Рэдактары дзяржСМІ збіраліся ў Браславе. Болей адпачывалі, чымсьці раіліся
У Браславе прайшла «лятучка» для рэдактараў рэгіянальных дзяржаўных СМІ Віцебскай вобласці. Арганізатарам імпрэзы стала галоўнае ўпраўленне ідэалагічнай работы і па справах моладзі аблвыканкаму, і чыноўнікі прапанавалі абмеркаваць праблему, сфармуляваную як «Стан і развіццё сучасных рэгіянальных СМІ ва ўмовах трансфармацыі медыясферы». Але прафесійная размова была толькі часткай праграмы: рэдактараў з усёй вобласці вазілі па аграсядзібах і турыстычных цікавостках – на гару Маяк, у парусную школу «BraslavWave», іх паказальна кармілі беларускімі прысмакамі... Час правялі няблага, як цяпер дзеляцца ўражаннямі ўдзельнікі прэс-тура. А што ж вырашылі наконт «стану і развіцця сучасных рэгіянальных СМІ»?
Паказнікі «дабрабыту» і «росквіту»: непатрэбныя школы, дзіцячыя сады і дамы культуры
Відавочны паказнік таго, наколькі ў Віцебскім раёне «палепшылася» становішча і дабрабыт жыхароў – гэта вялікая колькасць былых сацыяльна значных, а цяпер закінутых аб“ектаў, выстаўленых на аўкцыёны. У той час, як дзяржаўныя СМІ пераконваюць беларусаў у тым, што ў краіне расце нараджальнасць, квітнее сельская гаспадарка і адраджаюцца вёскі, кіраўніцтва Віцебскага раёну спрабуе пазбавіцца ад так званых «невыкарыстоўваемай маёмасці».
Браслаўскія ўлады падпісалі дамову аб супрацоўніцтве з рэгіёнамі Кітая, Італіі, Расеі і спадзяюцца на інвестыцыі
Дамовы аб супрацоўніцтве паміж Браслаўскім раёнам і трыма рэгіёнамі блізкага і далёкага замежжа падпісаныя ў рамках міжнароднага свята традыцыйнай культуры "Браслаўскія зарніцы".
Палітзняволены Андрэй Аляксандраў працуе ў ПК1 на дрэваапрацоўцы
У Наваполацкай калоніі №1 адбывае тэрмін палітзняволены Андрэй Аляксандраў -- журналіст і медыяменеджар , асуджаны да 14-ці гадоў пазбаўлення волі адразу па чатырох артыкулах Крымінальнага Кодэксу. 6 кастрычніка 2022 г. яго прызналі вінаватым паводле ч. 2 арт. 342 (Арганізацыя групавых дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак і падрыхтоўка альбо навучанне такой дзейнасці); ч. 1 арт. 356 (Здрада дзяржаве); ч. 1 арт. 361-1 (Удзел у экстрэмісцкім фарміраванні); ч. 2 арт. 243 (Ухіленне ад выплаты падаткаў і збораў).
Па Віцебшчыне ездзяць расейскія падлеткі з «ваенізаванымі канцэртамі»
Шэраг гарадоў і райцэнтраў Віцебшчыны наведваюць гэтымі днямі ўдзельнікі аўтапрабега «Дарогамі Памяці і Подзвігу», які стартаваў у Архангельску і мае завяршыцца ў Бярэсці. Удзельнікі аўтапрабега – гэта педагогі і курсанты Архангельскага навучальнага пашуковага цэнтру. Аўтапрабег мае нібыта выхаваўчыя мэты: падлеткаў заахвочваюць аддаць даніну памяці землякам-архангельцам, якія ваявалі або загінулі на тэрыторыі Беларусі. Аднак кожны прыпынак на Віцебшчыне пераўтвараецца ў ідэалагічнае мерапрыемства з удзелам мясцовых уладаў, а расейскія падлеткі падчас канцэртаў для мясцовых жыхароў спяваюць ваенныя песні, выконваюць харэаграфічныя нумары са сцягамі Расеі І Беларусі, а таксама дэманструюць навыкі абыходжання са зброяй.
Валянціне Болбат прысудзілі чарговыя 30 сутак
У Полацку 19 чэрвеня адбыўся суд над грамадскай актывісткай з Верхнядзвінска Валянцінай Болбат. Яе судзіла сумнавядомая суддзя Наваполацкага суда Зінаіда Балаболава, якая раней чатыры разы судзіла Валянціну, двойчы арыштоўвала на 10 сутак і давала вялікія штрафы па артыкуле 19.11 КаАП (распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў).
"Мы атрымалі падтрымку і згоду Прэзідэнта". Аляксей Талай аб арганізацыі дапамогі дзецям з Данбаса
Перш, чым арганізаваць аздараўленне дзяцей з пацярпелых рэгіёнаў Данбаса ў беларускіх лагерах і санаторыях, неабходна было дакладна прадумаць механізм аказання дапамогі. Пра гэта ў праекце "У тэме" на YouTube-канале БелТА расказаў грамадскі дзеяч, паралімпіец і матывацыйны трэнер Аляксей Талай, паведамляе БелТА.
У Полацкім дзяржуніверсітэце працягваюцца звальненні пасля «палітычных» адміністратыўных спраў
Пасля хвалі затрыманняў, якая прайшла ў ПДУ 23 траўня больш як дзясятку супрацоўнікаў былі прысуджаны арышты і штрафы па «палітычных» адміністрацыйных артыкулах: арт. 24.23 КаАП (несанкцыянаванае масавае мерапрыемства, пад якім сілавікі цяпер разумеюць размяшчэнне фотаздымкаў у інтэрнэце) і 19.11 КаАП (распаўсюд так званых «экстрэмісцкіх» матэрыялаў). Адміністрацыя ВНУ вырашыла пазбавіцца ад «ненадзейных» супрацоўнікаў.
Грамадскасці пакуль не вядома што з палітзняволеным Віктарам Бабарыкам
Ад Віктара Бабарыкі, як і ад шэрагу іншых палітвязняў, даўно нічога не чуваць - да яго не пускаюць блізкіх і сваякоў, ад яго не даходзяць лісты. Больш за 50 дзён невядома нават тое, дзе ён. На суд над сынам яго не даставілі, хаця той падаваў хадайніцтва аб выкліку бацькі ў якасці сведкі, а дзяржаўныя СМІ пісалі, што Віктара нават зацвердзілі ў спісе сведкаў.
Полацкую «Гонар універсітэта» суд буйна аштрафаваў за распаўсюд «экстрэмізм»
Суддзя суда Полацкага раёна Яніна Марцулевіч 30 мая аштрафавала на 1110 рублёў выкладчыку Полацкага дзяржуніверсітэта Ганну Нанос за распаўсюд “экстрэмісцкіх” матэрыялаў у сацыяльных сетках. У 2020 годзе "правапарушальніца" была занесена на Дошку гонару ў раздзеле "Гонар універсітэта".