"Калі бацькі належным чынам не выконваюць свае абавязкі, выхаваннем іх дзяцей зоймецца дзяржава"
Пракурор Браслаўскага раёна Юрый Кезік выказаў такія пагрозы на адрас бацькоў, якія, на яго думку, належным чынам не выхоўваюць сваіх дзяцей.
За "экстрэмізм" у інтэрнэце ўлады арыштавалі жыхара Наваполацка
Суддзя суда Наваполацка Зінаіда Балаболава 9 студзеня за “экстрэмізм” у сацыяльнай сетцы пакарала арыштам на 13 сутак масажыста Арцёма Баўцёнка. Ён быў адным са тых 180 жыхароў Наваполацка, якія былі асуджаныя на адміністрацыйны арышт на пачатку бягучага года. Суд над “правапарушальнікам” праходзіў па камунікатары “Скайп” і доўжыўся каля 15 хвілін.
Да дэпутата Палаты прадстаўнікоў на прыём у Дзісне прыйшлі толькі два чалавекі
Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па Докшыцкай выбарчай акрузе № 22 Анатоль Сіўко 11 чэрвеня правёў прыём грамадзян у Мёрскім раёне. Ён праходзіў у Дзісенскім гарвыканкаме. Таксама дэпутат сустрэўся з працоўным калектывам Дзісенскага лясгаса.
Улады папярэдзілі ваеннаабавязанага, які страціў ваенны білет у Расіі
Суддзя суда Ірына Яскевіч 27 траўня за парушэнне абавязкаў па воінскім уліку ў межах адміністрацыйнага працэсу папярэдзіла аб недапушчальнасці супрацьпраўных паводзінаў мясцовага жыхара Іллю Лысава.