Урад Беларусі спыніў ліставаньне з КПЧ наконт скаргі жыхара Віцебску Міхаіла Жураўлёва
Падставай для гэткага радыкальнага рашэньня беларускіх уладаў стала тая акалічнасьць, што скаргу спадару Жураўлёву падрыхтаваў і ад яго імя накіраваў у Камітэт ААН па правох чалавека (КПЧ) праваабаронца Павал Левінаў.
У Воршы прымяняюцца ўзмоцненыя меры засьцярогі ў дачыненьні да футбольных заўзятараў
Перад футбольным матчам 1-й лігі «Ворша» – «Рэчыца-2014», які адбыўся 10 траўня, як актыўныя фанаты, так і звычайныя заўзятары на ўваходзе падвяргаліся асабістаму і дэталёваму дагляду з боку супрацоўнікаў АМАПу. Чым былі выкліканыя такія меры – сказаць складана: за апошнія гады на гарадзкім стадыёне Воршы не фіксавалася ніякіх сур'ёзных парушэньняў.
Паліграфічная фірма адмовіла жыхару Лёзна ў вырабе шыльды з надпісам «Жыве беларус»
Як гаворыцца на сайце ТАА «Лазер графікс», кампанія аказвае якасныя паслугі па друку рэклямнай паліграфічнай прадукцыі. Паслугамі кампаніі вырашыў скарыстацца і жыхар Лёзна Ўладзімер Собалеў, які замовіў шыльду з надпісам «Жыве беларус». Аднак такі надпіс не спадабаўся супрацоўнікам кампаніі, і заказчыку было прапанавана зьмяніць тэкст.
Акцыя салідарнасьці ў Віцебску: «Свабоду палітвязьням»
Актывіст аргкамітэту па стварэньні партыі «Беларуская хрысьціянская дэмакратыя» Дзьмітрый Дзякаў 14 траўня правёў акцыю салідарнасьці з палітвязьнямі. У Віцебску на мосьце над вуліцай Ленінградзкай была вывешаная расьцяжка з надпісам «Свабоду палітвязьням».
На Віцебшчыне зафіксаваныя шматлікія выпадкі парушэньня прыродаахоўнага заканадаўства
У першым квартале 2015 году Віцебскім абласным камітэтам прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяродзьдзя і інспэкцыямі праведзена 113 праверак суб’ектаў гаспадараньня. Праверкі па кантролі за выкананьнем прыродаахоўнага заканадаўства праводзіліся на прадпрыемствах сельскай гаспадаркі, лёгкай прамысловасьці, броварнай прамысловасьці, жыльлёва-камунальнай гаспадаркі, дрэваапрацоўкі, хлебпраму і інш.
Газэце «Наше православие» вынесьлі папярэджаньне
Газэце «Наше православие» Віцебскай праваслаўнай эпархіі вынесенае афіцыйнае папярэджаньне Міністэрства інфармацыі. Пра гэта паведаміла загадчыца сэктару рэгістрацыі СМІ і кантролю за выкананьнем заканадаўства Міністэрства інфармацыі Юлія Кочына: «Гэтай газэце вынесенае папярэджаньне за парушэньне закону аб СМІ. Тая юрыдычная асоба, у адрас якой вынесенае папярэджаньне, праінфармаваная, і папярэджаньне накіраванае».
Палітвязьня Ігара Аліневіча пяты раз за год пакаралі карцэрам
Ігар Аліневіч адбыў 10 сутак у штрафным ізалятары. Пра гэта бацькі палітвязьня даведаліся зь ягонага тэлефанаваньня дамоў.
Улады не сьпяшаюцца ўшанаваць памяць ахвяраў, парэшткі якіх знойдзеныя ў лесе пад Хайсамі
Старшыня Мазалаўскага сельскага савету Леанід Дубіна запрасіў актывістаў стваранай грамадзкай ініцыятывы «Хайсы» наведаць 13 траўня месца меркаваных масавых расстрэлаў грамадзян за часамі сталінскіх рэпрэсіяў. Раней актывісты падавалі калектыўную заяву з 88-мю подпісамі ў сельсавет, і, згодна з заканадаўствам, перш як адказаць на такую заяву, службовыя асобы абавязаныя выехаць на месца і сустрэцца з заяўнікамі.
Міністэрства інфармацыі шукае ўладальніка сайту «Свабодны рэгіён»
Ліст за подпісам міністра інфармацыі Ліліі Ананіч быў дасланы на электронны адрас, пазначаны на сайце. «Даводзім да ведама, што на інфармацыйным рэсурсе, разьмешчаным па адрасе www.freeregion.info, выяўленыя факты парушэньня заканадаўства аб сродках масавай інфармацыі. У сувязі з гэтым прапануем у тэрмін да 15 мая 2015 году падаць на адрас Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь зьвесткі, датычныя ўладальніка гэтага інфармацыйнага рэсурсу», – гаворыцца ў лісьце.
Сьледчы камітэт: Знойдзеныя ў лесе пад Хайсамі парэшткі не зьяўляюцца падставай для ўзбуджэньня крымінальнай справы
Віцебскі раённы аддзел Сьледчага камітэту разгледзеў заяву актывістаў, якія прасілі распачаць крымінальную справу па факце знойдзеных імі 28 красавіка ў лясным масіве непадалёк ад вёскі Хайсы чалавечых костак. З адказу СК, атрыманага актывістамі, вынікае, што «ў цяперашні момант падстаў для ўзбуджэньня крымінальнай справы ня маецца».