Ксяндза Анджэя Юхневіча не выпусцілі на волю пасля чатырох адміністрацыйных арыштаў
Пробашч шумілінскай рыма-каталіцкай парафіі Божай Маці Фацімскай быў затрыманы яшчэ 8 траўня. Ён адбыў за кратамі больш за 45 сутак - гэта самы працяглы тэрмін зняволення ў параўнанні з іншымі святарамі, пакаранымі па "палітычных" адміністрацыйных артыкулах. Ксяндза Анджэя трымаюць у віцебскім ІЧУ, прысуды па адміністрацыйных справах выносіў суд Першамайскага раёна Віцебска.
500 дзён нічога не вядома пра Мікалая Статкевіча
То бок, больш за 16 месяцаў няма ніякіх вестак пра лідэра беларускай апазіцыі, палітвязня Мікалая Статкевіча, які адбывае пакаранне на Віцебшчыне ў Глыбоцкай папраўчай калоніі №13. Апазіцыйны палітык знаходзіцца за кратамі больш за чатыры гады. Мікалай быў асуджаны на 14 гадоў пазбаўлення волі, яго абвінавацілі ў "арганізацыі масавых беспарадкаў" (арт. 293 Крымінальнага кодэкса Беларусі).
Аляксей Талай выступіў на аршанскім «Легмашы», куды нядаўна прыязжаў Лукашэнка
Пра яго, безумоўна, таксама гаварылася на сустрэчы. Ураджэнец Оршы Аляксей Талай запэўніваў прысутных, наколькі шмат кіраўнік дзяржавы зрабіў для развіцця рэгіёна. Распавядаў ён і пра сваю сустрэчу з Уладзімірам Пуціным, які ўзнагародзіў праўладнага актывіста «Ордэнам Дружбы» за тое, што ён праводзіў «матывацыйныя сустрэчы і трэнінгі» у расейскіх вайсковых частках, якія ваююць ва Ўкраіне. Распавядаў Талай і пра свой фонд, па арганізацыі паездак у Беларусь для «дзяцей Данбаса».