Колькасць палітвязнаў на Віцебшчыне павялічылася на аднаго каталіцкага святара
Прадстаўнікі беларускай праваабарончай супольнасці прызналі 25 чэрвеня Анджэй Юхневіч, каталіцкага святара, які правёў за кратамі ўжо 45 дзён. Ён тройчы быў падвергнуты адміністрацыйнаму арышту, у тым ліку паводле артыкула 24.23 КаАП за правядзенне несанкцыянаванага пікету – размяшчэнне ўкраінскага сцяга ў акаўнце сацыяльнай сеткі. Днямі святар быў зноў арыштаваны, на тэрмін у 10 сутак.
Санітарныя лекары рэкамендуюць як падарожнічаць бяспечна для здароўя
Кіраўніцтва Віцебскага абласнога цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя 17 чэрвеня размясціла на сайце медустановы спіс 9 рэгіёнаў свету і 200 краін, у якіх апошнім часам рэгістраваліся выпадкі інфекцыйных захворванняў небяспечных для жыцця і здароўя людзей. На думку медыкаў, гэтую інфармацыю павінны ўлічваць грамадзяне, якія збіраюцца сёлета адправіцца ў падарожжа ці на адпачынак за межамі Беларусі.
Улады далі старт ліквідацыі арганізацыі аматараў хакея з мячом
Суддзя Віцебскага абласнога суда Віктар Быстроў 19 чэрвеня пастанавіў ліквідаваць Рэспубліканскае грамадскае аб'яднанне "Федэрацыя хакея з мячом". Суд адбыўся па ініцыятыве кіраўніцтва Міністрэрства юстыцыі.