Цяпер гэта называецца «далучэнне да грамадскага жыцця»
Ва ўпраўленні унутраных справаў Аршанскага райвыканкама пахваліліся “новай формай работы з катэгорыяй падуліковых гамадзян” – з тымі, хто стаіць на ўліку ў крымінальна-выканаўчай інспекцыі. Сутнасць "наватарства" – у прымусовым прыцягненні да бясплатнай працы па ўборцы горада.
У пералік асобаў, “датычных да экстрэмісцкай дзейнасці”, уключылі аршанскага лекара
Максім Куксо быў асуджаны Віцебскім абласным судом, ён прызнаны вінаватым паводле артыкула 361-4 КК РБ (чч.1 і 2)- садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці. У пераліку “экстрэмістаў” на сайце МУС пазначана, што ў мужчыны “судзімасць не пагашана”, што можа азначаць “хатнюю хімію”.
Алесю Бяляцкаму сёння споўнілася 63 гады
Пяты раз пасля апошняга арышту і суда над ім стваральнік праваабарончага цэнтру “Вясна” Бяляцкі сустракае дзень народзінаў за кратамі. Лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру, праваабаронца Алесь Бяляцкі знаходзіцца з ліпеня 2021 года, ён адбывае пакаранне ў калоніі № 9 у Горках Магілёўскай вобласці. Алесь асуджаны на 10 гадоў зняволення. Яго аабвінавацілі ў кантрабандзе і фінансаванні парушэння грамадскага парадку, але праваабаронца не прызнаў віну ні па адным з артыкулаў.
Сёлета супрацоўнікі розных пракуратур Віцебскай вобласці выявілі 95 «экстрэмісцкіх» інтэрнэт-рэсурсаў
Віцебская абласная пракуратура падала ў суд Кастрычніцкага раёна 15 пазоваў на прызнанне “экстрэмісцкай” інфармацыйнай прадукцыяй 5-ці старонак у сацыяльнай сетцы Facebook, 3-х — у Instagram, 2-х — у «ВКонтакте», адной — у «Одноклассниках», 5-ці каналаў у TikTok. Таксама найбольшы ўнёсак у выяўленне “экстрэмізму ў інтэрнэце” зрабілі пракуратуры Полацкага, Сенненскага, Чашніцкага і Гарадоцкага раёнаў.
Эксперты ААН заклікалі ўлады Беларусі даць інфармацыю пра месцазнаходжанне палітыка Мікалая Статкевіча
Нагадаем, Мікалай Статкевіч у ліку 52 зняволеных быў выпушчаны на волю з грыбоцкай ПК-13. Усіх, акрамя Мікалая, прымусова перамясцілі з месцаў зняволення на тэрыторыю Літвы. Мікалай адмовіўся ад дэпартацыі, а па дарозе да мяжы з Літвой выбіў дзверы аўтобуса і выскачыў на нейтральнай паласе паміж краінамі. Праз некалькі гадзін ён вярнуўся на тэрыторыю Беларусі. Але дзе ён знаходзіцца, дагэтуль не вядома.
Кіраўніца Саюза палякаў у Беларусі Анжаліка Борыс наведала журналіста, палітвязня Анджэя Пачобута ў наваполацкай калоніі
Яна паведаміла ў Facebook, што ад свайго ўласнага імя і ад імя Саюза палякаў напісала просьбу аб вызваленні журналіста Андээя Пачобута на імя Лукашэнкі.Паводле слоў Анжалікі Борыс, 23 верасня ёй далі магчымасць сустрэцца з Пачобутам у наваполацкай калоніі.
Беларуская праваабарончая супольнасць прызнала палітвязнем Сяргея Тулінава
Жыхар Віцебска асуджаны за за абразу Лукашэнкі, прадстаўніка ўлады і суддзі , а таксама за распальванне варожасці (ч.1 арт. 368, арт.369 , арт.391 КК РБ, ч.1 арт.130 ККРБ) , ён адбывае пакаранне ў калоніі паводле выраку Віцебскага абласнога суда. Паводле сацсетак, Сяргей Тулінаў жанаты і мае траіх малалетніх дзяцей.
Вячаслаў Лазараў: “Мяне затрымалі ў фірмовай майцы “Белсата”
Відэаператар-фрылансер Вячаслаў Лазараў стаў адным з 52 памілаваных вязняў беларускіх турмаў, якіх 11 верасня вызвалілі і дэпартавалі на тэрыторыю Літвы 11 верасня. БАЖ пагутарыў з былым палітзняволеным журналістам пра турэмныя нягоды, нечаканае вызваленне і далейшыя планы.
Блогер Дзмітрый Казлоў вырашыў застацца ў Літве і займацца абвяржэннем беларускай прапаганды
Дзмітрый Казлоў - блогер з Барані, вядомы як “Шэры Кот”, — адзін з тых вязняў, каго вызвалілі 11 верасня і прымусова вывезлі ў Літву. У гэтай краіне ён збіраецца застацца - прынамсі, у найбліжэйшы час. Пра гэта ён распавёў ў першым стрыме у наноў створаным Youtube-канале. Стрым быў праведзены з санаторыя ў літоўскім Бірштонасе - туды накіроўваць былых палітзняволеных, каб яны трохі паправілі здароўе. Таксама ён падзяліўся сваімі планамі на блогерскію дзейнасць.
Павел Нікіценка: “Нас там не лічылі за людзей”
Праграміст Павел Нікіценка з Віцебска — адзін з тых вязняў, каго вызвалілі 11 верасня і прымусова вывезлі ў Літву. На той момант яму заставалася адбыць у зняволенні ўсяго кала 3-х месяцаў. І пра выезд з краіны ён не думаў - збіраўся застацца на радзіме са сваёй сям’ёй. Былы палітвязень распавёў "Вясне" пра тое, як яго вывозілі на мяжу наўпрост з бабруйскай калоніі, збіццё пры затрыманні і ў віцебскім СІЗА, а таксама пра ціск на палітвязняў за кратамі.