Палітвязнямі прызнаныя Ерванд Марцірасян і Дзмітрый Шалак
Беларуская праваабарончая супольнасць прызнала палітычнымі зняволенымі яшчэ двух жыхароў Віцебшчыны, асуджаных сёлета ў жніўні. Распавядаем, хто яны і за што трапілі за краты.
На волю па памілаванні выйшлі 74-гадовы Васіль Бераснеў і 64-гадовая Вольга Стаброўская
Імёны двух палітвязняў, жыхароў Аршаншчыны, праваабаронцы называюць у пераліку тых, пра каго дакладня вядома, што яны выйшлі на волю 20 жніўня. На цяперашні момант праваабаронцам «Вясны» вядомыя прозвішчы 13 вызваленых палітвязняў, але публічна ў іх называюць толькі 6 – сваякі просяць падтрымліваць інфармацыйную цішыню для бяспекі сваіх родных, таму пакуль не публікуюцца прозвішчы астатніх. Распавядаем, хто яны – Васіль Бераснеў і Вольга Стаброўская.
Сёння ў Віцебскім абласным судзе зноў судзяць палітзняволеную Вольгу Брыцікаву
Справу былой старшыні незалежнага прафсаюза прадпрыемства «Нафтан» прызначаны разглядаць суддзя Яўген Буруноў. Працэс будзе праходзіць у закрытым рэжыме – гэтаксама, як і мінулы суд над Вольгай Брыцікавай, які адбыўся сёлета ў сакавіку- красавіку. Тады жанчыну асудзілі да трох гадоў пазбаўлення волі Але – паводле крымінальнага артыкула. Цяпер абвінавачанне дабавіла яшчэ два.
На гэтым тыдні суды Віцебшчыны анансавалі чатыры судовыя працэсы «за распаўсюд экстрэмізму»
Адну такую справу ў судзе Віцебскага раёна 21 жніўня будуць разбіраць 21 жніўня, другую – 23 жніўня. У абодвух выпадках суддзём прызначаны Міхаіл Зубеня. 22 жніўня справы, распачатыя паводле ч.2 арт.19.11 КаАП РБ, будзе разбіраць суд Докшыцкага раёна (суддзя Дзяніс Корсак) і Першамайскага раёна Віцебска ( суддзя Вольга Клімкова). Распавядаем, хто гэтымі днямі трапіў пад суд за «экстрэмізм» у сацыяльных сетках.
У спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў трапілі асабістыя старонкі віцяблянкі Юліі Кухто і жыхара Верхнядзвіншчыны Уладзіміра Клопава
Міністэрства інфармацыі абнавіла спіс «экстрэмісцкіх» матэрыялаў на сваім сайце. У яго ўключылі асабістую старонку ў "Одноклассниках" жыхара Верхнядзвінскага раёна Уладзіміра Клопава (згодна з рашэннем суда Кастрычніцкага раёна Віцебска ад 15 жніўня). І старонку віцяблянкі Юліі Кухто у Facebook (згодна з рашэннем суда Цэнтральнага раёна Мінска ад 14 жніўня).
Жыхару Віцебска прысудзілі два гады калоніі за абразу Аляксандра Лукашэнкі
Ерванд Марцірасян, 50-гадовы жыхар Віцебска, прызнаны вінаватым у публічнай абразе прэзідэнта Рэспублікі Беларусь паводле часткі 1 артыкула 368 КК Рэспублікі Беларусь. Яго справу у судзе Кастрычніцкага раёна разбірала суддзя Святлана Кузмічонак. 8 жніўня быў агучаны вырак: мужчына асуджаны да пазбаўлення волі на тэрмін 2 гады з адбываннем прызначанага пакарання ў папраўчай калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
Сайт газеты «Лепельскі край» распаўсюджваў «экстрэмізм», але нікога не пакаралі
Віцебскі актывіст Дзмітрый Карняенка атрымаў адказ ад Пракурора Лепельскага раёна Віталя Жыгімонта на свой зварот у гэтую ўстанову. Як вынікае з дакумента, факты, выкладзеныя заяўнікам, пацвердзіліся: рэдакцыя раённай газеты насамрэч стала «распаўсюднікам экстрэмізму», бо выкарыстоўвала фотаздымкі з вадзянымі знакамі партала, кантэнт якога ў Беларусі прызнаны «экстрэмісцкай інфармацыйнай прадукцыяй». Але пракуратура лічыць, што пакараць адказных асобаў немагчыма.
Віцебскі ідэолаг на Youtube-канале абласной газеты распачаў уласны відэаблог пра «змагаров» и «убегантов»
Відэаблог называецца няўцямна: «Свята место». У анонсе да аднаго з відэаролікаў гаворыцца, што аўтар «выведет на чистую воду «змагаров» и покажет картину мира со своего места». Святаслаў Міхайлаў займае месца, ці пасаду, галоўнага спецыяліста ідэалагічнай работы і па справах моладзі Віцебскага аблвыканкама. Тады першае слова ў назве - напэўна, памяншальная форма ад ягонага імя.
Пачынаецца суд над аршанцам, якога вінавацяць у абразе Лукашэнкі і фінансаванні экстрэмісцкай дзейнасці
Імя Аляксандра Камлёнка з'явілася ў раскладзе Віцебскага абласнога суда на 14 жніўня. 42-гадовага аршанца будуць судзіць паводле двух крымінальных артыкулаў: часткі 1 артыкула 368 і часткі 1 артыкула 361-2. Абвешчана, што працэс будзе закрыты, а суддзём прызначаны Яўген Буруноў.
Пастаўскага прадпрымальніка Ігара Парункевіча завочна асудзілі да 6 год калоніі
Працэс у Мінскім абласным судзе ў парадку спецыяльнай выьворчасці распачаўся 18 красавіка і скончыўся 6 жніўня. Парункевіча прызналі вінаватым у іншым садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці( ч. 1 арт. 361-4 КК), у публічнай абразе Аляксандра Лукашэнкі (ч. 1 арт. 368 КК), у наўмысных дзеяннях, накіраваных на ўзбуджэнне іншай сацыяльнай варожасці і варожасці па прыкмеце іншай сацыяльнай прыналежнасці (ч. 1 ст. 130 КК), у пагрозе прымянення гвалту ў адносінах да супрацоўніка органаў унутраных спраў (арт. 364 КК).