну.
За заўвагу міліцыянту – затрыманьне
Выпадак здарыўся ў Полацку. Міліцэйская машына прыпаркавалася каля крамы на стаянцы, прызначанай для кіроўцаў з абмежаванымі магчымасьцямі. Грамадзянін, што праходзіў побач, зрабіў заўвагу кіроўцу і сфатаграфаваў міліцэйскі УАЗ на стаянцы для аўтамабіляў з апазнавальным знакам «інвалід». Пасьля чаго грамадзянін быў затрыманы і дастаўлены ў пастарунак міліцыі.
Грузінскі экспэрт распавёў актывістам Віцебшчыны пра адвакацыю
21 лістапада ў арт-пабе «Торвальд» Зьвіяд Дэўдарыяні, дырэктар Агенцыі грамадзянскага разьвіцьця (CiDA, Грузія), сустрэўся з прадстаўнікамі беларускіх арганізацыяў, ініцыятываў і ўстановаў Віцебшчыны. Майстар-кляс, праведзены спадаром Зьвіядам, быў прысвечаны адвакацыі, практыкам абароны і прасоўваньня грамадзкіх інтарэсаў на прыкладзе грузінскага досьведу.