За два «экстрэмісцкія» лагатыпы ўлады пакаралі арыштам жыхара Докшыц.
Суддзя суда Докшыцкага раёна Вячаслаў Елісеенка 11 верасня за распаўсюд «экстрэмізму» ў сацыяльных сетках пастанавіў арыштаваць тэрмінам на 10 сутак мясцовага жыхара бацьку двух малалетніх дзяцей Валерыя Яцкоўскага.
За лайк у стужкай навінаў «экстрэмісцкай» супольнасці ўлады арыштавалі жыхара Наваполацка
Суддзя суда Наваполацка Зінаіда Балаболава за распаўсюд у сацыяльнай сетцы «экстрэмісцкіх» публікацый пакарала арыштам на 15 сутак Аляксандра Якаўлева.
Улады пакаралі арыштам фельчара СЭС. Ён распаўсюджваў "экстрэмізм"
Суддзя суда Наваполацка Зінаіда Балаболава 14 верасня за «экстрэмізм» у сацыяльных сетках пастанавіла арыштаваць на 15 сутак фельчара-лабаранта мікрабіялагічнай лабараторыі ДУ «Наваполацкі гарадскі цэнтр гігіены і эпідэміялогіі» Генадзя Вазьміцеля. Вядома, што ён вылучаўся ў 2016 годзе ў якасці дэпутата Палаты прадстаўнікоў ад апазіцыйнай Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада).
За распаўсюд «экстрэмізму» ўлады арыштавалі віцебскага праграміста
Суддзя суда Першамайскага раёна г. Віцебска Міхаіл Юрчанка 13 верасня за распаўсюджванне ў сацыяльнай сетцы экстрэмісцкіх матэрыялаў пастанавіў пакараць арыштам на 7 сутак інжынера-праграміста Аляксея Сядзяку.
За падпіску ў сацсетках на «экстрэмісцкі» інфарэсурс ўлады аштрафавалі жыхарку Талачына
Суддзя суда Талачынскага раёна Алеся Саян 8 верасня за падпіску ў сацыяльнай сетцы на “экстрэмісцкі” інфармацыйны рэсурс у рамках адміністрацыйнай вытворчасці аштрафавала на 1110 рулёў кантралёра-касіра Анжаліку Сушчую.
За лагатып "экстрэмісцкага" інтэрнэт-рэсурса суд аштрафаваў жыхарку Наваполацка
Суддзя суда Наваполацка Зінаіда Балаболава 7 верасня за распаўсюджванне «экстрэмізму» ў сацыяльнай сетцы аштрафавала на 1110 рублёў мясцовую жыхарку Вольгу Драздову.
За падпіску на «экстрэмісцкія» каналы ўлады пакаралі арыштам жыхара Наваполацка
Суддзя суда Наваполацка Зінаіда Балаболава 11 верасня за падпіску на 9 інфармацыйных «экстрэмісцкіх» рэсурсаў вырашыла пакараць арыштам на 15 сутак сябра грамадскай арганізацыі "Беларускае таварыства інвалідаў" Сяргея Крупкіна.
За распаўсюд «экстрэмізму» ўлады пакаралі штрафам жыхарку Віцебска
Суддзя суд Віцебскага раёна Міхаіл Зубеня 28 жніўня пакараў штрафам у памеры 740 рублёў жыхарку абласнога цэнтра Алену Базванаву, якая па версіі ўладаў займалася распаўсюджваннем экстрэмісцкіх публікацый у сацыяльнай сетцы.
За распаўсюд «экстрэмізму» ўлады пакаралі штрафам бібліятэкарку
Суддзя суда Талачынскага раёна Алеся Саян 1 верасня за распаўсюджванне матэрыялаў, прылічаную ўладамі да катэгорыі «экстрэмісцкіх», аштрафавала загадчыцу аддзела абслугоўвання і інфармацыі цэнтральнай бібліятэкі Талачыну Таццяну Пабяржыну.
Сталі вядомыя імёны работнікаў наваполацкага «Паліміра», асуджаных Зінаідай Балаболавай
9 судовых працэсаў прайшло ў гарадскім судзе Наваполацка ў адзін дзень, 7-га верасня. Напярэдадні ў мясцовым тэлеграм-канале, блізкім да сілавікоў, у здзеклівай форме паведамлялася пра «фестываль «Хапун» на наваполацкім прадпрыемстве «Палімір», падчас якога былі затрыманыя некалькі работнікаў праектна-канструктарскай службы і іншых структурных падраздзяленняў – сілавікі праверылі ў іх тэлефоны і знайшлі падпіскі на так званыя «экстрэмісцкія» інтэрнэт-рэсурсы.