Палітвязня асудзілі да 4,5 гадоў калоніі за стварэнне закрытага дваровага тэлеграм-чата
У Віцебскім абласным судзе ў закрытым судовым працэсе да чатырох з паловай гадоў асудзілі 36-гадовага палітзняволенага Паўла Сакалова. Суддзя Яўген Буруноў прызнаў яго вінаватым па двум артыкулам Крымінальнага кодэкса: ч. 3 арт. 293 (навучанне ва ўдзеле ў масавых беспарадках) і арт. 361-1 (стварэнне экстрэмісцкага фармавання). За кратамі Павел утрымліваецца восем месяцаў.
21 траўня — Дзень палітвязня ў Беларусі. Далучайся да акцый салідарнасці!
Праваабарончы цэнтр «Вясна» абвяшчае 21 траўня Днём палітвязня ў Беларусі. У гэты дзень год таму ў шклоўскай калоніі №17 пры нявысветленых абставінах памёр палітзняволены актывіст з Бярозаўкі Вітольд Ашурак. Праваабаронцы заклікаюць у гэты дзень узгадаць Вітольда, выказаць салідарнасць з палітвязнямі Беларусі і ў чарговы раз запатрабаваць ад уладаў іх вызвалення.
Суды за абразы і паклёп на Аляксандра Лукашэнку прайшлі ў Полацку і Наваполацку
У судзе Полацку і Полацкага раёну двух гадоў зняволення ў калоніі агульнага рэжыму асудзілі жыхарку пасёлка Ветрына Святлану Фірсаву. У Наваполацкім гарадскім судзе да 4-х гадоў пазбаўлення волі быў асуджаны жыхар Полацку Міхаіл Лабань. Судовы працэс над ім праходзіў у закрытым рэжыме.
Уладальнік беларускага паба ў Кіеве: Дзяўчына з Бучы, якая ў нас хавалася, на знак удзячнасці беларусам назвала дачку Алесяй
У Віцебску арт-паб «Торвальд» быў культавым месцам для гараджан, у Кіеве «Торвальд» стаў месцам духоўнай сілы для беларусаў, якія вымушана пакінулі Радзіму. Уладальнік арт-паба Віталь Броўка — адзін з тых, хто таксама з’ехаў за мяжу з-за ціску на бізнес у Беларусі. Ён дагэтуль застаецца ў Кіеве. З ім пагутарыла «Салідарнасць».
Прысуды віцебскім удзельнікам «палітычных перформансаў»: ад 2-х да 4-х з паловай гадоў пазбаўлення волі
У судзе Віцебскага раёну завяршыўся працэс над чатырма віцяблянамі, якіх асудзілі да розных тэрмінаў зняволення за ўдзел у «палітычных перформансах», знятых на відэа і распаўсюджаных па Тэлеграм-каналах. Два гады ў калоніі агульнага рэжыму – гэта мінімальны тэрмін, прысуджаны суддзём Міхаілам Зубенем адной з удзельніц, Ірыне Пярцовай, якая адна выхоўвае няпоўнагадовага сына, і ад пачатку знаходжання ў віцебскім СІЗА пагадзілася супрацоўнічаць са следствам.
У Віцебскай вобласці колькасць удзельнікаў наркагандлю стабільна расце
На тэрыторыі Віцебскай вобласці ў 2021 годзе выяўлена 417 нарказлачынстваў, што больш на 143 злачынствы ў параўнанні з вынікам 2020 года (2020 — 274). Улады прагназуюць, што ў 2022 годзе гэтая тэндэнцыя мае ўсе шанцы захавацца і нават узмоцніцца, бо ў сакавіку бягучага года зняты ўсе абмежаванні на перамяшчэнне грамадзян паміж Расіяй і Беларуссю.
У Полацку распачаўся суд над Святланай Фірсавай, якая двойчы абразіла Лукашэнку
Паводле следства, 28-гадовая жыхарка пасёлку Ветрына публікавала ў Тэлеграм-каналах абразлівыя выказванні на адрас Аляксандра Лукашэнкі – у 2020-м і ў 2021-м годзе. Пракурорка Вольга Коласава заявіла, што падсудная рабіла гэта дзеля выказвання сваіх апазіцыйных поглядаў, якіх не змяніла, нягледзячы на ранейшыя судовыя спагнанні.
Старшыню БНП Максіма Пазнякова асудзілі за «пікетаванне ў інтэрнэце»
У Наваполацкім судзе прайшоў судовы працэс над Максімам Пазняковым, старшынём Беларускага Незалежнага прафсаюзу. Суд прызнаў яго вінаватым у незаконным пікетаванні за «аватаркі» у Фэйсбуку, на якіх быў жоўта-блакітны сцяг і лозунг «За незалежнасць».
Затрыманы старшыня Беларускага незалежнага прафсаюзу Максім Пазнякоў. Прычына невядомая
Паводле тэлеграм-канала «Стачка Нафтана», Максіма Пазнякова затрымалі ранкам 17 траўня каля дзіцячага садку, куды лідар недзяржаўнага прафсаюзу адводзіў сваіх дзяцей. Затрыманне праводзілі людзі ў цывільным, якія пад’ехалі на аўтамабілі без апазнавальных знакаў.
У Віцебскай вобласці тэмпы прызнання судамі матэрыялаў экстрэмісцкімі павялічыліся ў 1,5 раза
За першыя 4 месяцы 2022 года судамі Віцебскай вобласці прызнаны 36 інфармацыйных рэсурсаў, якія распаўсюджваюць экстрэмісцкія матэрыялы. У рэпрэсіях супраць свабоды распаўсюджвання інфармацыі ў сетцы Інтэрнэт прынялі ўдзел суддзі 16 раённых судоў рэгіёна. У параўнанні з папярэднім годам, дынаміка прызнання матэрыялаў экстрэмісцкімі павялічылася ў паўтара раза.