Аршанец правёў начную варту на Крапівенскім полі
8 верасня, на ўгодкі бітвы, падчас якой войскі ВКЛ на чале з Канстанцінам Астроскім разграмілі ўтрая большае войска Маскоўскага княства, аршанскія актывісты традыцыйна прыяжджаюць на Крапівенскае поле.
Полацак: Прафсаюз заявіў пра пікетаваньне
Рабочыя ААТ «Полацак-Шкловалакно», арганізаваныя ў Свабодны прафсаюз (СПБ), накіравалі ў Полацкі райвыканкам заяву аб масавым мерапрыемстве. Сябры Свабоднага прафсаюзу маюць намер правесьці пікет салідарнасьці з арыштаванымі актывістамі прафсаюзу РЭП і супраць дыскрымінацыі працоўных заводу «Шкловалакно».
Плюс 8%. Віцебскі аблвыканкам падвысіў кошты на ваду
Тарыфы на паслугі цепла- і водазабесьпячэньня былі падвышаныя згодна з рашэньнем Віцебскага аблвыканкаму ад 28 жніўня 2017 году. Дакумэнт апублікаваны 7 верасьня і ўступіў у сілу з моманту апублікаваньня.
Віцебскім «Курапатам» могуць надаць гісторыка-мэмарыяльны статус
Мясьціны каля вёскі Хайсы Віцебскага раёну могуць быць прызнаныя мэмарыяльнымі. Пра гэта гаворыцца ў адказе зь Віцебскага аблсавету, дасланым старшыні Віцебскай абласной арганізацыі партыі БНФ Кастусю Смолікаву.
Легендарны Мірон усталяваў бел-чырвона-белы сьцяг над полем бітвы пад Воршай
Народны герой падпольнага супраціву заклікаў беларусаў змагацца за незалежнасьць сваёй краіны. Пра гэта ў фэйсбуку напісала віцебская актывістка Алена Сьцяпанава.
У Глыбокім вайскоўцы і ідэоляг забаранялі здымаць рэпэтыцыю прысягі рэзэрвістаў
У Глыбокім 8 верасьня ў цэнтры гораду адбывалася рэпэтыцыя прыняцьця прысягі ваеннаслужачымі запасу, прызванымі на вучэбныя зборы тэрытарыяльных войскаў раёну. Чыноўніца і вайсковец спрабавалі забараніць здымаць гэтае мерапрыемства.
Віцябчанку, якая праз роды ў хатніх умовах страціла немаўля, суд прызнаў вінаватай
Абвяшчэньне выраку ў дачыненьні да Вольгі Сьцяпанавай судзьдзя Юры Урбан пачаў 7 верасьня а 14:20 у Чыгуначным райсудзе Віцебску. Вэрдыкт судзьдзі – 6 месяцаў абмежаваньня волі ў калёніі-пасяленьні за прычыненьне сьмерці па неасьцярожнасьці. Падсуднай была зьмененая мера стрыманьня на падпіску аб нявыезьдзе, і яна была вызваленая з-пад варты ў залі суду.
На Віцебшчыне АГП рыхтуецца да ўдзелу ў мясцовых выбарах 2018 году
У Віцебску ў межах партыйнай школы прайшоў навучальны трэнінг для спікераў і чальцоў іх каманд. Гэта была ўжо другая сустрэча патэнцыйных кандыдатаў у дэпутаты з партыйнымі спэцыялістамі, адмыслова падрыхтаванымі для навучаньня сяброў партыі. Гэтым разам у якасьці выкладчыкаў выступілі гамельчукі Васіль Палякоў і Мікалай Новікаў.
У Паставах праходзіць акцыя «Любі і шануй жыцьцё!»
З 4 па 10 верасьня 2017 г. у Пастаўскім раёне праходзіць акцыя "Любі і шануй жыцьцё!", накіраваная на прэвэнцыю самагубстваў. У гэтыя дні ва ўстановах адукацыі, культуры, сацыяльнага забесьпячэньня раёну прыходзяць мерапрыемствы, прымеркаваныя да Сусьветнага Дня прадухіленьня самагубстваў.
Віцебскі раён: «Рускі салдат, ідзі дамоў!!!»
Вайсковыя вучэньні яшчэ не пачаліся, але ўжо выклікалі пратэставыя настроі сярод жыхароў розных куткоў краіны. Ня стаў выключэньнем і Віцебскі раён, дзе невядомыя прымацавалі некалькі расьцяжак антываеннага зьместу: «Рускі салдат, ідзі дамоў!!!» Надпісы адмыслова зробленыя па-расейску.