Намеснік кіраўніка МЗС Беларусі прапанаваў свету таталітарную канцэпцыю правоў чалавека
Намеснік міністра замежных спраў Юрый Амбразевіч, былы пастаянны прадстаўнік Беларусі пры ААН, раскрытыкаваў сучасную канцэпцыю правоў чалавека, заявіўшы, што Захад навязвае сваё бачанне астатняму свету, тады як кожная краіна мае права трактаваць паняцце правоў чалавека па-свойму.
Пакуль журналіст Ігар Лосік адбывае пакаранне ў наваполацкай калоніі, у яго дома арыштавалі маёмасць
Журналіст Радыё Свабода Ігар Лосік знаходзіцца за кратамі ўжо больш за два гады: 25 чэрвеня 2020 г. ён быў затрыманы, а ў снежні 2021 г. быў асуджаны да 15 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Гомельскі абласны суд прызнаў яго вінаватым паводле ч. 1 арт. 293 Крымінальнага кодэксу («Арганізацыя масавых беспарадкаў») і паводле арт. 130 Крымінальнага кодэксу («Распальванне варожасці ці варажнечы»). Сёлета 22 чэрвеня Ігара Лосіка накіравалі ў наваполацкую ПК №1, а да яго дадому днямі прыйшлі судовыя выканаўцы ды арыштавалі маёмасць.
Латвійскі юнак, які ўзяў у Віцебску інтэрв'ю ў Лукашэнкі, застаўся ў Беларусі
Ілля Кароза, які ўзяў інтэрв'ю падчас міжнароднага фестывалю мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску" ў кіраўніка беларускай дзяржавы, адмовіўся вяртацца ў Латвію і застаўся ў Беларусі. Неўзабаве да сына прыедзе і яго маці.
Адміністрацыя калоніі трымае палітзняволенага праваабаронцу Судаленка ў інфармацыйнай ізаляцыі
Зняволены з 27 студзеня знаходзіцца ў папраўчай калоніі №3, якая месціцца ў пасёлку "Віцьба" Віцебскага раёна Віцебскай вобласці. Там ён адбывае трох гадовы тэрмін пазбаўлення волі ў калоніі з агульным рэжымам адбывання пакарання у рамках прысуду па арт. 342 Крымінальнага кодэкса (групавыя дзеянні, якія груба парушаюць грамадскі парадак).
Жыхарку Наваполацку аштрафавалі за рэпост, зроблены ў 2018 годзе
У Наваполацкім гарадскім судзе адбыўся працэс над Кацярынай Вінакуравай, якую прызналі вінаватай паводле артыкула 19.11 КаАП. Маладую жанчыну аштрафавалі за рэпост артыкула пра смерць паэта і мастака Міхала Анемпадыстава, які сышоў у лепшы свет у 2018 годзе. Пра гэта шырока паведамлялася ў незалежным друку, і жыхарка Наваполацку тады ж зрабіла рэпост з аднаго з найстарэйшых беларускіх выданняў, якое праз некалькі год прызналі экстрэмісцкім.
У Наваполацку бежанцаў з Украіны апекуе мясцовыя ўлады і аддзяленне "Чырвонага Крыжа"
У цяперашні час, у Наваполацку, знайшлі часовы прытулак 16 бежанцаў з Запарожскай і Луганскай абласцей Украіны. Гэта 11 дарослых і 5 дзяцей. Аказанне дапамогі вымушаным перасяленцам каардынуе Наваполацкая арганізацыя РГА "Беларускае таварыства Чырвонага Крыжа". Мясцовыя ўлады і спецыялісты БТЧК дапамагаюць украінцам з пошукам і ўладкаваннем на працу, вырашаюць пытанні з лячэннем і з вызначэннем дзяцей у навучальныя ўстановы.
Уратавалі за суткі да гібелі. Гісторыя аршанца, якога ледзь не забілі амапаўцы ў жніўні 2020 года
Жыхар Оршы Алег Іваноў да жніўня 2020 года працаваў аператарам кацельні, хаця мае сярэднюю медычную адукацыю. Ніколі не быў абыякавым да падзей, якія адбываюцца ў беларускім грамадстве, шмат год з’яўляўся сябрам АГП, удзельнічаў у аднаўленні памяці знакавага для Оршы месца – Кабыляцкай гары, дзе ў сталінскія часы хавалі ахвяраў масавых рэпрэсій.
Ксяндза Андрэя Вашчука асудзілі ў зняволенні яшчэ раз
Тэлеграм-канал «Хрысціянская візія» паведамляе, што пробашчу віцебскай парафіі Святога Духа прысудзілі ўжо другі арышт на 15 сутак. Суд адбыўся ў часе першага арышту ксяндза Андрэя, які быў затрыманы 15 ліпеня, асуджаны 18 ліпеня, і цяпер утрымліваецца ў віцебскі ІЧУ.
У жыхара Віцебска палітвязня Алега Яфрэменка можа на 2 гады павялічыцца тэрмін адбывання пакарання
Палітвязня Алега Яфрэменку, якому раней ужо ўзмацнялі рэжым, будуць судзіць за «непадпарадкаванне» адміністрацыі калоні. Згодна з матэрыяламі справы палітвязню ставіцца ў віну парушэнне ч. 2 арт. 411 (Злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы, якая выконвае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі) Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь. Калі суд прыме доказы боку абвінавачання, то Алегу можа пагражаць павелічэнне тэрміну знаходжання ў зняволенні на 2 гады. Вядома, што ў турме Алега рэгулярна змяшчалі ў ШІЗА за «парушэнне парадку».
Суд не абараніў рабочага «Полацак-Шкловалакно» ад незаконнага звальнення і дыскрымінацыі
Cуддзя суда Полацкага раёна і Полацка Яніна Марцулевіч 19 ліпеня адмовілася аднавіць на працы Юрыя Шчарбакова звольненага з ААТ «Полацак-Шкловалакно» пасля адбывання 30 сутак адміністратыўнага арышту.