Суд разгледзеў скаргу наконт неўключэньня віцебскага праваабаронцы Паўла Левінава ў склад участковай выбарчай камісіі
На думку праваабаронцы, была парушаная працэдура фармаваньня ўчастковай камісіі, паколькі галасаваньне за яе склад адбывалася сьпісам. Аднак судзьдзя пагадзілася з заявай прадстаўніка Першамайскай адміністрацыі Віцебску пра тое, што пастанова ЦВК, згодна зь якой трэба галасаваць за кожнага кандыдата ў чальцы камісіі асобна, носіць рэкамэндацыйны характар, і пакінула скаргу без задавальненьня.
Георгі Станкевіч: Навучысься паважаць сябе – змусіш і дзяржаву з павагай да цябе ставіцца
Георгі Станкевіч – беларускі бард і паэт, аўтар некалькіх вершаваных зборнікаў, працуе настаўнікам нямецкай мовы ў сельскай школе ў Бешанковіцкім раёне. У палітычным жыцьці краіны ён удзельнічае ці ня 20 гадоў, а сёлета вырашыў балятавацца ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў. З гэтай нагоды наш карэспандэнт пагутарыў са спадаром Георгіем.
Палачане адзначылі гадавіну прыняцьця Дэклярацыі аб дзяржаўным сувэрэнітэце Беларусі
У Полацку 27 ліпеня адбыўся пікет, прысьвечаны Дню незалежнасьці Беларусі. Мерапрыемства прайшло ў межах выбарчай кампаніі Вольгі Дамаскінай.
Падлеткаў, якія знаходзяцца на ўліку ў ІСН, адправілі ў лягер
Падлеткі, якія стаяць на ўліку ў інспэкцыі па справах непаўналетніх Віцебскага РАУС, супрацьстаялі прадстаўнікам службаў і аддзелаў райвыканкаму, супрацоўнікам пракуратуры, РАНС і ўнутраных войскаў. Спаборніцтвы праходзілі на спартовых пляцоўках у межах міжведамаснай спэцыяльнай праграмы «Клопат».
Адразу тры помнікі архітэктуры пусьцяць з малатка ў Віцебску
10 жніўня на адкрыты аўкцыён у Віцебску будуць выстаўленыя адразу тры аб'екты нерухомасьці, якія належаць да гісторыка-культурных каштоўнасьцяў.
Як глыбоцкія адмыслоўцы «рамантуюць» дарогу
Вёска Сарокі (Глыбоцкі раён, Залескі сельсавет). Дарога асфальтаваная яшчэ на пачатку 90-х. Жывуць амаль выключна пэнсіянэры, але кожны клапоціцца пра стан сваёй сядзібы і нават дарогі каля сядзібы: жыхары самі ліквідуюць выбоіны, цэмэнтуюць, падсыпаюць па меры неабходнасьці.
Заробкі навапалачан за год паменшыліся амаль на 15%
Рэальная заработная плата навапалачан (заработная плата, разьлічаная з улікам росту спажывецкіх цэнаў на тавары і паслугі) у чэрвені 2016 году ў параўнаньні з чэрвенем мінулага году зьменшылася на 14,9%.
У Глыбокім прайшоў інвэстыцыйны форум
Перад адкрыцьцём форуму ў круглай залі Глыбоцкага дому культуры адбылася выстава прадукцыі прадпрыемстваў Глыбоччыны. У ёй узялі ўдзел як дзяржаўныя прадпрыемствы, гэтак і прыватныя. Мерапрыемствы праходзілі ў межах Вішнёвага фэстывалю.
Музэй Канстантына Заслонава ў Воршы зруйнаваны амаль дашчэнту
Экспанаты музэю савецкага партызана-падпольшчыка К.С. Заслонава перавезеныя на вуліцу Міра, 6, у стары корпус былой жаночай гімназіі. Сам музэйны будынак, якому ўжо 102 гады, дажывае апошнія дні. Ён разабраны рабочымі амаль да канца.
«Хіміку» Аляксею Мілюкову-Жалнову не дазволілі сустрэцца зь Мікалаем Статкевічам
Сыну вядомага бабруйскага блогера Алега Жалнова – Аляксею Мілюкову, які адбывае трохгадовае пакараньне ў Наваполацку на «хіміі», не даюць магчымасьці сустракацца з наведвальнікамі.