Супярэчлівая статыстыка Віцебскай вобласці: вытворчасць падае, а грошай у бюджэт паступае больш
Вытворчасць прамысловай прадукцыі на Віцебшчыне ў студзені - жніўні 2022 года ўпала на 6,3% у параўнанні з тым жа перыядам у 2021 годзе. Адпаведна: валавы рэгіянальны прадукт паменшыўся на 2,7%, спажывецкія кошты падскочылі на 15,5%, падатковыя паступленні дадалі 12,8%. Пра гэта паведамляе Галоўнае статыстычнае ўпраўленне Віцебскай вобласці.
У Віцебску працягваецца мілітарызацыя свядомасці навучэнцаў школ і гімназій
Толькі ў Віцебску сярод 48 школ і гімназій, 18 носяць імёны военачальнікаў, камандзіраў армейскіх падраздзяленняў, партызанскіх атрадаў, арганізатараў падполля часоў другой сусветнай вайны і ўдзельнікаў ваенных авантур кіраўніцтва Савецкага Саюза. І толькі дзвюм сярэднім навучальным установам горада ўладамі прысвоена імя вучонага Алфёрава і рускага паэта Пушкіна.
Эме Сцепулёнак змянілі меру стрымання. Цяпер яна дома пад вартай
На гэтым тыдні палітзняволеная была пераведзена з Віцебскага абласнога следчага ізалятара №2 на хатні арышт. Пра гэта паведамляе інфармацыйны рэсурс #dissidentby. Хатні арышт - гэта альтэрнатыўная форма ўтрымання пад вартай, пры якой зняволены знаходзіцца ў сябе дома.
Да маці журналіста Кастуся Шыталя прыходзілі сілавікі
Прыехалі пяць чалавек, зайшлі ў дом яго маці. Двое з іх у бронекамізэльках, на танаваным бусе. Паклікалі суседзяў у якасці панятых. Паказалі нейкую паперу (відаць, пастанову на агляд або ператрус), але маці не запомніла, што там было напісана. Што хацелі — незразумела. Нічога з хаты не забралі. Маці не затрымлівалі. Ніякіх папер не пакінулі.
Пакаранне ў выглядзе 15 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму атрымаў віцебскі "рэйкавы партызан"
Віцебскім абласным судом 16 верасня вынесены прысуд палітзняволенаму Сяргею Канавалава па крымінальнай справе аб наўмысных дзеяннях, накіраваных на ўзбуджэнне нацыянальнай і іншай сацыяльнай варожасці, аб падрыхтоўцы да здзяйснення акта тэрарызму і наўмыснаму прывядзенню ў непрыдатны стан сродкаў сувязі. Судовы працэс у закрытым рэжыме вёў суддзя Яўген Буруноў.
Жыхара Віцебска ўлады занеслі ў спіс “тэрарыстаў”
У сярэдзіне верасня кірайніцтва Камітэта дзяржаўнай бяспекі ўключыў палітвязня Мікіту Палеонака ў спіс асобаў, "датычных да тэрарыстычнай дзейнасці". Цяпер у «тэрарыстычным» спісе КДБ 905 чалавек, большасць з іх палітвязні.
Жыхара Віцебска пазбавілі волі на 4 гады за стварэнне экстрэмісцкага фарміравання, распальванне варожасці і абразу прэзідэнта
Судовая калегія Віцебскага абласнога суда 6 верасня завяршыла разгляд крымінальнай справы Анатоля Міхайлава. 28-гадовы мужчына абвінавачваўся ў стварэнні экстрэмісцкага фарміравання (арт. 361-3), распальванні расавай, нацыянальнай, рэлігійнай альбо іншай сацыяльнай варожасці або варажнечы (арт. 130), абразе прэзідэнта (арт. 368) і абразе прадстаўнікоў улады (арт. 369 Крымінальнага кодэкса). Суд прызнаў Міхайлава вінаватым і па сукупнасці санкцый гэтых артыкулаў прызначыў яму пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін 4 гады і штрафа ў памеры 3,2 тысячы рублёў.
Дзяржаўная Праграма па развіцці Аршанскага раёна блізкая да правалу
У 2017 годзе рэспубліканскія ўлады паставілі задачу істотна палепшыць сацыяльна-эканамічную сітуацыю ў Оршы. Мясцовыя кіраўнікі атрымалі жорсткае ўказанне ад кіраўніка дзяржавы на працягу кароткага прамежку часу забяспечыць нармальнае функцыянаванне эканомікі раёна. Для гэтага трэба было сканцэнтраваць рэсурсы и намаганні на развіцці прамысловых прадпрыемстваў. Але ёсць падставы меркаваць, что з высокай верагоднасццю даручэнне Аляксандра Лукашэнкі не будзе выканана.
Віцебскай вобласці працягваюць узбуджаць крымінальныя справы экстрэмісцкай накіраванасці
За 8 месяцаў 2022 года следчыя, якія ўваходзяць у розныя структуры Упраўлення Следчага камітэта па Віцебскай вобласці, узбудзілі звыш 230 крымінальных спраў экстрэмісцкай накіраванасці, па якіх устаноўлена 169 падазроных.
Суд вырашыў, што рабочы абразіў міністра і прэзідэнта
Суддзя Міхаіл Юрчанка суда Першамайскага раёна Віцебска 14 верасня вынес прысуд у дачыненні да Яўгена Гукава. Мужчына прызнаны вінаватым у абразе прэзідэнта (ч. 1 арт. 368 Крымінальнага кодэкса) і абразе прадстаўніка ўлады (арт. 369 Крымінальнага кодэкса) і прызначыў яму пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі тэрмінам на адзін год і 10 месяцаў у калоніі агульнага рэжыму.