Праваабаронца-палітвязень Валянцін Стэфановіч пераабраны віцэ-прэзідэнтам FIDH
27 кастрычніка ў межах 41-га Кангрэсу Міжнароднай федэрацыі за правы чалавека (FIDH) Валянцін Стэфановіч, сябра ПЦ “Вясна” і віцэ-прэзідэнт FIDH, пераабраны на гэтай пасадзе.
За тры кварталы асноўныя эканамічныя паказчыкі Віцебскай вобласці паказалі "мінус"
Аналіз даных за мінулыя 9 месяцаў бягучага года, апублікаваных на сайце Галоўнага статыстычнага ўпраўлення Віцебскай вобласці, сведчыць аб тым, што рэгіянальная эканоміка знаходзіцца ў глыбокім крызісе. Прычынай крызісных з'яў сталі эканамічныя санкцыі, уведзеныя развітымі краінамі ў дачыненні да Беларусі за саўдзел у вайне ва Украіне і рэпрэсіі, якія праводзяцца ўладамі супраць палітычнай апазіцыі і незалежных СМІ.
Праводзіны ў войска на новы лад: з кілбасой і БРСМам
Даўно адышлі ў мінулае камсамольскія вяселлі, калі сямейную ўрачыстасць спрабавалі замяніць чымсьці больш адпаведным для "будаўнікоў камунізму". Але на Аршанскім мяса-кансервавым камбінаце вырашылі запачаткаваць новую традыцыю ў падобным стылі. Навабранцу Дзмітрыю Малашэўскаму зладзілі праводзіны ў войска з удзелам адміністрацыі прадпрыемства і прадстаўнікамі БРСМ. Мяркуючы па тым, што імпрэза сталася нагодай для артыкула ў абласной газеце, арганізатары прэтэндуюць на арыгінальнасць і... "галачку" у графе" патрыятычнае выхаванне моладзі".
У Віцебскай вобласці стартаваў восеньскі прызыў для службы ў войску
У рэгіёне адбылася першая адпраўка ваеннаабавязаных да месцаў праходжання тэрміновай ваеннай службы. Згодна з разнарадкай Міністэрства абароны, гэтай восенню больш за 1000 прызыўнікоў Віцебшчыны павінны з'ехаць у войскі. На пытанні бацькоў будучых салдат, ці давядзецца іх дзецям удзельнічаць у вайне ва Украіне, работнікі камісарыята адказвалі ўнікліва і вельмі няпэўна.
Рэктарка віцебскага ўніверсітэту лічыць, што мінулая вайна скончылася не ў 1945-м
Гэтую і некалькі іншых сенсацыйных заяваў зрабіла рэктарка ВДУ Валянціна Багатырова для чытачоў абласной газеты «Витебские вести». Трэба меркаваць, што студэнты ўніверсітэту таксама выхоўваюцца на падобнай рыторыцы, бо на пасаду рэктара доктар эканамічных навук В.В. Багатырова была прызначана якраз у 2020-м годзе, калі ў Беларусі стала «не до законов», а гістарычная навука перастала існаваць як аб’ектыўная галіна ведаў, і была пастаўлена на службу ідэалогіі.
Якія абмежаванні для тых, каго ўнеслі ў спіс «датычных да экстрэмісцкай дзейнасці»
МУС у чарговы раз абнавіў спіс грамадзян, датычных да «экстрэмісцкай дзейнасці». У ім ужо каля 600 чалавек, сярод якіх грамадзяне Беларусі, Расіі, Украіны, Казахстана, Арменіі, Азербайджану, Эстоніі. Асноўнай часткай у гэтым спісе – беларусы. Таму юрысты нагадваюць пра абмежаванні, якія прапісаныя ў заканадаўстве для тых, хто ўключаны у гэты спіс.
На Віцебшчыне караюць як за завышэнне цэнаў, так і за заніжэнне
Пасля таго, як улады выдалі Дырэктыву №10 «Аб недапушчальнасці росту цэнаў», выпадак, апісаны ў «Аршанскай газеце», выглядае проста анекдатычным. Камітэт дзяржкантролю, фіксуючы выпадкі завышэння цэнаў, пастанавіў пакараць «адзін з суб’ектаў гаспадарання малочнай галіны» за тое, што «пры наяўнасці магчымасцяў рэалізацыі прадуктаў па больш выгодных цэнах», дазваляў пакупнікам купляць малочныя вырабы танней.
Старшыня ЦВК Ігар Карпенка правёў сустрэчу з віцебскімі ліцэістамі
Пасля візіту ў Віцебску прапагандыста Рыгора Азаронка, які сустракаўся са студэнтамі Віцебскага медуніверсітэта, да навучэнцаў ліцэя ВДУ прыехаў старшыня Цэнтральнай выбарчай камісіі Рэспублікі Беларусь Ігара Карпенка. На сустрэчы з галоўным у краіне спецыялістам па забеспячэнні патрэбных і правільных, з пункту гледжання ўладаў, вынікаў галасавання на выбарах, гаворка ішла аб будучых зменах у Выбарчым кодэксе, развіцці і ўдасканаленні выбарчай сістэмы краіны.
ЛДПБ распачала ў Віцебску серыю канферэнцый «патрыятычных сіл Беларусі»
«На витебской земле стартуем неспроста, потому что это такая земля, где надо все начинать», – шматзначна, але мала ўцямна заўважыў старшыня ЛДПБ, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Алег Гайдукевіч. Шэраговыя віцябляне пра такую ініцыятыву нават не чулі, хаця, паводле БЕЛТА, Гайдукевіч сустракаўся «з актывістамі з усёй Віцебскай вобласці». Галоўнай задачай для ўсіх палітычных партый Гайдукевіч назваў падтрыманне міра і адзінства, бо «сейчас не лучшее время спорить, кто больше патриот Беларуси».
Два раённыя суды Віцебску пакідаюць свае раёны
Неўзабаве суд Чыгуначнага раёну і Першамайскага раёну пераселяцца на тэрыторыю Кастрычніцкага – у будынак №17 па вуліцы Леніна. Там ужо з’явіліся шыльды, якія сведчаць пра новае месца знаходжання раённых судоў. Што будзе ў тых будынках, дзе яны знаходзяцца, падобна, апошнія дні, жыхарам Віцебску не кажуць.