Паводле абнаўлення ад 11 кастрычніка, гэты спіс папоўніўся на 30 пунктаў – столькі разоў суды прымалі рашэнне аб прызнанні кантэнту інтэрнэт-рэсурсаў «экстрэмісцкай інфармацыйнай прадукцыяй». Суды Віцебскай вобласці ў перыяд з 4 па 10 кастрычніка прынялі 8 такіх рашэнняў.

Нарэшце сталі вядомыя хаця б нейкія дэталі і прагнозы, бо з мінулага тыдня вучняў гімназіі размеркавалі па іншых навучальных установах не няпэўны тэрмін. Паводле кіраўніка адміністрацыі Кастрычніцкага раёна Віцебска Уладзіміра Бялевіча, абследаванне працягнецца «некалькі тыдняў». Потым, паводле  высноваў даследчыкаў, будзе прынята рашэнне: ці заняткі ў гімназіі адновяцца, ці яе зачыняць на рамонт.

У сярэдзіне чэрвеня адбылася сустрэча насельніцтва Дабрамыслінскага сельсавета з прадстаўнікамі Лёзненскага райвыканкама, кіраўнікамі раённых службаў і арганізацый. Тамтэйшыя жыхары распавялі пра свае праблемы, і падчас пасяджэння ў сельсавеце быў складзены асобны пратакол даручэнняў, дзе былі ўказаны адказныя асобы і тэрміны выканання працы. Але частка з іх так і не выканана.

Гэты факт прызнаў старшыня Аршанскага райвыканкама Ігар Мароз падчас сустрэчы з работнікамі філіяла Беларускай ДРЭС РУП «Витебскэнерго». Аднак недавыкананне планаў, вызначаных да сёлетніх «Дажынак», кіраўніка раёна не бянтэжыць: ён прапанаваў жыхарам Арэхаўска ўжо зараз рабіць прапановы па будучым добраўпарадкаванні гарадскога пасёлка, бо там запланаваныя «Дажынкі-2026».

Менавіта медыкі і настаўнікі лёгка трапляюць пад уздзеянне ашуканцаў, якія выдаюць сябе за непасрэднае кіраўніцтва ахвяраў. Зламыснікі вывучаюць чаты ў розных месэнджарах, якімі карыстаюцца работнікі, вызначаюць уліковыя запісы кіраўнікоў, ствараюць копіі іх уліковых запісаў і распачынаюць зносіны ўжо з канкрэтнымі людзьмі. Адзін з папулярных прыёмаў кібер-злачынцаў – паведамленне пра тое, што канкрэтным чалавекам нібыта «цікавілся міліцыя».

Раённы гадавы комплексны план па папярэджанні безнагляднасці, правапарушэнняў сярод непаўналетніх, абароне іх правоў і законных інтарэсаў быў зацверджаны камісіяй па справах непоўнагадовых у сакавіку 2023 года. Раённая пракуратура праверыла, наколькі дбайна ён выконваўся, і знайшла шмат недапрацовак.

У раскладзе суда Докшыцкага раёна, апублікаваным на сайце электроннага судаводства, звестак пра суд над ім так і не з'явілася. Гэта яшчэ раз сведчыць пра памкненне праводзіць суды над затрыманымі «явачным парадкам», пазбягаючы пільнай увагі з боку грамадскасці.

Аляксею Тамілаву было 52 гады. Ен не належаў да апазіцыйных партыяў або рухаў, але быў неабыякавым да жыцця Беларусі і роднага горада. Быў аматарам роднай мовы і культуры. Добрым сябрам і калегам. 

Фантан «Зліццё трох рэчак» сёлета ўвесну вырашылі адрэстаўраваць: пачысціць ад вапнавага налёту фігуры трох дзяўчат, якія увасабляюць рэкі Дзвіну Віцьбу і Лучосу. Бронзавыя скульптуры нечакана сталі ненатуральна залацістымі – гэта адзначылі віцябляне пасля адкрыцця фантана ў канцы чэрвеня, на Дзень горада. Праз тры месяцы «прыгажосць» аблезла, а на фігурах прасупілі непрывабныя плямы.

Генеральная пракуратура праверыла выкананне заканадаўства наконт бяспекі палётаў паветраных судоў авіяцыі агульнага прызначэння. Пад увагу пракурораў трапіла рэкламная акцыя, якая сёлета ў верасні праходзіла ў Віцебску. Да аэрастата ў рэкламных мэтах была прымацавана канапа з «пасажырам». Супраць пілота распачалі адміністрацыйную справу.