У Віцебскім абласным судзе будуць судзіць удзельнікаў ініцыятывы “Честные люди”
Пракуратура Віцебскай вобласці накіравала ў абласны суд крымінальную справу ў дачыненні да чацвярых «удзельнікаў экстрэмісцкага фарміравання». Суд будзе завочным – у парадку так званай “спецвытворчасці”, бо абвінавачаныя знаходзяцца па-за межамі Беларусі. Але пракуратура падкрэслівае, што ў дачыненні да іх прыменена мера стрымання ў выглядзе ўзяцця пад варту.
У Оршы аб'явілі конкурс на стварэнне праекта памятнага знака ліквідатарам аварыі на ЧАЭС. Але ёсць пытанні!
На тое, каб падаць заяўку, у ахвотных узяць удзел у конкурсе ёсць усяго два з паловай тыдні. А вось пажаданняў да аўтараў ад мясцовых уладаў – цэлы спіс. Ёсць і пытанне з фінансаваннем, бо пакуль аршанцам агучылі вельмі невялікую суму за гэты памятны знак – усяго 35 тысяч рублёў. І яшчэ адно пытанне: гэта будзе помнік ліквідатару ці працаўніку пажарнай службы. Разбіраемся ў дэталях.
У былым віцебскім райаддзеле міліцыі адкрыюць пякарню
Знайшоўся інвестар, які за 3,3 мільёна рублёў выкупіў комплекс гістарычных будынкаў на вуліцы Суворава, дзе раней мясціўся РАУС Кастрычніцкага раёна. Для міліцыянтаў збудавалі новы гмах, а памяшканні агульнай плошчай 2298 м.кв., у тым ліку адміністрацыйны корпус плошчай 1359,7 м.кв., спачатку прапанавалі браць у арэнду, а потым выставілі на продаж. Год таму будынкі знайшлі новага гаспадара, і ў адным з іх ужо вядзецца рэканструкцыя.
Суды Віцебшчыны зноў прызналі “экстрэмізм”
У абноўленым увечары 6 верасня Рэспубліканскім спісе экстрэмісцкіх матэрыялаў з’явіліся новыя “экстрэмісцкія” інтэрнэт-рэсурсы. Адпаведныя рашэнні вынеслі суды Лёзненскага і Чашніцкага раёнаў.
Андрэю Буку замянілі не адседжаныя “суткі”на штраф
На сваёй старонцы ў Facebook актывіст з Шаркоўшчыны распавёў, што атрымаў позву ў раённы суд і нават не ўяўляе, што здарылася. У позве было пазначана, што яго выклікаюць “па заяве Шаркоўшчынскага РАУС дзеля вырашэння пытання, звязанага з выкананнем пастановы аб адміністрацыйным пакаранні”.
Яшчэ трох жыхароў Віцебшчыны запісалі ў «экстрэмісты»
3 кастрычніка на сайце МУС абнавілі пералік асобаў «датычных да экстрэмісцкай дзейнасці. У яго трапілі 70-гадовы Аляксандр Якушкоў (на фота) , былы вайсковец з Віцебска, 33 гадовы віцяблянін Павел Міхайлаў і 24-гадовы Мікіта Васільеў з Полаччыны.
У Віцебску мігранты здавалі абавязковы тэст па рускай мове
30 верасня такія іспыты прыйшлі па ўсёй Беларусі, і ў ВДУ , як і паўсюль, замежныя грамадзяне пісалі тэст «на веданне аднаго з дзяржаўных моў Рэспублікі Беларусь». Пра тое, каб здаваць тэст па беларускай мове, гаворкі не было – усе матэрыялы падрыхтавалі, каб замежнікі здавалі рускую. Але тут ёсць яшчэ адна дэталь, на якую мы прапануем звярнуць увагу.
За апошнія два тыдні верасня суды Віцебшчыны прызналі “экстрэмісцкімі 5 інтэнэт-рэсурсаў
Усе яны не маюць аніякага дачынення да рэгіёнаў, пракуратуры якіх знайшлі “крамолу”. Асабліва “пашчыравалі” пракуратуры і суд Лёзненскага раёна, “дзякуючы” якім Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў папоўніўся трыма новымі пунктамі.
71-гадовы былы палітвязень з Віцебшчыны просіць дапамогі
Гісторыя гэтага чалавека – жыхара вёскі в. Хатоля Віцебскага раёна - у 2022 годзе скаланула інтэрнэт. Пенсіянера, які нарадзіўся ва Ўкраіне і ў якога падчас вайны , развязанай Расіяй, пацярпелі сваякі, асудзілі за абразу прэзідэнта да двух гадоў зняволення. Гэты тэрмін ён адбыў «ад званка да званка», але за гэты час сур'ёзна папсавалася здароўе ўжо немаладога чалавека. Bysol абвясціў збор на ягоную падтрымку.
Апостальскаму нунцыю і віцебскаму біскупу не дазволілі сустрэцца са зняволенымі каталіцкімі святарамі
Апостальскі Нунцый у Беларусі Іньяцыа Чэфалья і біскуп Віцебскі Алег Буткевіч мелі намер наведаць у Бабруйскай калоніі палітзняволенага святара Анджэя Юхневіча, пробашча санктуарыя Маці Божай Фацімскай у Шуміліне, які служыў быў асуджаны да 13 гадоў зняволення .