Віцебскія дзяржаўныя СМІ імкнуцца сфармаваць негатыўнае стаўленне да Літвы ў сваіх чытачоў
Нядаўнія праблемы на беларуска-літоўскай мяжы сталі тэмай для аўтарскага блогу журналісткі абласной газеты «Витебские вести» Алены Сыс. У сваім праекце «Другими словами» яна абурылася забаронай на ўвоз у Літву расійскай і беларускай сельскагаспадарчай прадукцыі, а таксама патрабаваннем літоўскіх памежнікаў не ўвозіць на тэрыторыю краіны беларускія харчовыя прадукты. Прыкры інцыдэнт вычарпаны – прадукты для асабістага карытанне ўвозіць больш не забараняюць, але журналістка працягвае абурацца.
Апытанне ў Гарадку: 40% ці каля 5000 жыхароў хочуць міграваць ці эміграваць
Прадстаўнікі аддзялення па Віцебскай вобласці Беларускага інстытута стратэгічных даследаванняў правялі апытанне 340 жыхароў Гарадка. Апытанне прайшло са значным гендэрным перакосам. У ім прынялі ўдзел 289 (85%) жанчын і 51 (15%) мужчын. Узрост рэспандэнтаў: 43% з іх ад 30 да 44 гадоў, 33% - ад 45 да 50. Яны занятыя яны ў розных сферах, былі ў тым ліку і непрацуючыя, але каля паловы - гэта прадстаўнікі сістэм аховы здароўя і адукацыі.
Улады пакаралі штрафам прызыўніка за адмову ехаць у войска
Суддзя суда Аршанскага раёна і Оршы Алеся Дранькова 28 траўня за няяўку ў ваенкамат для прызыву на службу аштрафавала на 400 рублёў мясцовага жыхара Аляксандра Бажкова.
У бягучым годзе 75% аб'ектаў дзяржуласнасці прададзены за 40 рублёў
За 5 месяцаў гэтага года Камітэтам "Віцебскаблмаёмасць" праведзена 49 выніковых аўкцыёнаў на суму 908 тыс. рублёў. У чэрвені камітэтам запланавана яшчэ 88 аўкцыёнаў па распродажы дзяржаўнай маёмасці. Найбольш запатрабаваныя былі аб'екты па цане 40 рублёў, г.зн. за адну базавую велічыню было 37 дзейсных аўкцыёнаў. Найбольшая колькасць аб'ектаў нерухомасці была прададзена ў Талачынскім, Верхнядзвінскім і Віцебскім рэгіёнах.