Істотныя затрымкі заработнай платы сталі традыцыяй на аршанскім прадпрыемстве
Сэлекцыйна-гібрыдны цэнтар «Задняпроўскі» трывала знаходзіцца ў сьпісе прадпрыемстваў, дзе работнікам сур'ёзна затрымліваюць выплату заробкаў. Заработная плата на «Задняпроўскім» і гэтак невысокая – досыць распаўсюджаная ў разьліковых аркушах сьціплая сума ў 2 мільёны рублёў. Але ў цяжкі халодны сэзон людзі, якія працуюць на «Задняпроўскім», доўга чакаюць нават гэтых мізэрных грошай. Толькі ў сакавіку большасьць людзей, што працуюць на прадпрыемстве, атрымалі заробак за студзень.
Дэпутат Нацыянальнага сходу не адказаў віцебскаму праваабаронцу па сутнасьці пастаўленых ім пытаньняў
У распараджэньне нашай рэдакцыі трапіла ліставаньне паміж дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацсходу РБ па Віцебскай-Чкалаўскай выбарчай акрузе №18 і адным зь яго выбаршчыкаў. Тэма ліставаньня: выкананьне Рэспублікай Беларусь рашэньняў КПЧ ААН. Дэпутат: Міхаіл Волкаў. Выбаршчык: праваабаронца Павал Левінаў...
Шумілінскі раён: Трое рабочых атрымалі траўмы, праваліўшыся скрозь столь на заводзе
16 сакавіка трое рабочых падчас правядзеньня рамонтных работ на тэрыторыі Обальскага керамічнага заводу ў Шумілінскім раёне праваліліся скрозь столь.
У Віцебску адзначылі гадавіну атрыманьня горадам Магдэбурскага права
З ініцыятывы краязнаўчай супольнасьці гораду 17-18 сакавіка адбыліся мерапрыемствы ў гонар гістарычнай падзеі: 17 сакавіка 1597 году Віцебск атрымаў Магдэбурскае права.
Круглы сірата – працаўнік «Віцебскдрэва»: Хочацца зваліць з такой краіны і не вяртацца сюды ніколі
Імя работніка «Віцебскдрэва» Вячаслава Карпенкі стала вядомае на ўсю краіну пасьля разьмяшчэньня ў інтэрнэце відэароліка, у якім малады чалавек распавядае пра ўмовы працы на прадпрыемстве і немагчымасьць рэалізаваць сваё законнае права на атрыманьне сацыяльнага жытла.
На аршанскім заводзе інваліды па зроку не пасьпяваюць выконваць новыя нормы
Рабочыя ПУП «Элект» ў Воршы, якое належыць Беларускаму таварыству інвалідаў па зроку, зьвярнуліся зь лістом у сродкі масавай інфармацыі. Паводле ліста, на заводзе ўстаноўленыя новыя дзённыя нормы, якія немагчыма выканаць. Заробак пры гэтым застаўся ранейшым.
Сьвяткаваць Дзень Волі ў Віцебску ізноў не дазволілі
Адміністрацыя Чыгуначнага раёну Віцебску ў асобе Натальлі Ляпёшкінай не дазволіла гарадзкой арганізацыі партыі БНФ правесьці ўрачысты сход, прымеркаваны да Дня Волі. Адмову атрымалі і заяўнікі ад партыі КХП БНФ, якія хацелі зладзіць пікет. Апазыцыйныя актывісты меркавалі правесьці свае імпрэзы 25 і 26 сакавіка ў Парку культуры і адпачынку чыгуначнікаў.
Любоў Кавалёва: Улад і Дзіма былі адзінымі сьведкамі злачынства спэцслужбаў, таму ўлада не магла пакінуць іх у жывых
Любоў Кавалёва мяркуе, што яе сына расстралялі адразу пасьля апошняга спатканьня – 11 сакавіка 2012 году.
Сябры аргкамітэту па стварэньні партыі БХД зьбіраюць подпісы за будаўніцтва паліклінікі ў Наваполацку
У Наваполацку сябры «Беларускай хрысьціянскай дэмакратыі» актывізавалі збор подпісаў у межах кампаніі «За якасную мэдыцыну». «Мы правялі чарговы збор подпісаў за будаўніцтва паліклінікі ў новых мікрараёнах гораду. Ужо сабрана каля 350 подпісаў. Наступным крокам будзе перадача гэтых лістоў у выканкам. Пабачым, што яны адкажуць», – распавёў каардынатар БХД па Наваполацку Андрэй Гайдукоў.
«Хімік» Аляксей Жалноў спрабуе адстаяць свае працоўныя правы ў судзе
Грамадзкія актывісты Полацкага рэгіёну сабраліся 16 сакавіка ў судзе гораду Наваполацку, каб падтрымаць сябра БСДП Аляксея Жалнова (Мілюкова). Аляксей падаў пазоў у суд супраць свайго працадаўцы, Наваполацкага ЛПП №8, для выпатрабаваньня ня выплачанай заработнай платы. У працоўнай дамове Аляксея пазначаная мінімальная заработная плата, аднак яму выплачваюць толькі палову – крыху больш за мільён рублёў.