У Гарадку новыя аўтобусы сталі праблемай для людзей ва ўзросце і з абмежаванымі магчымасцямі
Нядаўна для райцэнтра Гарадок былі набытыя 4 мікрааўтобусы МАЗ. Аднак яны аказаліся абсалютна непрыдатныя для паездак па 2-х мясцовых аўтобусных маршрутах. Нязручнасці стварае тая акалічнасць, што дзверы ў гэтай мадэлі аўтатранспарту адчыняюцца ўручную. Гэта вымагае дадатковага часу і збівае распрацаваны расклад. Да таго ж, у гэтых аўтобусах не прадугледжаны поручні, а падлога мае высокі выступ, што стварае неадольныя перашкоды для пасажыраў сталага веку, не кажучы ўжо пра асобаў з абмежаванымі магчымасцямі.
Больш за месяц няма лістоў ад палітвязня Мікалая Статкевіча
Жонка зняволенага палітыка Марына Адамовіч напісала ў Фэйсбуку, што ўжо месяц не атрымлівае лістоў ад мужа, які адбывае пакаранне ў Глыбоцкай калоніі. Жанчына мяркуе, што лісты могуць не праходзіць турэмную цэнзуру, бо Мікалай Статкевіч піша пра цяжкія ўмовы ўтрымання за кратамі і пра новы пазоў да групы асуджаных, у тым ліку і да яго самога, каб спагнаць вялікую суму грошай «за дадатковую працу» сілавікоў падчас падзей 2020 году. Што да самога палітыка, то ён быў затрыманы яшчэ 31 траўня 2020 году ў Менску, калі ён збіраўся наведаць перадвыбарчы пікет Святланы Ціханоўскай.
Палітвязень Аляксандр Целешман пакараны бестэрміновым утрыманнем у ШІЗА
Адміністрацыя Наваполацкай калоніі №1 трэціруе палітвязня Аляксандра Целяшмана. За дзесяць месяцаў знаходжання ў папраўчай установе па ініцыятыве кіраўніцтва ўстановы яе тройчы змяшчалі ў штрафны ізалятар. Зараз, т.б. больш за месяц, ён знаходзіцца ў ШІЗА, куды быў змешчаны яшчэ 16 жніўня. Сваякі страцілі з ім сувязь, бо лісты ад яго даўно не прыходзілі. Прычыны па якіх палітвязень сурова пакараны звязаныя з невыкананнем ім рэжыму адбыцця пакарання.
Віцебскай міліцыі загадана адсочваць расейскіх «ухілістаў» ад мабілізацыі
Мясцовыя міліцыянты атрымалі распараджэнне звяртаць увагу на расейскія нумары аўтамашын на паркоўках і ўсталяваць кантакты з тымі, хто здае кватэры «на суткі», а таксама правяраць дакументы ў грамадзян прызыўнога ўзросту, якія па тых ці іншых прыкметах падаюцца падобнымі да ўцекачоў з-за ўсходняй мяжы. Новыя абавязкі на беларускіх сілавікоў усклалі пасля таго, як прэзідэнт Расеі Уладзімір Пуцін абвесціў аб правядзенні мабілізацыі 21 верасня, і жыхары Расейскай Федэрацыі масава пачалі ўцякаць за межы сваёй краіны.
Віцебскія ўлады распачалі працэдуру ліквідацыі сельгаспрадпрыемства "Тулава"
Дзяржаўнае прадпрыемства "Эксперыментальная база "Тулава" з 17 жніўня знаходзіцца ў стане ліквідацыі. Яно мае 2 млн. рублёў доўгу, ёсць запазычанасці выплат у бюджэт і ў пенсіённы фонд. Але ліквідацыя сельгаспрадпрыемства адкрывае перад уладамі Віцебска магчымасць выкарыстання яго земляў пад камерцыйную забудову.
Віцебскія ўлады забаранілі праваабаронцу правесці пікет у Facebook
Актывіст-праваабаронца Павел Левінаў запытаўся ў Віцебскага гарвыканкама, ці можна яму правесці пікет на асабістай старонцы ў Facebook і размясціць там нацыянальны бел-чырвона-белы сцяг. Аднак улады забаранілі Левінаву правесці масавае мерапрыемства з-за непісьменна аформленай заявы. Пра гэта паведамляе Hrodna.life.
Выбітнаму беларускаму праваабаронцу Алесю Бяляцкаму споўнілася 60 гадоў
Сёння, 25 верасня, свой дзень нараджэння святкуе заснавальнік і кіраўнік Праваабарончага цэнтра «Вясна» Алесь Бяляцкі. Ужо 14 месяцаў ён знаходзіцца за кратамі ў Следчым ізалятары №1 горада Мінска.
Фонд Талая плануе аздаравіць у Беларусі больш за тысячу дзяцей з Данбаса
Зараз з удзелам ураджэнца Оршы заснавальніка і кіраўніка Дабрачыннага фонду паралімпійца Аляксея Талая ў санаторна-курортных установах Мінскай вобласці адпачываюць 350 дзяцей з Данбаса. Усяго пры фінансавай падтрымцы Саюзнай дзяржавы фонд плануе ў верасні-кастрычніку прывесці з акупаваных украінскіх тэрыторый у Беларусь 1050 чалавек. У чэрвені Талая ўнеслі ва ўкраінскую базу інфармацыйнага рэсурса «Міратворац». На гэтым сайце публікуюць дадзеныя тых, хто датычны да расейскай вайсковай і гібрыднай агрэсіі супраць Украіны.
У Савеце ААН адбыўся інтэрактыўны дыялог па сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі
23 верасня на 51-ай сесіі Савета па правах чалавека ААН адбыўся інтэрактыўны дыялог па прамежкавай абноўленай інфармацыі Вярхоўнага камісара аб становішчы ў галіне правоў чалавека ў Беларусі. Мерапрыемства было прадугледжанае рэзалюцыяй, прынятай Саветам 1 красавіка гэтага года.
У Віцебскай вобласці на вытворчасці пачасціліся выпадкі траўматызму
У бягучым годзе ў Віцебскай вобласці ў выніку няшчасных выпадкаў на вытворчасці загінулі 10 работнікаў, цяжкія траўмы атрымаў 51 чалавек. Рызыку траўміравання і гібелі на вытворчасці найбольш падвяргаліся вадзіцелі аўтамабіляў, жывёлаводы і дапаможныя рабочыя. Сярэдні ўзрост пацярпелых - 47 гадоў. Значны рост узроўню вытворчага траўматызму зафіксаваны на тэрыторыі Бешанковіцкага, Віцебскага, Лёзненскага, Міёрскага, Аршанскага, Пастаўскага, Шаркаўшчынскага, Шумілінскага раёнаў і Наваполацка.