Ксёндз з Шуміліна так і не выйшаў на волю. Выглядае, што яму прысуджаны трэці запар адміністрацыйны арышт
Ксёндз Анджэй Юхневіч, пробашч шумілінскай парафіі Маці Божай Фацімскай, быў затрыманы 8 траўня. Разам з ім затрымалі і ксяндза Паўла Лемеха. Абодвух 10 траўня асудзілі за несанкцыянаванае пікетаванне. Ксёндз Павел выйшаў на волю пасля адміністрацыйнага арышту, а ксёндз Анджэй застаецца за кратамі. Выглядае, што пасля першага арышту яму быў прысуджаны другі, а потым і трэці арышт запар. У няволі ён знаходзіцца больш за месяц.
Каб прывесці двар ў парадак, жыхары Віцебска збіраюць подпісы пад зваротам у мясцовы выканкам
Неабыякавыя гараджане стварылі на платформе "Зручны горад" петыцыю №5860, у якой паведамляюць чыноўнікам мясцовага гарвыканкама аб тым, што двор паміж дамамі №4 і №6 на вул. Гарбачэўскага знаходзіцца ў занядбаным стане, што стаў пагражаць здароўю і жыццю жыхароў гэтых дамоў.
За «экстрэмізм» у інтэрнэце ўлады аштрафавалі жыхара Шуміліна
Суддзя суда Шумілінскага раёна Іна Грабоўская 20 траўня за распаўсюджванне "экстрэмізму" ў сацыяльнай сетцы аштрафавала на 600 рублёў Мікалая Рабцава.