Крытыка па факце паседжання супольнай працоўнай групы Рады міністраў Рэспублікі Крым і Віцебскага аблвыканкама можа быць абгрунтаванай з пункту гледжання міжнароднага права і палітычных рызык для Беларусі. Негатыўныя наступствы такіх крокаў «на збліжэнне» могуць быць як для іміджу Беларусі, так і непасрэдна для яе грамадзян.

Аналізуючы  стан законнасці і правапарадку на тэрыторыі Лёзненскага раёна за першае паўгоддзе 2024 года, пракурор раёна Аляксей Бузікаў адзначыў адназу некалькі накірункаў працы, дзе мясцовая міліцыя выявіла свой непрафесіяналізм. Адбілася гэта і на людзях, якія шукалі ў міліцыянтаў дапамогі.

Прыкладам, жыхары пасёлка Багушэўск мусяць ездзіць да асобных спецыялістаў у Сянно, цэнтр раёна.  Да гэтага прывяла «аптымізацыя» медычных устаноў вобласці. Некаторыя з іх аб'ядналі, некаторыя перакваліфікавалі, але людзям ад гэтага толькі дадалося праблем.

ПДУ абвясціў, што будзе курыраваць 10 інжынерных класаў на Віцебшчыне. Разлік ідзе на тое, каб школьнікі загадзя рыхтаваліся і паступалі на інжынерныя спецыяльнасці, бо такіх адмыслоўцаў зараз бракуе. ПДУ збіраецца раз на месяц праводзіць заняткі для будучых інжынерных працаўнікоў непасрэдна ва ўніверсітэце, а таксама арганізоўваць экскурсіі на мясцовыя прадпрыемствы. Увага будзе надавацца і ідэалагічнай рабоце.

На сайце Міністэрства інфармацыі абнавіўся спіс «экстрэмісцкай» інфармацыйнай прадукцыі. Там згаданы і TikTok-аккаунт «pravtb», прызнаны «экстрэмісцкім» па рашэнні Лідскага раённага суда Гродненскай вобласці ад 20 верасня. Гэты акаўнт мае 35 з паловай тысяч падпісчыкаў.

Гэта вымушана канстатаваць афіцыйная статыстыка: упершыню за досыць працяглы час не даводзіцца пахваліцца ростам заробку, хай сабе нават і сярэдняга. У жніўні намінальны налічаны сярэдні заробак у Віцебскай вобласці склаў 1998 рублёў 40 капеек. Гэта на 9 рублёў 80 капеек менш за ліпеньскі заробак. Зніжэнне заработнай платы ў жніўні ў параўнанні з ліпенем адбылося ў 10 раёнах і самім абласным цэнтры.

Менавіта так можна акрэсліць афіцыйнае паведамленне наконт правядзення актыўнай фазы навучальнага збору ваеннаабавязаных тэрытарыяльных войскаў з 23 па 30 верасня 2024 г. па вул. Максіма Горкага (раён Рачнага порта). Грамадзян просяць паставіцца да вучэнняў з разуменнем і захоўваць спакой. Але гарадскія ўлады не паведамляюць, як трэба дзейнічаць цывільнаму насельніцтву ў выпадку надзвычайнай сітуацыі.

У Віцебску
будзе ажыццяўляцца практычная адпрацоўка тактычных заданняў і праводзіцца стральба са стралковай зброі, інфармуе гарвыканкам. Але ў дадзенай сітуацыі можа ўзнікнуць шэраг пытанняў наконт паўнаты і якасці прадстаўленай інфармацыі. Зварот да грамадзян аб правядзенні ваенных вучэнняў і стрэльбах па вул. Максіма Горкага без прадастаўлення кантактаў для экстранай сувязі і тлумачэнняў, як дзейнічаць у выпадку надзвычайнага здарэння, выглядае няпоўным і недастаткова інфарматыўным. Гэта можа выклікаць у насельніцтва неспакой і незадаволенасць.

Сёлета 25 верасня лідару праваабарончага цэнтра «Вясна» Алесю Бяляцкаму спаўняецца 62 гады. Свой дзень народзінаў ён ізноў сустракае ў зняволенні. Раней ён ужо быў вязнем уладаў за сваю праваабарончую і грамадскую дзейнасць - з 2011 па 2014 год. У ліпені 2021 года яго зноў затрымалі — і з таго часу ён прайшоў праз следчы ізалятар і суд, які прысудзіў яму 10 гадоў пазбаўлення волі. Алесь Бяляцкі адбывае свой тэрмін у папраўчай калоніі №9 у г. Горкі, куды накіроўваюць «рэцыдывістаў».

Адмыслоўцы з аддзела землеўладкавання Дубровенскага райвыканкама правялі праверку на тэрыторыі Пірагоўскага сельсавета. Вывучалі, наколькі эфектыўна выкарыстоўваюцца землі гаспадарак, якая сітуацыя з нежылымі дамамі, ці дбайна падтрымліваецца парадак на тэрыторыях, падведамасных арганізацыям і сельскагаспадарчым прадпрыемствам. Давялося канстатаваць, што праблемы ёсць. Але літаральна праз некалькі дзён пра іх забыліся.

У райцэнтры да Дня народнага адзінства адчынілі "Пляцоўку дзяржаўнай сімволікі" . На ёй размясцілі некалькі інфармацыйных стэндаў і тры флагштокі вышынёй 8 метраў - пад дзяржаўны сцяг, сцяг Віцебкай вобласці і сцяг Браслаўскага раёна. «Новая точка притяжения появилась в Браславе. Источник патриотизма, предмет гордости, место, где будут проводить разного рода тематические мероприятия», -- піша раённая газета "Браслаўскі край".