У цяперашні час мясцовыя ўлады прыступілі да ліквідацыі сацыяльна-асветніцкай ўстановы ў галіне гісторыка-культурнай спадчыны "УНОВІС-ФОРУМ", якая была зарэгістраваная рашэннем адміністрацыі Першамайскага раёну Віцебску ў сярэдзіне 2019 года. Прычынай ліквідацыі, на думку чыноўнікаў, стала "неажыццяўленне камерцыйнай арганізацыяй прадпрымальніцкай дзейнасці на працягу дваццаці чатырох месяцаў запар".

Апублікавана ў Сацыяльныя правы

Колькасць палітычных зняволеных у Беларусі павялічваецца практычна з кожным днём, таксама як і колькасць асуджаных па палітычна матываваных крымінальных справах. Для шматлікіх людзей, якія апынуліся на лаве падсудных у поствыбарчы перыяд, і для іх блізкіх гэта — першы досвед. Якія віды і правілы правядзення спатканняў існуюць на розных этапах крымінальнага пераследу, хто і як выдае на іх дазвол — у матэрыяле ПЦ "Вясны".

Апублікавана ў Пэнітэнцыярная сыстэма