За перасылку персанальных дадзеных у Telegram былога віцебскага сілавіка асудзілі на 2,5 гады калоніі
У Кастрычніцкім судзе Віцебска напачатку снежня асудзілі Уладзіслава Аўчыннікава паводле ч. 1 арт. 352 (Неправамоцнае авалоданне камп’ютарнай інфармацыяй), ч. 2 арт. 424 (Злоўжыванне ўладай ці службовымі паўнамоцтвамі) Крымінальнага кодэкса. Суддзя Сняжана Кіндзеева прызначыла Уладзіславу 2 гады і 6 месяцаў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыма і штраф 300 базавых велічыняў.
Як жыхар Віцебска Аляксандр Корнышаў жыве і працуе ў Германіі
Эміграцыя заўсёды цяжкае рашэнне. Але ёсць людзі, для якіх краіна, у якую яны з'ехалі, заўжды была другой радзімай. Журналіст СН Ілля Дабратвор пагаварылі з Аляксандрам Корнышавым, рэдактарам Віцебскага Кур'ера, этнічным немцам, які нарадзіўся і вырас у Беларусі. І толькі пасля 2020-га ён быў змушаны з'ехаць у Берлін.
ААНаўскі Камітэт па правах чалавека абавязаў расейскія ўлады не выдаваць Беларусі аршанца Андрэя Рускіх
Зняволены беларус нарадзіўся ў горадзе Орша Віцебскай вобласці. У снежні 2021 года ён пераехаў у Расію. У маі 2022 года беларускія ўлады распачалі супраць Рускіх адразу дзве крымінальныя справы з-за каментароў у сацсетках — аб абразе прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі (арт. 368 КК РБ) і распальванні сацыяльнай варожасці да органаў улады (арт. 130 КК РБ). Улады Беларусі патрабуюць экстрадыцыі палітвязня.
На Полаччыне ўлады ліквідавалі некамерцыйны фонд развіцця
Па ініцыятыве Галоўнага ўпраўлення юстыцыі Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта і па рашэнні Віцебскага абласнога суда 10 кастрычніка пачаўся працэс ліквідацыі Мясцовага фонда развіцця малых тэрыторый. Арганізацыя распаўсюджвала сваю дзейнасць у межах Віцебскай вобласці і размяшчалася ў гарадскім пасёлку Баравуха Полацкага раёна.
БРСМ і ўлады пачалі сумесна навучаць моладзь эфектыўна душыць масавыя пратэсты
У Віцебскай вобласці для больш за тысячы юнакоў і дзяўчат, сябраў Саюза моладзі, з 14 снежня возьмуць удзел у адукацыйная праграме для моладзевых атрадаў аховы правапарадку (МААП). Работнікі ўнутраных спраў адміністрацыі Кастрычніцкага РАУС Віцебска ўжо прыступілі да навучання групы моладзі асновам рукапашнага бою, мерам бяспекі ў патруляванні горада і алгарытмам паводзін пры затрыманні і дастаўцы ў аддзяленне ўнутраных спраў ўдзельнікаў вулічных пратэстаў. Такім чынам з моладзі ўлады пачалі рыхтаваць групы лаялістаў, якія змогуць дапамагаць сілавікам змагацца з пратэстамі і пратэстоўцамі.
19-гадовага жыхара Докшыц асудзілі за надпіс “3%”
Паводле Докшыцкай “раёнкі”, у жніўні гэтага года мясцовы хлопец “наўмысна пашкодзіў кавалак сцяны крамы “Удобный”, зрабіўшы надпіс васковай крэйдай. За гэта, паводле крымінальнага артыкула 341 (Апаганьванне будынкаў і псаванне маёмасці), жыхара Докшыцаў асудзілі да пазбаўлення волі на паўтара гады.
Памёр вядомы беларускі праваабаронца Алег Гулак
Алег Гулак — беларускі юрыст, грамадскі дзеяч і праваабаронца. Старшыня Беларускага Хельсінкскага камітэта. Як грамадскі абаронца ўдзельнічаў у дзясятках судовых спраў, грамадскіх дзеяннях па абароне правоў асобаў, якія сталі ахвярамі парушэння правоў чалавека ў Беларусі.
У Магілёве ідзе суд над палітзняволенай віцяблянкай Таццянай Карповіч
Дзяўчыну затрымалі ў Менску 17 лістапада 2021 году. Ёй выстаўлена абвінавачанне паводле арт. 130 Крымінальнага Кодэкса («Распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай або іншай сацыяльнай варожасці») і арт. 203-1 Крымінальнага кодэкса (Незаконныя дзеянні ў дачыненні да інфармацыі аб прыватным жыцці і персанальных дадзеных). Таццяну Карповіч працяглы час трымалі ў віцебскім СІЗА-2, а непасрэдна перад судом перавілі ў магілёўскую турму №4.
Жонка палітвязня Андрэя Кузнечыка прапануе эстафету віншаванняў
У чэрвені 2022 году Магілёўскі абласны суд прызнаў ураджэнца Віцебску, журналіста Андрэя Кузнечыка стваральнікам «экстрэмісцкага фармавання» і прысудзіў яму 6 гадоў зняволення ва ўмовах узмоцненага рэжыму. Палітвязень адбывае пакаранне ў Наваполацкай калоніі № 1, куды яго этапавалі 1 верасня з магілёўскай турмы.
Памёр віцебскі журналіст Вадзім Баршчэўскі
Гэта быў адзін з найстарэйшых журналістаў Віцебска, які некаторы час кіраваў віцебскай суполкай БАЖ, супрацоўнічаў з рознымі выданнямі, пісаў вершы, у канцы 1990-х выдаваў газету «Лад», у 2000-я быў шэф-рэдактарам газеты «Витебский курьер».