Палітычна рэпрэсаваныя - хто яны і колькі іх
Апошнім часам у сітуацыі татальнага пераследу іншадумцаў у Беларусі адбаваецца даволі шмат спрэчак і крытыкі на адрас праваабарончай супольнасці па прызнанні людзей палітвязнямі. Часам гэтыя прэтэнзіі абсалютна слушныя, а часам зусім неабгрунтаваныя. Насамрэч сітуацыя выглядае досыць складана ў сілу розных прычын.
Музыку асудзілі на 2 гады калоніі за каментары ў інтэрнеце па "справе Зельцэра"
У Віцебскім абласным судзе 7 кастрычніка быў вынесены прысуд паводле ч. 1 арт. 130 (Распальванне іншай сацыяльнай варожасці) КК палітзняволенаму Сяргею Давівелю. Суддзя Віцебскага абласнога суда Галіна Бондал прызнала Сяргея вінаватым і прызначыла яму пакаранне тэрмінам на 2 гады пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму. Пасяджэнне праходзіла ў закрытым фармаце.
Сёння,10 кастрычніка, адзначаецца Міжнародны дзень барацьбы супраць смяротнага пакарання
Смяротнае пакаранне было і застаецца вострай эмацыйнай тэмай, асабліва ў час пагрозы тэрарызму або падчас узброеных канфліктаў. Чаму смяротнае пакаранне павінна быць адменена? Вось думка беларускіх праваабаронцаў.
Суд арыштаваў на 7 сутак грамадскага актывіста Вадзіма Хлуса
У судзе Глыбокскага раёна 7 кастрычніка была разгледзена адміністрацыйная справа Вадзіма Хлуса. На падставе матэрыялаў справы суд прызнаў грамадскага актывіста Хлуса вінаватым у “распаўсюдзе інфармацыйнай прадукцыі, якая змяшчае заклікі да экстрэмісцкай дзейнасці” і пакараў яго адміністрацыйным арыштам на 7 сутак.
Палітвязня праваабаронцу Судаленку ўлады ўнеслі ў «спіс экстрэмістаў»
Чыноўнікі Міністэрства ўнутраных страў 7 кастрычніка абнавілі «Пералік асобаў, датычных да экстрэміскай дзейнасці». Спіс павялічыўся яшчэ на 47 прозвішчаў беларусаў. У базу быў уключаны і палітвязень Леанід Судаленка, які адбывае пакаранне ў папраўчай калоніі №3 у пасёлку Віцьба Віцебскага раёна Віцебскай вобласці.
Судовы ўлады арыштавалі фотамастака Леаніда Юрыка на 5 сутак
У судзе Глыбокскага раёна 7 кастрычніка была разгледзена адміністрацыйная справа фатографа і відэааператара Леаніда Юрыка. На падставе міліцэйскіх пратаколаў суд прызнаў медыйшчыка вінаватым у “распаўсюдзе інфармацыйнай прадукцыі, якая змяшчае заклікі да экстрэмісцкай дзейнасці” і пакараў адміністрацыйным арыштам на 5 сутак.
Джо Байдэн выказаўся пра лаўрэата Нобелеўскай прэміі міру праваабаронцу Бяляцкага
«Алесь Бяляцкі ніколі не адмаўляўся ад патрабавання дэмакратычных свабод, якіх заслугоўвае беларускі народ, нават знаходзячыся ў зняволенні. Перш за ўсё, смельчакі, якія займаюцца гэтай працай, шукалі праўду і задакументавалі свету палітычныя рэпрэсіі сваіх суграмадзян — выказваліся, супрацьстаялі і трымаліся курсу, падвяргаючыся пагрозам з боку тых, хто дамагаўся іх маўчання. Тым самым яны зрабілі наш свет мацнейшым», — адзначыў Джо Байдэн. Бяляцкі стаў чацвёртым чалавекам, які атрымаў Нобелеўскую прэмію міру, знаходзячыся ў турме або пад вартай.
Жыхар Новаполацка правядзе 18 месяцаў на “хіміі” за абразу работніка міліцыі
У судзе Наваполацка 4 кастрычніка вынесены прысуд 40-гадоваму мясцоваму жыхару Максіму Камкову, абвінавачанаму ў абразе прадстаўніка ўлады па арт. 369 Крымінальнага кодэкса. Суддзя Віталь Лапко пастанавіў прызнаць Максіма вінаватым і прысудзіў яму абмежаванне волі тэрмінам на 1 год і 6 месяцаў з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу.
Таццяна Севярніец: Спадзяюся, што гэтая Нобелеўская прэмія міру дасць штуршок
Яна лічыць, што трэба больш намаганняў для вызвалення ўсіх беларускіх палітвязняў. Віцебская актывістка, маці палітвязня Паўла Севярынца Таццяна Севярынец пракаментавала для Charter97.org уручэнне беларускаму праваабаронцу Алесю Бяляцкаму Нобелеўскай прэміі міру.
«Налёт» ГУБАЗіК на Глыбокае: вядома ўжо пра некалькі затрыманняў
5-га кастрычніка ў Глыбокім адбылося некалькі ператрусаў і некалькі затрыманняў мясцовых актывістаў і журналістаў. Дакладна вядома пра затрыманне актывіста Вадзіма Хлуса і фатографа і відэааператара Леаніда Юрыка, і пра шэраг «візітаў» да іншых гараджан, якія засталіся на волі і просяць пакуль не называць іхных імёнаў. З пэўных крыніц вядома, што ў райцэнтры працавалі не мясцовыя міліцыянты, а ГУБАЗіК з абласнога цэнтру.