Праект «Палітвязынкі» расце. Гераінямі сталі ўжо тры нашых зямлячкі
Праект «Палітвязынкі» (@politvyazanka), з якім можна пазнаёміцца праз Інстаграм, распавядае пра жанчын-палітзняволеных. Яго аўтаркі – журналістка Яўгенія Доўгая і мастачка Ганна Татур. Кожны пост складаецца з партрэта і кароткай гісторыі пра жанчыну, якая цяпер за кратамі. Сярод гераіняў праекту – Ірына Пярцова, Эма Сцепулёнак і Яна Пінчук, ураджэнкі Віцебшчыны.
Еўразвяз дапамагае выжыць малому і сярэднему бізнэсу ў Оршы і Браславе
У бягучы час, каб дапамагчы развіццю беларускага бізнэсу ў краіне рэалізуецца міжнародная праграма па пашырэнні даступнасці фінансавых паслуг для малога і сярэдняга прадпрымальніцтва. Часткай гэтай праграмы з'яўляецца праект «Падтрымка эканамічнага развіцця на мясцовым узроўні ў Рэспубліцы Беларусь», які рэалізуецца праграмай развіцця ААН у партнёрстве з Міністэрствам эканомікі. Фінансуецца праект краінамі Еўрапейскага саюза.
Чырвоны Крыж апекуе бежанцаў з Украіны і незаконна збірае асабістыя дадзеныя
У Дзень Чырвонага Крыжа стала вядома, што ў Беларусі, пры падтрымцы міжнародных гуманітарных інстытуцый, рэалізуецца шэраг праектаў па аказанні дапамогі бежанцам з Украіны. У гэтых праектах удзельнічаюць работнікі і валанцёры Віцебскай абласной арганізацыі Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа.
Затрыманы віцяблянін Сяргей Сесіцкі, чый facebook раней прызналі экстрэмісцкім
Па падазрэнні ў абразе Аляксандра Лукашэнку ў Віцебску затрымалі Сяргея Сесіцкага. У ліпені пракуратура прызнала старонку Сесіцкага ў Facebook экстрэмісцкімі матэрыяламі. Доступ да яе ў Беларусі быў абмежаваны.
Пяць гадоў пазбаўлення волі прысудзілі жыхару аграгарадка Друя Браслаўскага раёна
Такое пакаранне прызначыла суддзя Віцебскі абласны суд Галіна Бондал 10 жніўня 38-гадоваму Роберту Кузняцову. Яго абвінавацілі паводле чатырох артыкулаў Крымінальнага кодэкса: ч. 1 арт. 368 (абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь), ч. 1 арт. 130 (распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай альбо іншай сацыяльнай варожасці або варажнечы), ч. 3 арт. 361 (заклікі да мер абмежавальнага характару (санкцый), іншым дзеянням, накіраваным на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь), арт. 370 (здзек з дзяржаўных сімвалаў).
У Віцебскай вобласці ваеннаабавязаных выклікаюць на навучальныя зборы
З 17 жніўня пачалася адпраўка ваеннаабавязаных на навучальныя зборы на падставе рашэння Генеральнага штаба Ўзброеных сіл Беларусі. Толькі з Віцебска вучыцца ваеннай справе прызавуць больш за 100 чалавек.
Палітвязень Мікалай Статкевіч напісаў пра схему «стварэння абвінавачванняў»
У лістах, атрыманых жонкай зняволенага палітыка Марынай Адамовіч, ён распавядае пра тое, адкуль бяруцца новыя абвінавачанні супраць ужо зняволеных людзей. І тлумачыць, чаму пісаў заяву пра тое, каб адбываць пакаранне ў адзіночнай камеры: каб захаваць асабістую бяспеку, у тым ліку і ад беспадстаўных абвінавачанняў у «злачынствах, пра якія нібыта распавёў суседзям». Цяпер ён і знаходзіцца ў «адзіночцы» глыбоцкай калоніі № 13, але не паводле ўласнай заявы, а ў якасці пакарання, вынесенага адміністрацыяй.
Падлетка з Рыгі, які ўзяў скандальнае інтэрв’ю ў Лукашэнкі, без конкурсу залічылі ў кадэцкае вучылішча
Для членаў сям'і падлетка з Рыгі Іллі Карозы, які ўзяў на «Славянскім базары» інтэрв'ю ў Аляксандра Лукашэнкі, вызначаныя ўстановы адукацыі ў Віцебску. Гэтая скандальная гісторыя звязаная з нібыта з рэпрэсіямі ў дачыненні да рускіх з боку ўладаў Латвіі мае штучны палітычны падтэкст і створана дзеля напаўнення ідэалагічнымі сэнсамі беларускіх дзяржаўных СМІ і прапаганды.
За "непадпарадкаванне" адміністрацыі калоніі палітвязню Алегу Яфрэменку суд дабавіў пакаранне – 1 год зняволення
У судзе Ленінскага раёна Магілёва 15 жніўня быў вынесены прысуд Алегу Яфрэменку, якога абвінавацілі па ч. 1 арт. 411 Крымінальнага кодэкса (злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы). Суддзя Вікторыя Палякова асудзіла Алега да яшчэ аднаго года зняволення. Раней палітвязню ўжо ўзмацнялі рэжым — у верасні 2021 года з калоніі, дзе ён адбываў тэрмін за падсечку міліцыянту, Алега перавялі на турэмны рэжым у Магілёў. Вядома, што адміністрацыя магілёўскай турмы рэгулярна змяшчала палітвязня ў ШІЗА.
Наваполацкага актывіста асудзілі пяты раз запар і ён правядзе ў няволі як мінімум 75 сутак
Учора пасля 60 сутак за кратамі на волю не выйшаў наваполацкі актывіст Андрэй Галавырын — на яго склалі новы пратакол. 16 жніўня над ім адбыўся чарговы суд і суддзя суда горада Новаполацка Зінаіда Балаболава пакарала яго 15-сутачным арыштам.