Палітычныя зняволеныя Ян Дайліда і Уладзімір Седзянеўскі, якія адбываюць пакаранне ў папраўчай установе адкрытага тыпу №9 у Віцебску, звярнуліся да кіраўніка так званай інфармацыйна-аналітычнай установы «круглы стол дэмакратычных сіл» Юрыя Васкрасенскага з просьбай садзейнічаць у іх памілаванні. Відаць, яны вырашылі, што такі спосаб выйсці на свабоду найбольш просты і хуткі ў параўнанні з амністыяй.

Апублікавана ў Палітвязьні

13 жніўня ў судзе Першамайскага раёну Віцебску пачаўся судовы працэс над 35-гадовым віцяблянінам Сяргеем Думавам. Супраць яго выставілі абвінавачанні ў трох артыкулах Крымінальнага кодэксу. Паводле ч. 1 арт. 293 («Арганізацыя масавых беспарадкаў) Думаве пагражае да 15 гадоў пазбаўлення волі. Яго таксама вінавацяць у падрыхтоўцы да злачынства (ч. 1 арт. 13 КК), у навучанні для ўдзелу ў масавых беспарадках (ч.3 арт. 293 КК), у апаганьванні збудаванняў і псаванні маёмасці ( арт. 341 КК).

Апублікавана ў Суд